Атрымаюць дапамогу
gazeta 6-10-2011, 11:04 9 482 Афіцыйна
Згодна ўказу ад 15.09.11 г. №417 аднаразовая матэрыяльная дапамога аказваецца асобам, якія на 1 верасня 2011 года з’яўляліся работнікамі бюджэтных і іншых прыроўненых да іх арганізацый. Яна выплачваецца і ваеннаслужачым (акрамя тэрміновай службы), асобам начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў камітэта дзяржаўнага кантролю.
Выплата матэрыяльнай дапамогі праводзіцца па асноўнаму месцу работы (службы). Атрымаюць яе і непрацуючыя пенсіянеры (незалежна ад віду і памеру пенсіі), якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, а таксама асобы, якія даглядаюць дзіця ва ўзросце да 3-х гадоў, дзяцей-інвалідаў да 18-ці гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (да 18-ці гадоў). Выплачваецца матэрыяльная дапамога асобам, якія ажыццяўляюць догляд за інвалідамі І-ай групы, пенсіянерамі старэй 80-гадовага ўзросту, якія маюць патрэбу па заключэнню ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі ў пастаянным доглядзе.
Крыніца выплат — сродкі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Даглядаючым малых да трох гадоў дапамога выдзяляецца са сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы працы, незалежна ад факта выхаду маці на работу (у тым ліку на ўмовах поўнай занятасці), афармлення дзіцяці ў дашкольную ўстанову.
У выпадку, калі маці не працуе і не вучыцца, выплата ажыццяўляецца па месцы работы ці вучобы бацькі (айчыма) дзіцяці, усынавіцеля, апекуна.
Аналагічны падыход прымяняецца ў адносінах непрацуючых атрымальнікаў пенсій, якім дапамога замест маці прызначана па месцы знаходжання пенсійнай справы бацькі.
Асобам, працуючым у мікраарганізацыях, дапамога па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3-х гадоў прызначаецца і выплачваецца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. Значыць, матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца там жа.
Жанчынам, якія даглядаюць дзіця да 3-х гадоў і вучацца на дзённай форме атрымання адукацыі, матэрыяльная дапамога выплачваецца па месцы вучобы.
Асобам, якія даглядаюць дзіця да трохгадовага ўзросту і атрымліваюць дапамогу па месцы работы, адначасова атрымліваюць дапамогу па догляду за дзіцём-інвалідам у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца толькі па месцы работы.
Асобам, атрымліваючым дапамогу па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3-х гадоў, і адначасова атрымліваючым пенсіі з выпадку страты кармільца на непаўналетніх дзяцей, выплата матэрыяльнай дапамогі будзе ажыццяўляцца на кожнага атрымальніка пенсіі.
Указ уступіў у сілу 17 верасня 2011 года.
Міёрскі аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва паведамляе для плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў, што расходы сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі атрымальнікам дапамог па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3-х гадоў, праводзімыя плацельшчыкамі абавязковых страхавых узносаў, адлюстроўваюцца ў радку 223 “Пенсіі пракурорскім работнікам” дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 4-фонд (Мінпрацы і сацабароны) “Справаздача аб сродках Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” за 9 месяцаў 2011 года. Колькасць выплат аднаразовых матэрыяльных дапамог адлюстроўваецца ў графах 1 і 2, сума расходаў на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі — у графе 3.
Ф. ПЯТКЕВІЧ,
начальнік аддзела ФСАН.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.