Авторизация
 

У зоне ўвагі дзяржкантролю - парадак на дзіцячых пляцоўках і арганізацыя закупак

 У ходзе сёлетняга маніторынгу ў Віцебску ўстаноўлена, што частка абследаваных спартыўных аб’ектаў і збудаванняў прыдамавых тэрыторый у нездавальняючым стане, неабходны рамонт і добраўпарадкаванне.

Так, веладарожкі па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў з дэфектамі асфальтавага пакрыцця, ёсць перашкоды ў выглядзе выступаючых каналізацыйных люкаў, пры перасячэнні з аўтамабільнай дарогай не ўсюды паніжаны бардзюры.


Патрабавалі ўзнаўлення і добраўпарадкавання прыдамавыя фізкультурна-спартыўныя пляцоўкі, у тым ліку ў новых мікрараёнах горада. Напрыклад, у мікрараёне «Медцэнтр» па вуліцы Медыцынскай не былі ўладкаваны валейбольныя пляцоўкі. Слупы для сеткі ўстанавілі, разметкі не было, тэрыторыя зарасла травой. У двары па вуліцы Караткевіча ў мікрараёне «Білева» сталы для настольнага тэніса з непрыдатным для гульні пакрыццём.


Істотна зношаны эліптычныя трэнажоры і абсталяванне дзіцячых пляцовак. Так, у двары дома па праспекце Перамогі на дзіцячай каруселі больш чым напалову не было насцілу.
Да гэтай пары большасць недахопаў выправілі. Арганізавана работа па аднаўленні іншых збудаванняў.

Закупкі
не па правілах
У рамках разгледжанага звароту аднаго з суб’ектаў гаспадарання выяўлена, што УКБ Талачынскага раёна пры правядзенні працэдуры закупкі камплекта кацельнага абсталявання для аб’екта «Будаўніцтва цэху хуткага замарожвання», уключаючы дастаўку на пляцоўку, шэф-мантаж, пусканаладачныя работы, навучанне персаналу, дапусцілі парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам парадку правядзення таргоў.


У прыватнасці, да ацэнкі дапушчаны конкурсныя прапановы дзвюх кампаній, якія не адпавядаюць патрабаванням конкурсных дакументаў, уключаючы ўзровень межавай цаны прадмета закупкі. У наступным пераможцамі па лотах прызнаны прэтэндэнты, прапанова якіх на 73 тысяч рублёў перавышала дапушчальны кошт закупкі, што мела на ўвазе неабгрунтаванае расходаванне сродкаў бюджэту ва ўказаным памеры.


У сувязі з гэтым вынікі праведзеных таргоў прызнаны несапраўднымі, назначаны паўторныя. За парушэнне парадку правядзення працэдур закупак пры будаўніцтве разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці і вінаватых службовых асоб, і самой юрыдычнай. Прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь і ад 100 да 500 базавых адпаведна.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта