Госконтроль: по вопросам незаконного занятия карьеров и другим звоните на горячую линию

 Гарачую лінію па пытаннях незаконнага заняцця земляў пад кар’еры, выкарыстання іх па нямэтавым прызначэнні правядзе 11 – 15 мая Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці.

Дзяржкантроль выявіў факты парушэнняў патрабаванняў заканадаўства, якія дапускаюць суб’екты гаспадарання пры эксплуатацыі кар’ераў. У прыватнасці, несвоечасовае пераафармленне дазвольнай дакументацыі пры ліквідацыі юрыдычных асоб, папярэдніх карыстальнікаў кар’ераў, у выніку далучэння мае месца ў Віцебскім, Гарадоцкім, Талачынскім, Бешанковіцкім і іншых раёнах. Нічыйныя землі не выкарыстоўваюцца і загрувашчваюцца, зарастаюць.


З мэтай забяспечыць законнае і эфектыўнае выкарыстанне земляў для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў у Камітэце дзяржкантролю вобласці 11 – 15 мая будзе дзейнічаць гарачая лінія. Звяртайцеся з 10.00 да 13.00 на нумары
8 (0212) 37 61 89 і 37 89 39.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.