Авторизация
 

Старт дадзены. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня

 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пройдуць 9 жніўня.

У каляндарным плане арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні важнай палітычнай кампаніі, які распрацаваў Цэнтрвыбаркам, прапісаны тэрміны ўтварэння камісій. Тэрытарыяльныя павінны быць сфарміраваны не пазней за 20 мая, участковыя – да 24 чэрвеня. Да гэтага часу неабходна стварыць і ўчасткі для галасавання. Прэтэндэнт на пасаду Прэзідэнта павінен быў з 11-га па 15 мая ўключна падаць у Цэнтрвыбаркам дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Яе члены з 21 мая па 19 чэрвеня змогуць збіраць подпісы ў падтрымку свайго кандыдата. Вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя – з 5 па 14 ліпеня.

Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі, асноўныя мерапрыемствы якой таксама распісаны ў плане. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, згодна з планам павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць, 23 жніўня. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначыла, што з-за пандэміі каронавіруса гэта выбарчая кампанія будзе праходзіць у зусім асаблівых умовах. Змены закрануць усіх удзельнікаў кампаніі. Напрыклад, зборшчыкаў подпісаў абавяжуць выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, іх неабходна забяспечыць сродкамі індывідуальнай аховы.

Пасяджэнні абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў пры разглядзе пытанняў, звязаных з выбарамі, будуць праходзіць без назіральнікаў, прадстаўнікоў партый, грамадскіх аб’яднанняў. Пры гэтым выканаўчыя органы павінны на сваіх старонках у інтэрнэце выкладваць стрымы з такіх пасяджэнняў або запісы, каб усе зацікаўленыя маглі іх паглядзець.

Выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па сацыяльным дыстанцыраванні і забеспячэнні сродкамі аховы абавяжуць і назіральнікаў. Цяпер гаворка ідзе толькі пра нацыянальных. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама пакуль не бярэцца меркаваць, ці прыедуць у Беларусь міжнародныя эксперты.

 

Створаны пазабюджэтны фонд

Цэнтрвыбаркам Беларусі стварыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта.

Ён сфарміраваны за кошт добраахвотных адлічэнняў арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян Беларусі. Забараняецца ўносіць грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд бюджэтным арганізацыям, замежным дзяржавам і арганізацыям, міжнародным арганізацыям, замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, арганізацыям, заснавальнікамі (удзельнікамі, уласнікамі маёмасці) якіх з’яўляюцца замежныя дзяржавы, замежныя, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.

Грошы з пазабюджэтнага фонду пойдуць на аплату дадатковых расходаў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі. Напрыклад, на выраб дадатковага тыражу інфармацыйных матэрыялаў пра кандыдатаў, плакатаў з датай выбараў і іншыя выдаткі, непасрэдна звязаныя з выбарчай кампаніяй.

Юрыдычныя асобы і грамадзяне, жадаючыя прыняць удзел у дадатковым фінансаванні выбарчай кампаніі, могуць унесці грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд, пералічыўшы іх на бягучы рахунак ЦВК BY91AKBB36300000018660000000 у «Беларусбанку» Мінска, БІК AKBBBY2X, УНП 101541814.

 

На прэзідэнцкае крэсла 12 прэтэндэнтаў

Цяперашні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падаў у Цэнтрвыбаркам заяўку аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты. Яе ўзначаліў кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

На раніцу 14 мая Цэнтрвыбаркам прыняў 12 заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Сярод іх чатыры жанчыны. Што мае дачыненне да сацыяльнага статусу тых, хто збіраецца ўдзельнічаць у прадвыбарнай гонцы, ёсць фермер, інжынер-дызайнер, аперацыйная санітарка, рамеснік, блогер, некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў і беспрацоўных. Раней яны ў прэзідэнцкіх кампаніях не ўдзельнічалі.

Фота для ілюстрацыі.

Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта