У пятніцу, 27 снежня, адбудзецца чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Асноўныя пытанні з вынесеных на парадак дня – «Справаздача Міёрскага райвыканкама аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2019 годзе і прагнозных паказчыках на 2020 год», «Аб раённым бюджэце на 2020-ы».
Пачатак работы сесіі ў 11.00 у зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта (вул. Дзяржынскага, 17).