Авторизация
 

Работу па прафілактыцы злачыннасці прааналізавалі ў Міёрах

 Эфектыўнасць работы праваахоўных органаў і суб’ектаў гаспадарання па прафілактыцы злачыннасці і правапарушэнняў, папярэджанні карупцыі прааналізавалі на мінулым пасяджэнні райвыканкама. У ім прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Аляксандр Еўсюкоў, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Сяргей Стэльмах. 

Як адзначыў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Васіль Балад, аператыўная абстаноўка ў раёне застаецца падкантрольнай праваахоўным органам. Летась скаардынавалі і правялі ўсе неабходныя мерапрыемствы, аднак яшчэ нямала аспектаў, дзе прынятых мер недастаткова.


Зарэгістравана 176 злачынстваў, што адпавядае ўзроўню 2018 года. 95 з іх – па лініі крымінальнага вышуку (2018 – 123), у тым ліку дзевяць асабліва цяжкіх і цяжкіх (тры разбоі, па два забойствы, наўмысныя ўчыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, падпалы). Паменела крадзяжоў, але яны склалі 69,5 % ад учыненых у раёне злачынстваў.
Раскрывальнасць 70,5 %. Цяжэй за ўсё выйсці на след злодзеяў.


Летась у раёне выявілі 29 злачынстваў па лініі эканамічнай злачыннасці, з якіх 13 – карупцыйнага характару і 10 – цяжкіх. У тым ліку 10 крадзяжоў, 13 службовых падлогаў, два злоўжыванні ўладай, па адным факце махлярства, крадзяжу, бяздзеяння службовай асобы, атрымання хабару. Шэсць злачынстваў выявілі ў АПК, тры – у праваахоўнай сферы, па адным – у лясной, камунальнай гаспадарцы, з удзелам суб'екта малога прадпрымальніцтва.


З 13 карупцыйных злачынстваў чатыры ўстаноўлены ў адносінах службовых асоб Міёрскага райспажыўтаварыства. Пяць учынілі ў АПК, адно – у камунальнай гаспадарцы і тры ў праваахоўнай сферы, што мае дачыненне да былога старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю РАУС. Як бачна, перад законам усе роўныя.


Летась у раёне зарэгістравалі шэсць крадзяжоў дзяржаўнай маёмасці, а гэта найбольш за апошнія гады. Адну спробу спыніў пільны вартаўнік. Дзякуючы яму не пацярпеў маладняк буйной рагатай жывёлы на ферме «Пякоціна».


Кантралююць праваахоўнікі захаванасць сельгастэхнікі, выкананне працоўнай і вытворчай дысцыплін у час вясенніх палявых работ і ўборкі ўраджаю. Забяспечылі інвентарны ўлік тэхнікі. Нястачы не выявілі. У складах і боксах перш за ўсё не хапала элементарнага парадку. Накіравалі звыш 130 прадстаўленняў па выпраўленні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць супрацьпраўным дзеянням. Аднак адрэагавалі не ўсе. Складзена 16 пратаколаў. Шэсць – за парушэнне ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання, нарыхтоўкі ці рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў. Кіраўнікам давядзецца навесці паўсюдны парадак.


Па накірунках дзейнасці наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю лю- дзьмі летась выявілі чатыры злачынствы, з якіх адно звязана з наркотыкамі. У краіне ўзровень наркапагрозы захоўваецца. Пра гэта сведчаць аб'ёмы адабраных 1 211,3 кг наркатычных сродкаў і 64,4 псіхатропных рэчываў. Насцярожвае павелічэнне колькасці перадазіровак, у тым ліку са смяротным вынікам. У нашай вобласці гэта актуальна для Віцебска і Оршы. Бяда блізка, расслабляцца не даводзіцца.


У маладзёжным асяродку адносна спакойна. У той жа час захоўваецца негатыўная тэндэнцыя злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ў адносінах да непаўналетніх, якія рэгіструюцца на працягу пяці апошніх гадоў.


Прафілактычныя мерапрыемствы не ў поўнай меры забяспечылі спакойную абстаноўку на дарогах раёна. У васьмі дарожна-транспартных здарэннях аднаго чалавека не стала, 14 атрымалі раненні. Да бяды прывялі бяспечнасць вадзіцеляў, якія парушалі хуткасны рэжым, і пешаходаў, не выконваючых правілы дарожнага руху. На стан дарожна-транспартнага траўматызму непазбежна ўплываюць не адзінкавыя факты выпуску на лінію няспраўных аўтамабіляў, якія не прайшлі тэхагляд, неналежнага ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі. Яшчэ не выкаранілі ваджэнне ў п'яным выглядзе. Да адказнасці прыцягнулі 68 службовых асоб арганізацый і гаспадарак раёна.


Аналіз дынамікі злачыннасці, яе структуры сведчыць, што парушэнню правапарадку садзейнічае алкагалізацыя насельніцтва. Нідзе не працуюць, вядуць асацыяльны лад жыцця. Менавіта такія ў раёне ўчынілі кожнае другое злачынства. У сферы сямейна-бытавых адносін зарэгістраваны два цяжкія.


На дыспансерным уліку ў наркалагічным кабінеце знаходзяцца 426 пацыентаў, у тым ліку 65 узяты летась. Пралячыліся 72, метадам кадзіравання – 24. Ад атручвання алкаголем памерлі сем, у тым ліку пяць у працаздольным узросце. Удзельная вага на тысячу насельніцтва склала 0,36, у працаздольным узросце – 0,49, што вышэй за абласныя паказчыкі.


Праваахоўнікі імкнуцца паўплываць на сітуацыю праз адміністрацыйную практыку, прымусовае накіраванне на лячэнне ў ЛПП. Летась там пабывалі 27 асоб. У тым ліку лячыліся восем судзімых, сем абавязаных. За 10 гадоў 308 разоў жыхары раёна прайшлі праз гэту ўстанову, прычым многія не аднойчы.


За распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах і знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення за мінулы год прыцягнулі да адказнасці 735 грамадзян, 66 вадзіцеляў, якія ехалі за рулём нецвярозыя. У ходзе прафілактычных мерапрыемстваў з незаконнага абароту адабралі 131,5 літра спіртаўтрымлівальнай вадкасці, 258,5 літра самагону і бражкі, 12 самагонных апаратаў. Ад грамадзян паступіла 10 паведамленняў пра парушэнне антыалкагольнага заканадаўства. Ад суб'ектаў прафілактыкі – ніводнага.


Спіртныя напоі і цыгарэты – нязменныя прычыны гібелі людзей у агні. Як паведаміў начальнік РАНС Віталь Ганін, з пачатку года ў Віцебскай вобласці на 30 сакавіка здарыліся 204 пажары, у выніку якіх не стала 37 чалавек, 24 з іх былі нецвярозыя. У раёне зарэгістраваны тры пажары ў жыллёвым фондзе, ва ўласным доме загінуў жыхар аграгарадка Чапукі. Прычыны трагедыі ўстанаўліваюцца. Папярэдняя версія – курэнне ў ложку.


Дрэннага пра загінулага пенсіянера аднавяскоўцы не кажуць. Жыў адзін. Быў працавітым, многім дапамагаў па гаспадарцы. Выпіваў. Каб ставіўся ўважлівей да ўласнай бяспекі, праявілі б суседзі, у якіх нярэдка калыміў, увагу і клопат, звярнула б большую ўвагу грамадскасць на схільнасць да выпіўкі, жыў бы чалавек і цяпер.


Праваахоўнікі таксама заклапочаны сёлетняй статыстыкай: паболела злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, па лініі крымінальнага вышуку, з'явіліся ў сферы высокіх тэхналогій, з удзелам непаўналетніх. Рост адзначаецца на тэрыторыі Міёрскага, Туркоўскага, Язненскага, Павяцкага, Завуццеўскага, Новапагосцкага сельсаветаў.


Аналіз прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць злачынствам, пажарам паказаў, што суб'ектам прафілактыкі трэба ўзмацніць узаемадзеянне. Дзейнічаюць нарматыўныя акты, інструкцыі. Неабходна толькі якасна, без фармалізму падпарадкоўвацца ім.
Выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Сяргей Стэльмах падзякаваў старшыні райвыканкама Ігару Кузняцову за зробленую работу па ўказе № 527 ад 28 лістапада 2013 года «Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку» і набыты аўтамабіль для ўчастковых інспектараў РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта