Авторизация
 

Дзяржкантроль: аб добраўпарадкаванні і ахоўных сродках

 Летась факты неналежнага ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў выявілі ў Верхнядзвінскім, Дубровенскім, Аршанскім, Пастаўскім, Полацкім, Талачынскім раёнах. Не ўсюды своечасова ўбіралі смецце, бытавыя адходы, рэшткі разбураных пабудоў, не выкошвалі пустазелле. 

У першым квартале бягучага года кантрольныя мерапрыемствы правялі на тэрыторыі Віцебска, Віцебскага і Сенненскага раёнаў. У абласным цэнтры жыхары шматкватэрных дамоў маюць звычку складаваць будаўнічыя і буйнагабарытныя адходы (звычайна старую мэблю) ля пад'ездаў, а таксама на землях агульнага карыстання. Асобныя землекарыстальнікі неэфектыўна выкарыстоўваюць ці самавольна займаюць надзелы, у тым ліку ў горадзе.


У аграгарадку Машканы Сенненскага раёна жыццю і здароўю людзей пагра- жаюць паўразбураныя, у антысанітарным стане невыкарыстоўваемыя хлявы.


У Обалі прыватная арганізацыя па распілоўцы драўніны рэшткамі вытворчасці заняла не толькі сваю тэрыторыю, але і землі агульнага карыстання. Найлепш прапанавала б іх размешчанай паблізу мясцовай кацельні. Толькі да выгаднага супрацоўніцтва, якое дазваляе аднаму боку сэканоміць на закупцы паліва, а другому – на ўтылізацыі, суб’екты не дадумаліся.


На працяглы час замарудзіліся работы па зносе небяспечных вытворчых будынкаў былога Багушэўскага льнозавода ў раёне населенага пункта Цыпкі. Не ўтылізаваны будаўнічыя адходы ад знесеных пабудоў. Не выконвала патрабаванні заканадаўства па ўтрыманні міні-палігонаў арганізацыя ЖКГ у Віцебскім раёне: заезд на тэрыторыю не абмежаваны, няма кантрольна-дэзынфіцыруючай ванны, не ўладкаваны разгрузачныя пляцоўкі, наўкол загрувашчанасць смеццем, адходы не падбуртоўваюцца. Вінаватыя панясуць адміністрацыйную адказнасць.

ДАВЕДАЧНА

За загрувашчванне вуліц, пляцовак, двароў, іншых земляў агульнага карыстання будаўнічымі матэрыяламі і іншымі прадметамі пагражае штраф да пяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 20. Парушэнне іншых правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў караецца штрафам да 25 базавых, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 50, на юрыдычную асобу – ад 20 да 100 БВ.

13 красавіка падчас маніторынгу праверылі 173 аптэкі. У 20 працэнтаў не мелася ў наяўнасці масак (павязак), спіртаўтрымлівальных дэзынфіцыруючых сродкаў, ці былі ў нязначнай колькасці.


Калі шэраг швейных прадпрыемстваў, арганізацый бытавога абслугоўвання, устаноў адукацыі перапрафілявалі для вытворчасці неабходнага, сітуацыя змянілася. Маскі вырабляюць 60 арганізацый вобласці разнастайных форм уласнасці. Іх вытворчая магутнасць дазваляе выпускаць да 300 тысяч штук у суткі. Наладжана вытворчасць антысептычных сродкаў на заводах канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
На 16 красавіка масак і антысептыкаў не знайшлі толькі ў пяці аптэках.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта