Авторизация
 

Дзяржкантроль: чыста не ўсюды

 Факты неналежнага ўтрымання тэрыторый і аб’ектаў добраўпарадкавання – нярэдкая з’ява.

Усім камфортней жыць у чыстых населеных пунктах, хадзіць па дагледжаных вуліцах, парках, любавацца кветнікамі. Добраўпарадкаванне і ўтрыманне тэрыторыі – кампетэнцыя органаў выканаўчай улады, але і самі людзі павінны клапаціцца пра яе выгляд і санітарны стан. Трэба пастаянна даглядаць свае прысядзібныя надзелы, не смеціць у месцах агульнага карыстання, тады менш сродкаў бюджэту спатрэбіцца ў барацьбе за чысціню, іх можна будзе выкарыстаць на іншыя мэты.


Непрыемныя пейзажы безгаспадарлівасці Полацкі міжраённы камітэт дзяржкантролю назіраў у Полацку і населеных пунктах раёна. Тэрыторыя адной з будаўнічых арганізацый літаральна патанала ў кустах і мінулагоднім сухастоі. Тэхніцы, аўтатранспарту не знайшлося пастаяннага месца захоўвання, абы дзе валяліся будматэрыялы. Пуставала пляцоўка для складавання і захоўвання металалома, шматлікія фрагменты метала, вузлы і дэталі ўперамешку са смеццем заўважаліся ў іншых месцах.


Прыцягнулі ўвагу асобныя пункты прыпынку ў Полацку. На адным – зламаная лаўка, на другім павільёне не аказалася даху. Пасажырам грамадскага транспарта асадкі сыпаліся прама на галаву.


У двух населеных пунктах Полатаўскага сельсавета дарогі ў выбоінах, на абочынах цэнтральных вуліц нярэдкая з’ява – несанкцыянаваныя звалкі. Засмечаныя кюветы апанавалі разгалістыя кусты.


Не была абсталявана штучным воданепранікальным пакрыццём, не мела агароджы кантэйнерная пляцоўка для збору цвёрдых бытавых адходаў у адным з населеных пунктаў Баравухскага сельсавета. У непагадзь тут панавала антысанітарыя. Фрагментамі разбуранага будынка прыцягваў увагу непрыбраны ўчастак, на землях агульнага карыстання выявілі несанкцыянаваную звалку са шкла, пластыку і іншых адходаў. У кузаве разабранага няспраўнага аўтамабіля складавалі металічны лом.


Такія асноўныя прыкметы абыякавасці і безгаспадарлівасці характэрны для многіх тэрыторый. Аднак наводзіць парадак давядзецца. Сіл, часу і сродкаў для гэтага спатрэбіцца нямала.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта