Авторизация
 

Неабходна ўтрымаць тэмп у сельскай гаспадарцы Міёршчыны, вырашылі на сесіі раённага Савета дэпутатаў

 Тэмп набіраюць, трэба яго ўтрымаць. Такую ключавую задачу вызначылі на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, аналізуючы работу сельгасарганізацый па выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і перспектывы ў 2020 годзе.


 Дэталёва ахарактарызаваў вынікі дзейнасці сельскагаспадарчай галіны першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шокель. Адзначыў, што вытворчасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі ў раёне займаюцца 14 прадпрыемстваў. У карыстанні арганізацый аграпрамысловага комплексу 67 309 гектараў сельгасугоддзяў, з якіх 36 441 – ворыва.


Па выніках леташняга года вырабілі прадукцыі ў супастаўных цэнах на 56,2 мільёна рублёў, што да аналагічнага перыяду 2018-га склала 95,3 %. У тым ліку прадукцыі раслінаводства на 25,3 мільёна (91,2 % да 2018), жывёлагадоўлі – на 30,9 мільёна
(99 % да 2018 – га).


Летась з 16 661 га сельгасарганізацыі намалацілі 41,8 тысячы тон зерня з улікам кукурузы ў вазе пасля дапрацоўкі. Да ўзроўню 2018 года прыбавілі 10,5 тысячы тон. Праўда, ураджайнасць усяго 25,1 цэнтнера з гектара. Аднак па валавай вытворчасці зерня сярод 21 раёна Віцебскай вобласці Міёрскі на шостым месцы.


Налічаны фонд аплаты працы ў аграпрамысловым комплексе да ўзроўню 2018-га павялічыўся на 13 % і склаў 11 739 тысяч рублёў. Сярэднямесячны заробак вырас на 92 рублі. Даяркі ў сярэднім зарабляюць 534 рублі, аператары па штучным асемяненні – 794, механізатары – 633, вадзіцелі – 470, галоўныя спецыялісты – 718, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў – 1 504 рублі.


Нягледзячы на рост аб’ёмаў вытворчасці зерневых і зернебабовых культур, кукурузы, пры нязначным павелічэнні валавага надою малака заданне па нарошчванні валавай прадукцыі ў супастаўных цэнах сярод сельгасарганізацый не выканана. За 2019 год не ўдалося дасягнуць паказчыка па зніжэнні ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. Па заданні мінус 4 % фактычнае выкананне склала мінус 2,7 %.


2020 год – апошні ў бягучай пяцігодцы. У параўнанні з 2015-ым значна знізілася вытворчасць асноўных відаў сельгаспрадукцыі. На 7,9 % паменела малака, адпаведна і рэалізацыя ўпала на 3 485 тон, мінус 371 кілаграм надой на адну фуражную карову. Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы ў жывой вазе знізілася, зменшыліся прывагі. На 2019 парадзела пагалоўе буйной рагатай жывёлы. І ўраджайнасць у 2015-ым была вышэйшай – дасягала 35,3 цэнтнера з гектара.


На 1 студзеня налічвалася 95 565 тысяч рублёў даўгавых абавязацельстваў. На адну сельгасарганізацыю даводзіцца ў сярэднім 6 826 тысяч рублёў пазык. Крэдыторская запазычанасць перавышае дэбіторскую ў 17,6 раза.


Адчуваецца і недахоп кадраў. З 2015 года занятых у сельгасарганізацыях раёна паменела на 298 чалавек (12 %). На 1 сту- дзеня сярэдняспісавая колькасць працоўных склала 1 792, з іх 284 кіраўнікі і спецыялісты. Забяспечанасць спецыялістамі застаецца на ўзроўні 95 %. Неабходны ветурачы, заатэхнікі, інжынеры, аграномы – не запоўнена 15 вакансій.


З 2015 года паменела і работнікаў масавых прафесій. У раёне 838 жывёлаводаў, 324 механізатары, 227 аператараў машыннага даення. Не хапае 27 трактарыстаў-машыністаў, чатырох вадзіцеляў, 21 аператара машыннага даення, сямі работнікаў для абслугоўвання малочнай жывёлагадоўлі, дзевяці – для мясной.


Каб папоўніць кадравы патэнцыял, неабходны ўмовы. Дырэктары перадавых СУП «Цітова» і УП «Чэрасы» Франц Вершалоўскі і Алег Януковіч, напрыклад, імкнуцца прывабіць моладзь жыллём. У цвецінскай гаспадарцы адрамантавалі шэсць двухкватэрных дамоў, на што затрацілі 43 704 рублі. У Чэрасах плануюць будаваць два новыя.


Што да заробку, то ён напрамую залежыць ад паказчыкаў. Тут вялікая роля адносін кожнага на сваім працоўным месцы да даручаных абавязкаў. Працуюць з поўнай аддачай – ёсць і вынікі. Так, за студзень – люты тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах склаў 105 %, пры гэтым вытворчасць малака павялічылася на 16,9 %, буйной рагатай жывёлы – на 2,7 %.


Выратавальны
круг

Спадзяюцца аграрыі, што паспрыяе далейшаму развіццю падпісаны 25 лютага Указ № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці». Яго ўмовы дапамогуць павысіць эфектыўнасць гаспадарання за кошт фарміравання сыравінных зон з удзелам арганізацый, якія перапрацоўваць і вырабляюць сельгаспрадукцыю на тэрыторыі вобласці для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці і загрузкі вытворчых магутнасцей. Уключаныя будуць праводзіць адзіную вытворчую, фінансавую і ўліковую палітыку.


Такім чынам выбудуецца сучасная сістэма карпаратыўнага кіравання галаўных арганізацый аграпрамысловага аб’яднання і іх узаемадзення з удзельнікамі сыравінных зон. Нормы ўказа прадугледжваюць перадачу створанаму Аб’яднанню запазычанасці за паліўна-энергетычныя рэсурсы, па крэдытах (права патрабавання па якіх перайшло да аблвыканкама), па падатках і зборах, плацяжах у фонд сацыяльнай абароны і пенях па іх, па ўплаце лізінгавых плацяжоў. Мяркуецца спісаць пені і штрафы за парушэнне тэрмінаў аплаты па пералічаных даўгах. Па астатніх пазыках прадугледжаны механізм адтэрміноўкі на год з наступнай растэрміноўкай на два.


Дакумент таксама прадугледжвае меры па замацаванні кадраў на сяле, падтрымцы маладых спецыялістаў. Накіраваных на работу ў АПК вобласці па дагаворах аб мэтавай падрыхтоўцы па хадайніцтве аблвыканкама будуць прызываць на службу ў рэзерве. Акрамя таго, спецыялістаў забяспечаць жыллём ці кампенсуюць выдаткі на арэнду.


У пералік арганізацый вобласці, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці, перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, аказанні паслуг па абслугоўванні сельскай гаспадаркі, гандлю сельгаспрадукцыяй і прадуктамі яе перапрацоўкі з нашага раёна ўвайшлі дзевяць сельгасарганізацый, Язненская ПМС і міёрскі мясакамбінат.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава звярнула ўвагу, што менавіта ад якасці працы аграрыяў у многім залежаць паспяховае развіццё і дабрабыт нашага грамадства. Узяты тэмп трэба ўтрымаць. У дапамогу да спрыяльных норм Указа і новы стыль мыслення, уменне прымаць граматныя рашэнні і настойлівая праца над іх рэалізацыяй.

Новыя геаграфічныя
аб’екты

Дэпутаты прынялі рашэнне прысвоіць існуючай вуліцы райцэнтра, якая праходзіць ад паварота з аўтадарогі мясцовага значэння Міёркі ІІ – Рускае Сяло да зямельнага ўчастка ТАА «ММПЗ-груп», найменне «вуліца Металургаў». Цяпер ва ўзводзімага высокатэхналагічнага інавацыйнага завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі, які мае стратэгічнае значэнне для эканомікі краіны, з’явіцца паштовы адрас. Прадпрыемства, дзе будуць працаваць звыш 650 чалавек, стане горадаўтваральным.


На падставе рашэння абласнога Савета ад 20.06.2019 года № 108 зарэгістраваны змяненні межаў Міёр, Міёрскага і Перабродскага сельсаветаў. У выніку ў рысу горада ўключаны зямельны ўчастак, прадстаўлены «ММПЗ-груп» для будаўніцтва завода.
Змяніліся межы некаторых сельскіх населеных пунктаў у Міёрскім, Новапагосцкім, Перабродскім, Узмёнскім сельсаветах.


***
Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту за 2019 год. Унеслі змяненні ў рашэнні ад 2.08.2019 г.
№ 114, ад 27.12.2019 г. № 152. Як заўважыла намеснік начальніка райфінаддзела Кіра Рундо, усім неабходна актывізаваць работу па прыцягненні ў раён пазабюджэтных даходаў, у тым ліку праз аўкцыёны па продажы зямельных надзелаў у прыватную ўласнасць, уцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці.


Згодна з Указам ад 23 снежня 2019 года № 475 «Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый», з 1 мая ў раёне пачне функцыянаваць Міёрскі міжгаліновы цэнтр. Яму на абслугоўванне перадаюцца 42 бюджэтныя арганізацыі. Фінансаванне ўстановы на першым этапе забяспечаць сродкі раённага бюджэту, прадугледжаныя на рэарганізуемыя падраздзяленні.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 643
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 106
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта