Авторизация
 

Чысціню і парадак на Міёршчыне ацанілі на пасяджэнні райвыканкама

 Чыстая, дагледжаная добраўпарадкаваная зямля – гэта аблічча яе жыхароў, працаўнікоў, органаў улады, паказчык культуры і выхавання кожнага з нас. Што прадпрымаем, каб выглядаць годна, прааналізавалі ў мінулую пятніцу на сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета. У яго рабоце ўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28, старшыня пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Мікалай Шаўчук, начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Шавель, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Вадзім Вішнеўскі. 

Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча, у раёне наладжана сістэмная работа па навядзенні парадку на зямлі. Зацверджаны пастановай райвыканкама і прэзідыума райсавета дэпутатаў план мерапрыемстваў выконвалі па пунктах, што абмяркоўвалі на пасяджэннях штаба па добраўпарадкаванні. Эфектыўнаму ўзаемадзеянню з насельніцтвам спрыялі Дні сельсавета, сумешчаныя з Днямі інфармавання. Для якаснай работы на зямлі добрае падспор’е – заробленыя на суботніках сродкі.


Сумеснымі намаганнямі служб і суб’ектаў гаспадарання летась у сельскагаспадарчы абарот увялі 30 гектараў участкаў, на якіх раней грамадзяне вялі падсобную гаспадарку, 4,4 га – пасля зносу дамоў. Ачысцілі 41 кіламетр кюветаў. Змянілі аблічча 58 прыпыначных пунктаў грамадскага транспарта, сталі палівам 482 сухія і аварыйныя дрэвы. Змагаліся з несанкцыянаванымі звалкамі, звыш 52 ліквідаваны ў сельскай мясцовасці. Знеслі 22 пустуючыя дамы. У гэтым накірунку вынікова працуюць старшыні Міёрскага, Язненскага і Новапагосцкага сельвыканкамаў.


Насельніцтва заклапочана станам дарог. Але і тут зроблена нямала. Балансаўтрымальнік – жыллёва-камунальная гаспадарка – правяла ямкавы рамонт, падсыпку дарожнага палатна, прафіляванне на плошчы ў 4,5 тысячы м2 пры заданні 1,5 тысячы м2. На вуліцах індывідуальнай забудовы ў райцэнтры і Дзісне агульная працягласць такіх работ склала 50,4 км. Ямкавы рамонт, нанясенне дарожнай разметкі ахапілі плошчу ў 1 340 м2 пры плане 900 м2. Для рэгуліроўкі руху дадаткова спатрэбілася ўстанавіць 33 дарожныя знакі. Замянілі 110 ліхтароў вонкавага асвятлення. Справіўся з заданнем і філіял «ДРБУ-203», які адрамантаваў 7,5 кіламетра вуліц, праездаў, дарог.


Сіламі камунальнікаў капітальна адрамантаваны дом № 2 па Дзяржынскага, плошча ўводу склала 3 600 м2. Папрыгажэлі прыдамавыя тэрыторыі. Парадак на месцы знесеных старых гаспадарчых пабудоў у дварах шматкватэрных дамоў па Камуністычнай, Кастрычніцкай. Пасля рамонту і афарбоўкі бы новае спартыўна-гульнёвае абсталяванне ў парках і скверах, у дварах шматпавярховак у райцэнтры і Дзісне, у Язне.


Уздоўж набярэжнай пад агароджай адрамантавалі бетонную падпорную сценку, парэнчы мостаў па Кірава і Ізварына. Укладзенай тратуарнай пліткай і агароджай адметная цяпер пешаходная зона па вуліцы Свярдлова.


Нямала зроблена па добраўпарадкаванні могілкаў. Пры дапамозе старэйшын, сяльчан, шэфаў 108 месцаў вечнага спачыну землякоў вызвалілі ад загрувашчанасці і лішняга смецця, сухіх і аварыйных дрэў. У шасці населеных пунктах адрамантавалі агароджы, прывялі ў парадак восем кропак складавання цвёрдых камунальных адходаў, адрамантавалі пяць кантэйнераў. На тэрыторыі раёна дагледжаны ўсе 36 воінскіх пахаванняў, 77 абеліскаў і памятных знакаў воінам-землякам.


Пастаяннай увагі патрабуе работа з адходамі. Летась набылі 20 кантэйнераў для паасобнага збору цвёрдых камунальных і тры адзінкі спецыялізаванай тэхнікі па абслугоўванні вулічна-дарожнай сеткі. З 79 сельскіх населеных пунктаў смецце вывозіць транспарт жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з 280 – замацаваныя арганізацыі па ўстаноўленых графіках. Пакуль заключылі 2 406 дагавораў на паслугу ці 56,1 працэнта ад колькасці домаўладанняў. Тым часам палігонаў менее. Летась рэкультывавалі сем паблізу вёсак Чурылава, Орцы, Лебедзева, Даўгінава, Завуцце, Дарожкі, Папшулі, на што спатрэбілася 24 519,19 рублёў.


Асілілі неабходны аб’ём работ на выяўленай у 38 га плошчы разрастання баршчэўніку Сасноўскага. Змагаліся механічным і хімічным спосабамі. Значную дапамогу па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях аказвалі райаграсэрвіс, Міёрскі раён газазабеспячэння, Дзісненскі лясгас, Дзісненскі ўчастак УП ЖКГ.


У працэсе добраўпарадкавання важная роля азелянення. У мінулым вясенне-летнім сезоне камунальнікі вырасцілі, высадзілі і дагледзелі на кветніках райцэнтра і Дзісны 18,3 тысячы кветак. 290 хваёвых і лісцяных саджанцаў упрыгожылі вуліцы Камуністычную і Кірава ў райцэнтры, 50 дэкаратыўных туй дапоўнілі маляўнічыя дзісненскія пейзажы. Усяго у Міёрах з’явілася 1 245 новых дрэў, у Дзісне – 290, шмат высадзілі на сяле. Уздоўж аўтамабільных дарог красуюць 250 маладзенькіх елачак.


Спецыялісты аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі кантралявалі стан агароджаў ля прысядзібных участкаў, фасадаў дамоў. Не абышлося без прадпісанняў рэкамендацыйнага характару. Заўвагі выпраўлены.
862 парушэнні выявіла інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Прад’яўлена шэсць прэтэнзій аб спагнанні шкоды на суму 1,9 тысячы рублёў.


Спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на 65 з 6 254 тэрыторый, прылеглых да прыватных домаўладанняў, знайшлі парушэнні. Часцей за ўсё непрывабная карціна ля асірацелых хацін – сухастой і смецце. Праблемнымі застаюцца зоны адпачынку ля водных аб’ектаў, асаблівай увагі патрабуе «Пераброддзе». Пакуль няма належнага парадку на тэрыторыі садаводчага таварыства. Непакояць несанкцыянаваныя звалкі, шмат дзе на грамадзянскіх могілках патрабуюць уладкавання кантэйнерныя пляцоўкі.


Мерапрыемствы па ліквідацыі праблемных зон, рамонце, азеляненні, кветкавым і ландшафтным афармленні чакаюць жыхароў раёна і сёлета. Іх зацвердзілі адпаведнымі праграмамі. Кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў і старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава заклікалі ўжо цяпер брацца за справу. У прыклад – Міёрскі раён газазабеспячэння, ПМС, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, прадстаўніцтва Белдзяржстраху, Дзісненскі лясгас, якія лічаць добраўпарадкаванне часткай сваёй работы. Установы падтрымліваюць у належным стане фасады падведамных будынкаў, дарожнае пакрыццё, разнастайваюць тэрыторыю кветнікамі, дэкарыруюць тэрыторыі малымі архітэктурнымі формамі. Шмат узорных прыватных домаўладанняў. У навядзенні парадку на роднай зямлі няма месца абыякавасці, важная любая дэталь, кожная дробязь.

У ТЭМУ

Даведзеныя пастановай прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама заданні па добраўпарадкаванні ў раёне выканалі. З розных крыніц фінансавання летась патрацілі 124,5 тысячы рублёў, у 2018 годзе сума складала 44 тысячы 650 рублёў. На бягучае ўтрыманне аб’ектаў добраўпарадкавання райцэнтра і Дзісны жыллёва-камунальная гаспадарка выкарыстала 711 тысяч рублёў (2018 – 592 992).

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта