Авторизация
 

Падвялі вынікі і вызначылі план работы на сесіі Узмёнскага сельсавета

 Завяршальная ў 2019 годзе сесія Узмёнскага сельскага Савета прайшла з традыцыйным парадкам работы. Са справаздачным дакладам сельвыканкама аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця выступіў яго старшыня Браніслаў НЕВЯРОЎСКІ.

Ён адзначыў, што для забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва створана адпаведная структура па аказанні мінімальных сацыяльных стандартаў. Гэта тры магазіны і столькі ж аўтамагазінаў, графік руху якіх вытрымліваецца. У яслі-сад – базавай школе і яслі-сад – пачатковай займаюцца 73 вучні і 36 выхаванцаў. Сваю ролю выконваюць СДК, бібліятэка-клуб, цэнтр культуры і адпачынку, два ФАПы і амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, аддзяленне сувязі, культавыя будынкі, музей радзімазнаўства. Дзейнічаюць ААТ «Узмёнскі край» і лясніцтва. У сельгаспрадпрыемстве заняты 143 чалавекі, іх сярэднямесячны заробак склаў 541,6 рубля. Нават у неспрыяльных умовах атрыманы сціплыя, але станоўчыя вынікі. Замацаваць і памножыць іх неабходна ў 2020-м.


У сельсавеце менее асабістых падсобных гаспадарак і статка ў іх. Каб мінімізаваць негатыўны працэс, сельгаспрадпрыемства рэалізуе насельніцтву арганічныя ўгнаенні, выдзяляе тэхніку для апрацоўкі агародаў і ўборкі ўраджаю, нарыхтоўкі кармоў, своечасовага падкошвання пашаў, перазалужэння, прадае цялушак і кароў. Толькі гэтага недастаткова. Як выказваліся некаторыя ўдзельнікі сесіі, найбольшы негатыўны ўплыў на развіццё асабістых падсобных гаспадарак аказвае недахоп кармоў. Індывідуальны прадпрымальнік закупіў ад кароў насельніцтва за 11 месяцаў мінулага года 277,4 тоны малака, што на 12 % менш мінулагодняга. Вяскоўцы папоўнілі сямейны бюджэт на 134 257 рублёў. Яшчэ рэалізавалі гаспадарцы 10 цялят.


Сельскі Савет на васьмі сесіях разгледзеў 17 пытанняў. Найперш яны мелі дачыненне да ўдасканалення мясцовага самакіравання, развіцця вытворчасці і асабістых падсобных гаспадарак, прафілактыкі і аховы грамадскага парадку, пажарнай бяспекі, умацавання кантактаў з насельніцтвам.


Актыўны ўдзел у рабоце выканкама, правядзенні сесій прымаюць усе восем старэйшын. Пры падворных абхода яны займаюцца праблемамі жыццядзейнасці насельніцтва х, сярод якіх добраўпарадкаванне і ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, уплата падаткаў і самаабкладанне, папярэджанне пажараў. Асаблівая ўдзячнасць за старанне на сесіі выказана Таццяне Лакотка ў Даўгінаве, Марыі Шук у Лявонпалі, Людміле Лакотка ў Слабадзе. Яны добра ведаюць праблемы сваіх вёсак і імкнуцца садзейнічаць іх вырашэнню.
Падтрымліваюцца ў належным парадку аб’екты інфраструктуры, найперш гэта школы (заслуга Вольгі Рамза і Тамары Невяроўскай), установы культуры, адміністрацыйныя будынкі ААТ «Узмёнскі край» (Юрый Трыдзенскі) і лясніцтва (Фёдар Быкаў), шэраг магазінаў. Аднак намаганні ў гэтым напрамку трэба ўзмацняць. Красамоўны прыклад: мінулым летам абследавана 1 036 домаўладанняў, выдадзена 87 прадпісанняў. У выніку ўстаноўлена паўкіламетра і адрамантавана 200 метраў агародж, яшчэ больш знесена, шмат платоў і фасадаў пафарбавана. Пры гэтым более пустуючага жылля.


За кожным населеным пунктам замацаваны шэфы. Работнікі ААТ «Узмёнскі край» і лясніцтва высякалі хмызнякі ў аграгарадку Узмёны, Слабадзе і Лявонпалі, абкошвалі Узмёны, Даўгінава, наводзілі парадак на могілках. Камунальнікі вывозілі смецце з пахаванняў ва Узмёнах, Лявонпалі, Слабадзе, Даўгінаве, Ільмовіках. Летась 9 мая ўрачыста адкрылі памятны знак воінам, што загінулі пры вызваленні Слабады. Яго потым наведалі ўдзельнікі аўтапрабегу па месцах баявой славы да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


 На балансе ДРБУ-203 і ЛДД-34 65 кіламетраў дарог, 57 км вясковых вуліц і дарог перададзена УП ЖКГ. Нарматыў вуліц з удасканаленым пакрыццём вытрымліваецца. Дарожнікі іх падсыпалі, прафілявалі, абкошвалі і высякалі хмызнякі ў Слабадзе, Даўгінаве, на ўчастку Узмёны – Пераслоўка, Слабада – Барсукі, Слабада – Гвардзейскія. Аднак гэта не значыць, што праблемных участкаў няма. Непакоіць даезд да Лявонпаля, куды штодзень скіроўваецца школьны аўтобус, кавалак даезду да Брыжынак, неабходны для аўталаўкі, мабільнай пошты і маршрутнага аўтобуса, жадае быць лепшым.


У дзевяці населеных пунктах ёсць водаправоды, вяскоўцы карыстаюцца чатырма грамадскімі калодзежамі і 83 прыватнымі. Іншы раз узнікаюць праблемы з водазабеспячэннем у Пераслоўцы, Брыжынках, Лявонпалі, дзе зношаныя сеткі знаходзяцца на балансе «Узмёнскага краю».


У 12 вёсках устаноўлена 58 ліхтароў. На асвятленне вуліц толькі за 11 месяцаў летась выдаткавана больш за 3,3 тысячы рублёў.
У сельсавеце для захоўвання бытавых адходаў дзейнічаюць два міні-палігоны. Заключаны 96 дагавораў на вываз смецця з вяскоўцамі Узмён, 42 – Лявонпаля, 30 – Даўгінава, 51 – Слабады.


Бытавыя паслугі аказвае комплекны прыёмны пункт у аграгарадку, ажыццяўлялася і выязное абслугоўванне.
Усе шэсць культработнікаў маюць спецыяльную адукацыю. Яны клапоцяцца пра дзейнасць васьмі творчых калектываў, у тым ліку дзіцячых. Самадзейныя артысты праводзяць святы і масавыя мерапрыемствы, прымаюць удзел у раённым аглядзе-конкурсе. Бібліятэкі абслугоўваюць 588 чытачоў. Агульнае для большасці ўстаноў культуры – патрабуецца ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Увагу неабходна надаваць помнікам архітэктуры і наогул захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. Пры тым усе чатыры абеліскі, два воінскія пахаванні і магіла ахвяр вайны дагледжаны.


Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва забяспечваюць Узмёнскі і Слабадскі ФАПы з загадчыкамі Людмілай Сахонька і Святланай Назаравай. Карыстаецца аўтарытэтам Даўгінаўская амбулаторыя, дзе працуе ўрачом агульнай практыкі Ганна Блажэвіч, змагаюцца з хваробамі зубны ўрач Марыя Дуровіч, фельчар Валянціна Такмакова і фельчар-лабарант Наталля Кабяк. Усе гэтыя ўстановы рэалізуюць лекавыя прэпараты, праводзяць дыспансерызацыю.


Увагай атулены пенсіянеры і людзі, што патрабуюць сацыяльнай патрымкі. Камісіі рэгулярна абследуюць умовы жыцця, аказана сацыяльная дапамога шматдзетным сем’ям і пэўнай катэгорыі маючых патрэбу. Чатыры сацыяльныя работнікі абслугоўваюць 21 пажылога вяскоўца дома, гэтая паслуга самая запатрабаваная, і спіс карыстальнікаў папаўняецца. Для пажылых і адзінокіх ветэранаў на першым плане застаецца забеспячэнне палівам.


Дэмаграфічная сітуацыя ў сельсавеце неспрыяльная: летась нарадзілася 10 немаўлятак, памерлі 22 чалавекі, у тым ліку шэсць у працаздольным узросце. Значыць, неабходна ўзмацняць прафілактычную работу, кожны чалавек павінен усвядоміць, што яго здароўе залежыць перш за ўсё ад яго самога. Працаваць ёсць з кім: адміністрацыйных правапарушэнняў паменела, але іх летась учынена 68, злоўжываюць спіртным 28 чалавек, нідзе не працуюць дзевяць, ёсць абавязаныя асобы, сямейныя скандалісты.


Адным словам, спраў для савета грамадскага пункта аховы правапарадку хапае. У полі зроку застаюцца праблемныя і нядобранадзейныя сем’і і іншыя катэгорыі. Пэўныя станоўчыя вынікі ёсць, некаторыя залежныя ад спіртнога кадзіруюцца, непрацуючыя знаходзяць пастаянны заробак, хаця і не так масава, як хацелася б.


Даклад-справаздачу дапоўнілі выступаючыя. Ляснічы Фёдар Быкаў задаволены, што калектыў Узмёнскага лясніцтва, угоддзі якога ахопліваюць тры сельсаветы, спраўляецца са сваімі абавязкамі. Выкананы заданні па пасадках лясных культур, высечках догляду і санітарных. Не дапушчана пажараў. Насельніцтва забяспечана дрывамі. Гэтая работа была б больш эфектыўнай, каб лясніцтва мела свой транспарт для іх дастаўкі. У аграгарадку і буйнейшых населеных пунктах патрэбны кантэйнерныя пляцоўкі, а пакуль частка смецця трапляе ў навакольныя лясы.


Урач агульнай практыкі Ганна Блажэвіч адзначыла старанную працу мясцовых медыкаў, яны пашыраюць паслугі, чарговы медагляд арганізавана правялі. Толькі інваліднасць і смяротнасць ад знешніх прычын ім не заўсёды падуладны, непакояць новаўтварэнні.
– Школа выконвае сацыяльныя стандарты, – запэўніла дырэктар Узмёнскай ЯС-БШ Вольга Рамза. – Для гэтага створана належная матэрыяльная база, найперш навучальная, спартыўная. Кваліфікаваны персанал пастаўляе ў Верхнядзвінскую СШ старшакласнікаў- удзельнікаў алімпіяд.
Сесія зацвердзіла бюджэт і план работы на 2020 год.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 976
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 404
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 761
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 836
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 316
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 352
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 января 2020
Вениамин, Гавриил, Герасим, Иван, Михаил, Павел, Прохор, Елена

Именины 27 января 2020
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта