Госконтроль: жилье сдавать в срок, цены не завышать

 Па выніках разгляду зваротаў дольшчыкаў вінаватыя забудоўшчыкі і падрадчыкі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

На пастаянным кантролі выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па ўводзе ў эксплуатацыю шматкватэрных жылых дамоў з завышэннем нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва. На 1 студзеня бягучага года ў вобласці такіх не выявілі. Летась у эксплуатацыю ўвялі 326 тысяч м2 агульнай плошчы жылых дамоў пры заданні 325 тысяч м2. Аднак дапускалі спыненне будаўніцтва і перанос тэрмінаў уводу.


Так, у 2019 годзе ў вобласці ўзводзілі 72 шматкватэрныя жылыя дамы, з якіх 50 здалі ў эксплуатацыю. Прыпынялі будаўніцтва і пераносілі тэрміны амаль кожнага другога. Пры гэтым па асобных – неаднаразова. Асноўная прычына – недахоп фінансавання, у тым ліку з-за неўкамплектавання аб’ектаў удзельнікамі долевага будаўніцтва. Пры гэтым асобныя забудоўшчыкі не арганізоўвалі належным чынам работу з грамадзянамі па ўнясенні змяненняў у дагаворы долевага будаўніцтва, што выклікала абгрунтаваныя скаргі. Па выніках разгляду вінаватых з ліку забудоўшчыкаў і падрадчыкаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Вынікі студзеньскага маніторынгу цэнавай сітуацыі на спажывецкім рынку Віцебска паказалі, што не ўсе суб’екты гаспадарання пры фарміраванні рознічных цэн на сацыяльна значныя тавары падпарадкоўваліся ўстаноўленым Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) межавым максімальным гандлёвым надбаўкам.

Так, з 1 кастрычніка 2019 года дзейнічае часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн на цукар белы крысталічны, які рэалізуецца на тэрыторыі рэспублікі праз устанаўленне межавай максімальнай гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай) да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра) у памеры 15 працэнтаў. Аднак у адным з магазінаў Віцебска пры фарміраванні рознічнай цаны прымянілі гандлёвую надбаўку ў 20 працэнтаў, у выніку чаго яна склала 1,61 рубля, а павінна была не перабольшыць 1,54 рубля.


Яшчэ ў двух магазінах абласнога цэнтра межавыя максімальныя гандлёвыя надбаўкі на цукар перавышалі 10 і 4 працэнты. Там іх на 50 і на 30 працэнтаў адпаведна завышалі на крупы грачаныя. З 1 лістапада 2019-га па 29 студзеня 2020-га памер надбаўкі ўстаноўлены не вышэй за 25 працэнтаў (з улікам аптовай).


За правапарушэнне пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 20 базавых велічынь, а індывідуальным прадпрымальнікам ці юрыдычным асобам – у двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай ад рэалізацыі тавараў і разліковай велічынёй выручкі ад продажу іх па цэнах, устаноўленых заканадаўствам (ч.2 арт.12.4 КаАП).
Па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў усім вышэйпазначаным суб’ектам гаспадарання накіраваны рэкамендацыі выправіць парушэнні. Ход выканання на жорсткім кантролі.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.