Авторизация
 

Дзяржкантроль: медыцынскім работнікам даналічылі зарплату, праверак стала менш

 Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці медыцынскім работнікам даналічылі заробак. 

З першых дзён даказала сваю эфектыўнасць гарачая тэлефонная лінія па пытаннях налічэння заработнай платы супрацоўнікам бюджэтных арганізацый. У ходзе дэталёвага вывучэння зваротаў у адной з устаноў аховы здароўя Віцебска выявілі парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб працы, што прывяло да неабгрунтаванага зніжэння заробку ўрачам з павышанай нагрузкай. Устаноўлена, што ў бягучым годзе ім не налічвалі заробак у поўным аб’ёме (аклад, стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты) па замяшчальнай пасадзе за час, адпрацаваны зверх рабочага па асноўнай пасадзе. Фактычна на замяшчэнне адсутных калег у нязначным памеры выплачваліся надбаўкі.


На працягу двух дзён пасля звароту заробак даналічылі 40 медыкам. За дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты дзве службовыя асобы. Пытанне застаецца на кантролі.

Праверак
стала менш

Праводзіцца мінімізацыя запланаваных на першае паўгоддзе праверак суб’ектаў вобласці.

Ва ўмовах зніжэння дзелавой актыўнасці на дзяржаўным узроўні рэалізуюцца меры па падтрымцы найбольш уразлівых галін эканомікі, забеспячэнні ўстойлівай работы рэальнага сектара і сацыяльнай абароненасці насельніцтва.


Адна з такіх мер – мінімізацыя выбарачных праверак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, каб знізіць праверачную нагрузку.


На падставе паступаючых паведамленняў дзяржорганаў з пачатку красавіка 2020 года з плана выключылі 16 праверак, раней запланаваных тэрытарыяльнымі органамі Мінфіна, Мінпрацы і сацыяльнай абароны, Дзяржстандарта, МНС і МУС (пры гэтым за студзень – сакавік усяго тры праверкі). Інфармацыя пра дадзеныя змяненні абнаўляецца кожны тыдзень па чацвяргах на сайце Камітэта дзяржкантролю.


На 10 красавіка план выбарачных праверак у Віцебскай вобласці на першае паўгоддзе ўключаў 330 праверак, з якіх 157 запланаваны на красавік – чэрвень.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта