Авторизация
 

На сесіі Міёрскага райсавета дэпутатаў абмеркавалі размеркаванне бюджэту

 На пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледзелі пытанне «Аб змяненні рашэння Міёрскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2018 г. № 66».

Дэпутаты па дакладзе намесніка начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Кіры Рундо падтрымалі прапановы выдзеліць з рэзервовага фонду сродкі ТАА «Абстэрна», размеркаваць датацыю з рэспубліканскага бюджэту на павышэнне заработнай платы работнікам раённага архіва; ЦРБ; аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; сектара спорту і турызму; аддзела па адукацыі; упраўлення па працы і сацыяльнай абароне. Унесены змяненні ў даходную і расходную часткі раённага бюджэту.


Па дакладах начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Раісы Лакотка сесія прыняла рашэнні «Аб кіраванні і распараджэнні маёмасцю» і «Аб прадастаўленні дзяржаўнай падтрымкі». КУП «Міёрскі КБА» вызвалена ад пералічэння ў раённы бюджэт у 2020 годзе


25 % сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду капітальных пабудоў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці раёна.
Мясцовы каардынатар праекта «Разам для супольнасці і прыроды...». Надзея Дударонак прадставіла Палажэнне аб Грамадскім савеце па распрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна. Гэты дакумент прыняты. Адначасова зацверджаны склад Грамадскага савета з 26 прадстаўнікоў органаў улады, грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі і культуры, кіраўнікоў прадпрыемстваў, уладальнікаў аграэкасядзіб, актыву. Кіраўніцтва савета даручана намесніку старшыні райвыканкама Валерыю Драба, яго намеснік – менеджар праекта Алег Сівагракаў, сакратар – тэматычны каардынатар па «зялёнай» інфраструктуры праекта Марына Гернат.


Сесія не задаволіла просьбу кіраўніцтва Дзісенскага швейнага цэха «Віцябчанкі» не прымяняць да прадпрыемства павышаныя каэфіцыенты да ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта