Горячую линию по новой системе оплаты труда бюджетников проведет Госконтроль

 Для ўдасканалення і спрашчэння парадку разліку заробку ў бюджэтнай сферы, а таксама скарачэння разрыву паміж аплатай працы бюджэтнікаў і народнай гаспадаркі ў цэлым у 2019 годзе прыняты Указ № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Дакументам уведзены прынцыпова новы парадак налічэння заробку работнікам усіх галін бюджэтнай сферы з выкарыстаннем базавай стаўкі. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы абазначыў жорсткае патрабаванне не дапусціць зніжэнне налічанага заробку бюджэтнікаў. 

Каб папярэдзіць парушэнне правоў работнікаў, у чацвер, 13 лютага, Камітэт дзяржкантролю вобласці праводзіць гарачую лінію. Па тэлефонах 8 (0212) 37 61 53, 37 61 94, 37 61 70 можна звяртацца па пытаннях налічэння заробку (без уліку прэміі) за студзень 2020 года ў памерах, меншых за снежаньскі 2019-га ў супастаўных умовах (адсутнасць бальнічных, падпрацовак, водпускаў і г.д.). Звароты прымаюцца з 10.00 да 17.00. Перапынак на абед з 13.00 да 14.00.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.