Авторизация
 

У сістэме каштоўнасцей жыхароў Міёршчыны здароўе - на першым месцы

 Мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады” накіраваны на зніжэнне захворваемасці і смяротнасці насельніцтва. Як з гэтымі задачамі спраўляюцца на Міёршчыне, прааналізавалі на мінулым пасяджэнні райвыканкама. Удзел у ім прынялі намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС - начальнік аддзела службы і боегатоўнасці падраздзяленняў Андрэй Мозаль, а таксама кіраўніцтва Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў.

Як патлумачыла галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая, сетка ўстаноў аховы здароўя раёна забяспечвае патрэбу насельніцтва ў медыцынскай дапамозе. Паслугі прадастаўляюць ЦРБ, Дзісенская бальніца сястрынскага догляду, Язненская ўчастковая бальніца, тры амбулаторыі агульнай практыкі і 26 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Значная колькасць медустаноў абумоўлена хутарской сістэмай рассялення. ФАПы сочаць за станам здароўя ад 58 чалавек на Урбанаўскім да 528 на Чэраскім. Пры гэтым радыус абслугоўвання вар’іруе ад 3 да 10 кіламетраў.


У раёне выкананы 8 мэтавых паказчыкаў праграмы на 2019 год. Не дапушчана смерці немаўлят, няма лятальнасці ад туберкулёзу. Зніжана дзіцячая смяротнасць – зарэгістраваны адзін выпадак. У статыстыцы значыцца гібель падлетка ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося далёка за межамі раёна.


За 9 месяцаў сёлета ў раёне з’явілася на свет 120 дзяцей. А ў цэлым нараджальнасць падае. Прычынай таму – недахоп жанчын фертыльнага ўзросту. На 1644 іх паменела за 10 гадоў. Цяпер налічваем 3453. З гэтай колькасці 1592 ва ўзросце за 40. Сярод шляхоў вырашэння праблемы прадугледжана стымуляванне нараджэння трэцяга і наступных дзяцей у добранадзейных сем’ях, работа па зніжэнні абортаў. І ў тым ёсць станоўчыя зрухі: трэція і больш роды склалі 36 %. Пасля перадабортнай кансультацыі 3 жанчыны з 8 прадоўжылі выношванне дзіцяці.


Скарачэнне нараджальнасці вядзе да павелічэння долі пажылых і старых жыхароў раёна. З 16 186 дарослых 10 172 яшчэ ў працаздольным ўзросце (51,8 %), 6237 – старэйшыя за іх, з гэтай колькасці 80-гадовы рубеж перасягнулі 1152.
За 9 месяцаў сёлета пайшлі з жыцця 331 чалавек, што на 69 больш, чым летась. Смяротнасць склала 22,6 праміле (2018 – 18,4). 125 былі старэй за 80 гадоў. У структуры смяротнасці пераважаюць хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы (54,7 %), на другім месцы – новаўтварэнні (13,3 %), на трэцім – хваробы нервовай сістэмы (11,8 %), замыкаюць ланцужок траўмы і атручванні.


53 чалавекі пайшлі з жыцця ў працаздольным узросце, што на 6 больш мінулагодняга. Сярод прычын пераважаюць траўмы і атручванні – 33,9 %, затым ідуць хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, новаўтварэнні, хваробы органаў стрававання. З-за знешніх прычын не стала 24 чалавек. Шмат суіцыдаў, якія ўчыняюць, пераважна, у стане алкагольнага ап’янення.


Як заўважыла Алена Фёдараўна, у барацьбе за здароўе неабходна цеснае супрацоўніцтва ўрача і пацыента, прычым беражлівыя адносіны да жыцця павінны стаць нормай для кожнага чалавека. Каб своечасова выяўляць хваробы і лячыць іх, трэба штогод праходзіць медагляд. Сёлета ў паліклініку наведаліся 12 464 чалавекі ці 76,3 % да плана. Як бачна, не ўсе спяшаюцца. У той жа час, у 74-х выявілі анкапаталогію: у 42-х – у І і ІІ стадыях, у 15 – ІV, ІІІ бачнай лакалізацыі. Пераважаюць злаякасныя новаўтварэнні лёгкіх, прамой кішкі, падстраўнікавай і малочнай залоз, прастаты, гартані, ротаглоткі, злучальнай і мяккай тканак. Анкалогія – не прысуд, пяцігадовая выжываемасць пасля лячэння павялічылася да 57,6 %. Аднак не ў выпадку прамаруджвання. Асабліва варта задумацца жыхарам у зоне абслугоўвання Туркоўскай, Даўгінаўскай, Новапагосцкай амбулаторый, Язненскай бальніцы, райпаліклінікі, Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду, дзе часцей выяўляюць анкапаталогію.


Непакоіць і алкагалізацыя насельніцтва раёна. Як падлічылі медыкі, злоўжываюць спіртным 7,2 % дарослых. Па іх інфармацыі, за 6 месяцаў сёлета ўстановы гандлю прадалі амаль 550 тысяч літраў алкагольнай прадукцыі, што ў пераліку на душу насельніцтва складае 28 (2018 – 25). Тым часам на дыспансерным уліку ў нарколага знаходзіцца 581 чалавек, з іх 103 узяты ўпершыню. У небяспечнай кагорце і 17 дзяцей. Алкагалізацыя у першую чаргу прыводзіць да смяротнасці ад знешніх прычын. Толькі сумеснымі намаганнямі медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў РАУС, РАНС, кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў, сельсаветаў магчыма выратаваць такіх людзей ад немінучай гібелі.


Непакоіць і здароўе дзяцей. У раёне іх 3433, у тым ліку 1868 школьнікаў. Па выніках вясенняга медагляду першую групу здароўя маюць 226 ці 12 %, другую – 1523 (80,5 %), трэцюю – 100 (5,8%), чацвёртую – 32 вучні (1,7 %). У іх пераважаюць праблемы са зрокам. Распаўсюджанай стала пляскатая ступня. Прагрэсіруюць хранічныя хваробы міндалін і адэноідаў, частыя скаліёз, хранічны гастрыт і дуадэніт. За 9 месяцаў сёлета 6 дзяцей атрымалі інваліднасць, у тым ліку 2 з-за псіхічных растройстваў, па адным з-за ўроджанай паталогіі сэрца, хвароб касцёва-мышачнай, эндакрыннай сістэм. Выяўлена і новаўтварэнне.


Медыкам, педагогам, бацькам неабходна лепш займацца прафілактыкай захворанняў органаў зроку і апорна-рухальнай сістэмы. Панацэя ад прастудных – загартоўка і вакцынацыя. Трэба развіваць навыкі здаровага ладу жыцця, арганізоўваць правільнае харчаванне. А перад усім – умацоўваць здароўе жанчын, каб нараджалі дзяцей без паталогій і адхіленняў.


У ЦРБ паболела новага абсталявання, дзякуючы чаму ўкаранілі новыя метады абследавання і лячэння. Цяпер тут магчымы экскрэторная ўраграфія, ультрагукавыя даследаванні органаў малога таза з выкарыстаннем трансвагінальнага датчыка, лічбавая візуалізацыя. Пашыраны спектр лабараторных даследаванняў, праводзяцца лапараскапічныя дыягнастычныя, рэктасігмакалонаскапія.


Рэйтынг здароўя працягвае заставацца самым высокім у сістэме жыццёвых каштоўнасцей. Аднак пры ўсёй сітуацыі, як звярнуў увагу старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, медыкі не ўсемагутныя. Бацькоў заклікалі да адказнасці за дзяцей, дарослых – за сваіх тат і матуль, і кожнага – за ўласнае здароўе.


Важна праводзіць пастаянную растлумачальную работу, каб абудзіць свядомасць у людзей праходзіць медагляд. Запатрабавана ўзмацніць міжведамную работу па папярэджанні гібелі насельніцтва ад знешніх прычын. Толькі сумеснымі намаганнямі выканаўчай і заканадаўчай улады, ведамстваў – каардынатараў праграмы, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў усіх форм уласнасці можна дасягнуць галоўнай мэты – палепшыць дэмаграфічную сітуацыю, знізіць смяротнасць, павялічыць працягласць актыўнага жыцця нашых грамадзян.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта