Авторизация
 

Фармалізму і бяздушнасці няма месца. У райвыканкаме ў Міёрах прааналізавалі выкананне патрабаванняў Дырэктывы № 1

 Аналіз выканання патрабаванняў Дырэктывы № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» паказаў, што летась у раёне не дапусцілі няшчасных выпадкаў на вытворчасці, паменела загінулых ад злачынных дзеянняў і ўтапленняў. На ўзроўні 2018-га года засталася колькасць памерлых у выніку атручвання алкаголем. А суіцыдаў і пажараў паболела.

Асноўныя прычыны здарэнняў, у выніку якіх гінуць людзі, – у першую чаргу іх бестурботныя адносіны да асабістай і пажарнай бяспекі, алкагалізацыя. Добрага не чакай, калі на вытворчасці не выконваюць правілы аховы працы, не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны ці знахо- дзяцца ў нецвярозым стане. Гэтыя фактары можна звесці да аднаго – службовыя асобы неналежна выконваюць свае абавязкі.


Калі ніхто ні за што не адказвае, няма элементарнага парадку, складана дасягаць і найлепшых эканамічных вынікаў. У кіраўніцтва раёна да дысцыпліны на рабочых месцах строгае патрабаванне – тут не павінна быць фармалізму і бяздушнасці.


Як праінфармаваў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Руслан Карпуць, летась пяць службовых асоб пакаралі за незабеспячэнне працоўнай дысцыпліны. На пасяджэнні камісій па ахове працы і выкананні Дырэктывы № 1 заслухалі справаздачы сямі кіраўнікоў і спецыялістаў. Чатырох прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.
За распіццё спіртных напояў у рабочы час вызвалілі ад займаемай пасады 20 работнікаў. Усяго да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 113 чалавек, 112 за прагулы, аднаго – за спазненне на працу. 33-х звольнілі за няяўку на работу.


Практычную дапамогу наймальнікам па арганізацыі здаровых і бяспечных умоў працы аказвае мабільная брыгада. Летась яна пабывала ў 77 арганізацыях розных відаў дзейнасці, выявіла 587 парушэнняў. У чэрвені летась сумесна з рэйдавай групай тэхнічных інспектараў працы абласнога аб’яднання прафсаюзаў наведалі 11 прадпрыемстваў і арганізацый раёна. У трох – усё ў парадку, у астатніх зафіксавалі 39 парушэнняў норм і правіл аховы працы. Большасць з іх не патрабуюць значных фінансавых укладанняў. Пры гэтым нярэдка кіраўнікі не лічаць гэту работу прыярытэтнай, а прадпісанні выконваюць па рэшткавым прынцыпе.


Дырэктыва № 1 нацэльвае на эфектыўныя прафілактычныя меры па зніжэнні гібелі і траўматызму людзей. Аналізуючы прычыны і ўмовы, якія прыводзяць да надзвычайных сітуацый, начальнік РАНС Віталь Ганін назваў дзейнасць суб’ектаў прафілактыкі, яе каардынацыю з боку старшынь назіральных камісій пры сельсаветах і ў райцэнтры недастаткова эфектыўнай. Пра гэта сведчыць статыстыка. Летась здарылася на восем пажараў больш, чым у 2018-ым. 27 з 30 (90 % ад агульнай колькасці) напаткалі жылы фонд. У агні загінулі два чалавекі: у Міёрскім і Узмёнскім сельсаветах. У 2018 годзе ахвяра была адна.


Як звярнуў увагу першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Андрэй Гаўрыленка, бяду ад знешніх прычын (п’янства, нямогласць, паважаны ўзрост) па сіле папярэдзіць толькі з прынцыповым падыходам да справы. Таму так важна не замоўчваць праблемы, выпрацоўваць шляхі іх вырашэння, аб’яднаць намаганні па рэалізацыі пастаўленых задач, барацьбе з нядобранадзейнасцю грамадзян.


Гібель з-за знешніх прычын пераважае ў структуры смяротнасці працаздольнага насельніцтва раёна, што пацвердзіла галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая. Не стала 27 чалавек, 24 з якіх мелі спадарожны дыягназ – алкагольнае ап’яненне. Ад атручвання спіртным памерлі сем, з якіх пяць працаздольныя. Найбольшую занепакоенасць выклікаюць самазабойствы. З 13-ці нябожчыкаў 10 былі ў росквіце сіл і энергіі. Амаль палова з іх на адчайны крок вырашылася пад уздзеяннем алкаголю.


П’янства сур’ёзна пагражае нашаму здароўю. Па статыстыцы ЦРБ, на кожнага жыхара раёна даводзіцца 45,9 літра алкагольнай прадукцыі, у тым ліку 10,3 літра віна, 25 літраў піва. Пры гэтым медыкі нярэдка прыводзяць у прытомнасць ад ап’яненняў цяжкай ступені. Такія негатыўныя наступствы прыносяць вялізныя эканамічныя страты.


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, які ўдзельнічаў у пасяджэнні, упэўнены, што па арганізацыі бяспекі і дысцыпліны неабходна працаваць дружнай камандай. На свядомасць акружаючых непасрэдна паўплывае работа раённага актыву па прыцыпе: «Рабі як я. Рабі лепш за мяне». На гэтым шляху важныя і пытанні навядзення парадку на зямлі. Як падсумаваў Андрэй Паўлавіч, здароваму духу насельніцтва спрыяюць навакольная чысціня, гаспадарчы падыход, фактычнае вырашэнне важных пытанняў і такая цудоўная экалагічная абстаноўка, як на Міёршчыне. Усё гэта непасрэдна звязана з тэмпамі развіцця роднага краю.

У ТЭМУ

На паляпшэнне рабочых месц са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі вытворчасці летась у раёне затрацілі 73,4 тысячы рублёў.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Именины 19 октября 2020
Иван, Макар, Никанор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта