Авторизация
 

Сесія раённага Савета дэпутатаў у Міёрах: добрыя планы рэалізуем разам

 На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання 27 снежня зацверджаны ключавыя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краю і праект бюджэту на 2020 год. У яе рабоце прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, генеральны дырэктар «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір МАЦВЕЕЎ, начальнік Полацкага пагранатрада Павел ХАРЧАНКА. 

Па аб’ёме інвестыцый сярод 21 раёна вобласці Міёрскі на другім месцы пасля Аршанскага. Летась лідзіраваў. Аналагічная сітуацыя і па будаўніча-мантажных работах.

Са справаздачай раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў 2019 годзе і прагнозных паказчыках на 2020 год выступіў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.


Як адзначана, у неспрыяльны па кліматычных умовах год, часам непрадказальны ў эканамічным плане, раён забяспечыў леташні ўзровень аб’ёму рознічнага тавараабароту, прагнознае заданне тэмпаў росту будаўніча-мантажных работ, экспарт паслуг (без рэспубліканскіх арганізацый), стварэнне новых вытворчасцей. За студзень – кастрычнік ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг прадпрыемствы ўлічваемага сектара эканомікі атрымалі 85,2 мільёна рублёў, а гэта 103,2 % да аналагічнага перыяду летась. Чысты прыбытак склаў 1,8 мільёна. З сямі да трох паменела стратных арганізацый. Вырасла рэнтабельнасць продажу.


 За 10 месяцаў 182,7 мільёна рублёў склалі інвестыцыі ў асноўны капітал. Больш за палову сродкаў накіравалі на набыццё машын і абсталявання, астатняе выкарыстана на будаўніча-мантажныя работы.


Важны складнік у рабоце арганізацый – знешнеэканамічная дзейнасць. За студзень – верасень аказана на 343,1 тысячы долараў паслуг на экспарт, што складае 110,3 % да аналагічнага перыяду летась. Іх пастаўлялі ў Расійскую Федэрацыю, Германію, Латвію, Літву, Польшчу, Харвацію, Эстонію па шасці відах. У тым ліку транспартныя, турыстычныя, будаўнічыя і іншыя.


У раёне захавалася стабільная сітуацыя на рынку працы, як і сярэднямесячны заробак, які за студзень – кастрычнік па раёне ў цэлым склаў 694,9 рубля і вырас да леташняга на 13,8 %. На новыя рабочыя месцы за кошт стварэння прадпрыемстваў працаўладкавалі 56 чалавек. З’явілася магчымасць займець працу на вытворчасці, якую нядаўна арганізаваў «Капіталдрэўпрадукт». Для гэтай мэты ўцягнута ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемае раней памяшканне райаграсэрвісу па вуліцы Вакзальнай.
Нядрэнныя вынікі напружанай працы ў аграрыяў Міёршчыны. Намалацілі 45 665 тон зерня, што складае 130,7 % да мінулагодняга ўзроўню. Ураджайнасць – 27,7 цэнтнера з гектара.


Сёлета льнозавод выйшаў на бясстратную работу. Таму пасадзейнічала аказанне дадатковых паслуг па вырошчванні льнотрасты і яе перапрацоўцы на давальніцкіх умовах ТАА «БелЛіненГруп».
З 2020-га па 2022 год мясакамбінат плануе рэалізаваць праект «Арганізацыя інавацыйнай вытворчасці мясной прадукцыі на падставе экспартаванага ўкаранення новых тэхналогій забою, апрацоўкі і захоўвання». Сёлета распрацавалі яго бізнес-план і графікі ажыццяўлення задуманага, прадугледзелі фінансаванне.


У наступным годзе прадоўжыцца рамонт вуліцы Камуністычнай. Будзе завершана мадэрнізацыя выратавальнай станцыі. Афармляецца неабходная дакументацыя на рэканструкцыю аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення ў пасёлку ЛВДС «Дзісна».
Вялікую ўвагу надавалі сацыяльнай сферы. Адрамантавалі інфекцыйнае аддзяленне ЦРБ, Забалоццеўскі ФАП, на што патрацілі 19 500 рублёў. Набылі тры аўтобусы для падвозу дзяцей. Цяпер у аддзеле па адукацыі 18 адзінак аўтатранспарта, з якіх 10 эксплуатуюцца менш за два гады.


Ужо гатовы праекты па будаўніцтве райпаліклінікі і дзіцячага садка на 200 месц.
ТАА «АК-Міёры» рыхтуецца да будаўніцтва міжраённага медыцынскага цэнтра. Бясплатнымі паслугамі ўстановы скарыстаюцца жыхары нашага і пяці бліжэйшых раёнаў Віцебскай вобласці. З’явіцца жыллё для медперсанала.


Будаўніцтва разгарнецца шырокім фронтам. Узводзіцца завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі, у які ўжо інвеставалі 606,4 мільёна рублёў. Пад патранатам ТАА «ММПЗ-груп» у раёне вуліц Дружбы і Партызанскай з’явяцца два двухпавярховыя дамы для металапракатчыкаў. На стадыі завяршэння 40-кватэрны па Лермантава, 31. У доме № 29 па той жа вуліцы ўжо ідуць работы па прыёмцы. Хутка вырасце і суседні пад нумарам 27, для яго будаўніцтва ўжо правялі праектна-пошукавыя работы, як і па дзевяцікватэрным у Дзісне.


 Актыўнічаюць і індывідуальныя забудоўшчыкі, якія за 11 месяцаў увялі ў эксплуатацыю 1 939 квадратных метраў жылля. Сёлета палепшылі ўмовы пражывання 28 шматдзетных сем’яў, з іх 25 – пры дапамозе долевага будаўніцтва ў шматкватэрным доме.
У заключэнне Ігар Валер’евіч падзякаваў дэпутацкаму корпусу за сумесную плённую працу на дабрабыт людзей у выбарчых акругах і ў складзе Саветаў. Разам будуць рэалізоўвацца новыя добрыя планы. У новым годзе ключавым стане паляпшэнне дабрабыту і якасці жыцця насельніцтва, што дасягаецца шляхам устойлівага эканамічнага развіцця. Асноўныя намаганні скіруюць на зніжэнне ўзроўню малазабяспечанасці, развіццё аграрнай галіны, інфраструктуры, будаўніцтва камфортнага жылля, павышэнне якасці паслуг. Дасягненню намечанага пасадзейнічае фарміраванне спрыяльнага бізнес-асяродку, эфектыўная занятасць, рост вытворчасці працы і адпаведнага ёй узроўню заробку, рух тавараў і паслуг на новыя рынкі, ініцыятыва і асабістая адказнасць за даручаны ўчастак работы.


Важнымі ў жыцці раёна стануць важнейшыя мерапрыемствы. У іх ліку 80-годдзе раёна, якое адзначым 15 сту- дзеня, і 9 мая – 75-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Новы год знамянальны і адказнай палітычнай падзеяй – выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Бюджэт

Пра бюджэт раёна і яго асноўныя артыкулы даходаў і расходаў у 2020 годзе праінфармавала намеснік начальніка райфінаддзела Кіра Рундо.
Адзначана, што праект бюджэту Міёрскага раёна на будучы год распрацаваны адпаведна прагнозных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і грашова-крэдытнай палітыкі, з улікам змяненняў і дапаўненняў, якія ўносіліся ў падатковае і бюджэтнае заканадаўства. Уласныя даходы прагназуюцца ў суме 15 824 872 рублі з ростам да чакаемай ацэнкі паступленняў 2019-га ў 10,64 %. Асноўнымі крыніцамі застануцца падаткі: падаходны з фізічных асоб, на дабаўленую вартасць, на ўласнасць, прыбытак, на выручку пры рэалізацыі тавараў, работ, паслуг. Захаваецца пералік, які ўстанаўліваецца на тэрыторыі раёна: падаткі за ўтрыманне сабак, зборы нарыхтоўшчыкаў і курортны. Прадугледжваюцца бязвыплатныя паступленні з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. У цэлым даходы па бюджэце раёна складуць 35 579 051 рубль. Па папярэдніх разліках расходы ў 2020 годзе плануюцца ў суме 34 100 000 рублёў. Захаваецца высокі ўзровень фінансавання сацыяльных галін.

Узнагароды
найлепшым

Мінулы год азнаменаваны важнай грамадска-палітычнай падзеяй – выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Мясцовыя органы ўлады скрупулёзна падрыхтаваліся да кампаніі і дастойна яе правялі. У тым вялікая роля ўчастковых выбарчых камісій. Шмат дзе выбары праходзілі ярка, жыва. За зладжаную сумесную работу выказаны падзякі ўсім, асабліва старшыням і сакратарам. Заслугі шматлікіх адзначаны Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама, упраўленняў культуры і па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта. У спісе ўзнагароджаных ветэраны працы Уладзімір Жэндараў і Сяргей Панізнік, спецыялісты аграрнай галіны Ганна Колбун, Наталля Бялевіч, Раман Гагалінскі, Дзіна Цвячкоўская, арганізацый і ўстаноў – Наталля Лявіцкая і Аляксей Астукевіч, педагогі Людвіга Марат, Святлана Смерцьева, Валянціна Шымуковіч, Лілія Глод, Вольга Рамза, Уладзімір Ханецкі, Віктар Вяль, медык Дзіна Кавалёнак.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта