Участковыя інспектары міліцыі Міёрскага РАУС выступяць са справаздачамі аб дзейнасці за мінулы год перад грамадзянамі на адміністрацыйных участках.
Справаздачы пройдуць па наступным графіку:
20 лютага, 10.00 – Мікалаёўскі сельскі выканаўчы камітэт;
21 лютага, 11.00 – Дзісненскі гарадскі выканаўчы камітэт,
25 лютага, 10.00 – Павяцкі сельскі выканаўчы камітэт, Міёрскі сельскі выканаўчы камітэт, Новапагосцкі сельскі выканаўчы камітэт, 13.00 – Перабродскі сельскі выканаўчы камітэт;
26 лютага, 10.00 – Узмёнскі сельскі выканаўчы камітэт, 15.00 – г. Міёры, грамадскі пункт аховы правапарадку;
27 лютага, 10.30 – Туркоўскі сельскі выканаўчы камітэт, 11.00 – Завуццеўскі сельскі выканаўчы камітэт, 14.00 – Язненскі сельскі выканаўчы камітэт.
У мерапрыемствах прыме ўдзел кіраўніцтва раённага аддзела ўнутраных спраў. Пройдуць прыёмы грамадзян.
Фота для ілюстрацыі.
Андрэй ГУСТАЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.