Авторизация
 

Бюджэт Міёрскага раёна выкананы за 9 месяцаў года па даходах на 104,4 %

 16-я нечарговая сесія раённага Савета дэпутатаў адбылася 4 лістапада. Асноўную ўвагу звярнулі на ўнясенне змяненняў у рашэнне раённага Савета ад 28 снежня 2018 года «Аб раённым бюджэце на 2019 год». Пры гэтым намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Кіра РУНДО канстатавала, што бюджэт раёна сёлета за дзевяць месяцаў выкананы па даходах на 104,4% да ўдакладненага плана. Выкананне заданняў справаздачнага перыяду забяспечана па ўсіх даходных крыніцах.

Дэпутаты падтрымалі прапановы па выдзяленні дадатковых сродкаў з рэзервовага фонду Дзісенскаму лясгасу, ТАА «Абстэрна» і раённай аргструктуры РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». За кошт пераразмеркавання бюджэтных сум прафінансавалі правядзенне праектна-пошукавых работ, аплату дакументацыі на будаўніцтва дзіцячага сада ў Міёрах, дзейнасць БРСМ, ажыццяўленне гарадскіх пасажырскіх перавозак, капрамонт вуліцы Камуністычнай. Пэўныя сродкі накіраваны на канкрэтныя мэты ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сектару спорту і турызму, аддзелу па адукацыі, цэнтральнай раённай бальніцы.


Унесены змяненні ў адпаведныя прыкладанні рашэння аб раённым бюджэце на 2019 год і дзяржаўныя праграмы, у шэраг іншых рашэнняў раённага Савета.


Сесія прыняла рашэнне «Аб павелічэнні (памяншэнні) ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку».
Рашэннем «Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання», якое прадстаўляў начальнік аддзела землеўпарадкавання Павел Сушко, у абласны Савет дэпутатаў унесены прапановы па ўстанаўленні граніц Міёрскага раёна ў адпаведнасці з распрацоўкамі праектнага інстытута «Віцебскгіпразем». Маецца на ўвазе больш дакладная прывязка гэтых граніц да прыродных аб’ектаў.


У рабоце сесіі прымаў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Ён заклікаў дэпутатаў і запрошаных, найперш кіраўнікоў упраўленняў, аддзелаў, прадпрыемстваў і ўстаноў, да эканоміі бюджэтных сродкаў і пошуку дадатковых крыніц іх папаўнення.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта