Авторизация
 

Санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт насельніцтва прааналізавалі ў Міёрскім райвыканкаме

 Умовы працы, здароўезберагальны асяродак, якасць вады, экалогія непасрэдна ўплываюць на здароўе чалавека. Дзяржава, яе інстытуты, грамадства ў цэлым клапоцяцца, каб адмоўных уздзеянняў было як мага менш. Крыніцай прававога рэгулявання асноўных мерапрыемстваў у гэтым накірунку стаў Закон «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», прыняты ў 2012 годзе. Як яго рэалізуюць на тэрыторыі раёна, прааналізавалі на пасяджэнні райвыканкама. 

Як нагадала галоўны санітарны ўрач раёна Галіна Федуковіч, у верасні 2015-га Рэспубліка Беларусь стала адной са 193 краін, якія далучыліся да Парадку дня па ўстойлівым развіцці на перыяд да 2030 года. Вызначаны шматлікія накірункі дзейнасці, у тым ліку дасягненне медыка-дэмаграфічнай устойлівасці, аздараўленне навакольнага асяродку, прафілактыка хвароб і выхаванне ў насельніцтва правільнага ладу жыцця, устойлівае функцыянаванне сектара аховы здароўя. Гэтыя задачы спецыялісты санітарнай службы вырашаюць сумесна з райвыканкамам, Саветам дэпутатаў, ЦРБ, суб’ектамі сацыяльна-эканамічнай дзейнасці раёна.


За перыяд з 2007 па 2017-ы Міёршчына аднесена да групы раёнаў з мінімальным індэксам здароўя (21,1 %). За апошнія пяць гадоў на яго тэрыторыі паменела на 1 596 жыхароў ці на 7,5 %. Нараджальнасць склала 7,4 на 1 тысячу насельніцтва (абласная – 8,7), смяротнасць – 17,5 на 1 тысячу (14,6). Часцей за ўсё адыходзяць з жыцця з-за хвароб сістэмы кровазвароту (48,6 %), на другім месцы – новаўтварэнні (11,8 %), на трэцім – атручванні, няшчасныя выпадкі, траўмы (10,1 %). Парушэнні стану здароўя ў многім пазбежныя і звязаны з агульнымі фактарамі рызыкі: павышаным артэрыяльным ціскам, курэннем, празмерным ужываннем алкаголю, лішняй вагой, нездаровым харчаваннем і маларухомым ладам жыцця.


Сітуацыя па інфекцыйных і паразітарных захворваннях у раёне заставалася стабільнай. Не было прафесійных. З 73 кантралюемых інфекцый зарэгістраваны 22. Знізілася захворваемасць па 11 назалагічных групах, у тым ліку ВРІ, сухоты, кароста, хранічны гепатыт С, носьбіцтва гепатытаў В і С, аскарыдоз і інш. У раёне на ўліку 9 ВІЧ-інфіцыраваных.


У структуры агульнай інфекцыйнай захворваемасці пераважалі вірусныя рэспіраторныя – 95,4 %. Без уліку грыпу і ВРІ лідзіравалі вострыя заразныя скураныя і венерычныя – 45,1 %, гельмінтозы – 11,9 %, бактэрыяльныя і вірусныя кішэчныя інфекцыі – 6,2 %, парэнтэральныя і інвазіўныя хваробы – 6,7 %, іншыя вірусныя рэспіраторныя інфекцыі – 30,1 %.

Абароніць імунізацыя
У перадэпідэмічны сезон праводзіцца імунізацыя супраць грыпу. Гэта эфектыўная мера захаваць здароўе і знізіць узровень захворваемасці з часовай стратай працаздольнасці, што дазваляе папярэдзіць эканамічныя выдаткі. Летась вакцыніравалі 42,52 % насельніцтва раёна ці 8 472 чалавек. Мінулы сезон характарызаваўся сярэдняй інтэнсіўнасцю эпідэмічнага працэсу. Выпадкаў грыпу не зарэгістравана.


Аднак, са слоў галоўнага ўрача ЦРБ Алены Сівой, расслабляцца не даводзіцца. Сёлета ў сезон актывізацыі вірусных інфекцый ужо на 53 % павялічылася захворваемасць органаў дыхання ў дарослых, на 22 % – у дзяцей. Часта хадзілі на бальнічны ў працоўных калектывах мясакамбіната, КБА, Дзісенскага лясгаса і інш.


За 8 месяцаў сёлета медыкі ЦРБ ратавалі ад пнеўманій 216 дарослых. Кошт лячэння аднаго чалавека склаў 1 156,8 рубля. У 16 выпадках захворванне працякала ў цяжкай форме, на аздараўленне затрацілі 35 647,8 рубля. Дваіх не выратавалі.


Каб забяспечыць высокую ступень абароны супраць грыпу, знізіць захворваемасць прастудамі і не дапусціць смяротнасці ад хвароб органаў дыхання, неабходна прышчапіць 40 % насельніцтва ці 7 968 чалавек. У тым ліку 1 500 за кошт прадпрыемстваў і ўстаноў, якім трэба заключыць дагаворы з ЦРБ для набыцця вакцыны і імунізацыі.


Турбуе медыкаў, што паболела выпадкаў траўмавання, у выніку чаго пацярпелі 556 чалавек. Пераважаюць наступствы пранікнення іншароднага цела праз натуральныя адтуліны, частыя апёкі, пераломы рэбраў, грудзіны і груднога аддзела пазваночніка, траўмы, якія ахопліваюць некалькі абласцей цела, наступствы атручванняў і розныя ўздзеянні знешніх прычын.

Умовы працы – паляпшаць
На прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна занята 3 326 працоўных, з якіх 1 082 (32,54 %) жанчыны. Выконваюць прафесійныя абавязкі ў шкодных умовах 997 ці 30 % ад агульнай колькасці. Вытворчасць з павышаным узроўнем шуму, вібрацыі, фізічнага перанапружання, хімічнага ўздзяння, нездавальняючага мікраклімату характэрна для Дзісенскага лясгаса, ЛВДС «Дзісна», Міёрскай ПМК-55, ПМС. Выкананыя санітарна-гігіенічныя мерапрыемствы дазволілі летась палепшыць умовы на 44 працоўных месцах.


На прафілактыку прафесійнай паталогіі накіраваны перыядычныя медыцынскія агляды. Летась працэнт ахопу склаў 98,7. З агульным захворваннем упершыню выявілі 67 занятых у шкодных умовах працы. На 1 верасня сёлета медыкі агледзелі 84,5 %. Не забяспечылі стопрацэнтную яўку шэсць арганізацый. З-за абыякавых адносін да ўласнага здароўя работнікі могуць быць звольнены.

Вада – крыніца жыцця
За мінулы перыяд сёлета і летась пробы вады, узятыя на даследаванне з крыніц цэнтралізаванага забеспячэння, адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках. Аднак выяўляліся нестандартныя з водаправоднай сеткі, як камунальных, так і з ведамасных водаправодаў. Асаблівай увагі патрабуюць крыніцы цэнтралізаванага водазабеспячэння суб’ектаў гаспадарання, дзе за мінулы перыяд 63 % з даследаваных проб не адпавядалі нарматывам па ўтрыманні жалеза і мутнасці.


У шасці аграгарадках, у Міёрах і Дзісне абсталяваны станцыі абезжалезвання. Патрэбны такія і ў 22 населеных пунктах, дзе ўтрыманне жалеза ў пітной вадзе перавышае гігіенічны нарматыў 0,3 мг/дм3. Згодна з Планам мерапрыемстваў аблвыканкама іх павінны пабудаваць да 2020 года.


Каб спажываць чыстую ваду, неабходна рэгулярна прамываць водаправодныя сеткі і збудаванні, своечасова рамантаваць і праводзіць дэзынфекцыю. Гэтым займаюцца «Міёрыводаканал» і ЛВДС «Дзісна». Лепшага догляду патрабуюць тэрыторыі ля артсвідравін. Нярэдка іх запаланяе пустазелле, у тым ліку баршчэўнік, агароджам неабходны рамонт. У грамадскіх калодзежах трухнеюць крышкі, абабіліся і прадзіравіліся ёмістасці для чэрпання вады. Дапамогуць у рамонце камунальнікі, якія аказваюць паслугі і па ачыстцы прыватных калодзежаў.

Зямлі – парадак
За мінулы перыяд бягучага года санітарная служба раёна правяла 1 352 назіральныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторый, на 525 (38,8 %) аб’ектах выявіла парушэнні. Часцей за ўсё несвоечасова абкошваюць (54,5 %), са спазненнем вывозяць смецце з кантэйнерных пляцовак (20,3 %). Праблемныя кропкі – дамы, у якіх даўно ўжо не цепліцца жыццё. Крытыка і ў бок вулічных прыбіральняў на прыдарожных зонах адпачынку Дзісенскага лясгаса і ЛДД-34. У адрас адказных асоб накіравалі 143 рэкамендацыі, з якіх 111 (77,6 %) выкананы ва ўстаноўленыя тэрміны, астатнія на кантролі. За ігнараванне прадпісанняў і паўторныя парушэнні заплацілі 58,65 рубля штрафаў.


У раёне функцыянуюць два палігоны і 13 міні-палігонаў. Аднак ахоп дагаворамі з УП ЖКГ на арганізаваны вываз цвёрдых бытавых адходаў самы нізкі па вобласці і складае 54,2 % (2 325 домаўладанняў з 4 288).


Вынікам дыскусіі па тэме пасяджэння, у якім прыняў удзел, акрамя шэрагу зацікаўленых асоб на ўзроўні раёна, і галоўны ўрач абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч, стала разгорнутае і канкрэтызаванае рашэнне райвыканкама. Вызначаны аб’ёмы і віды работ, устаноўлены іх тэрміны, агучаны прозвішчы адказных за рэалізацыю мерапрыемстваў, якія яшчэ не ажыццявілі. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў нагадаў пра рэгулярныя візіты да ўрачоў – развіваць раён па сіле толькі здаровым кадрам. Да 15 кастрычніка не менш за 40 % працоўных у кожным калектыве неабходна прышчапіць ад грыпу і разлічыцца з ЦРБ па дагаворах.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 939
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта