Больш за чатыры месяцы ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць нормы Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавiка 2019 г. № 140 «Аб кампенсацыi мытных пошлін, падаткаў». Нагадаем асноўныя аспекты.
Інвалідам I або II групы, бацькам (усынавіцелям, удачарыцелям) у шматдзетных сем'ях, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кампенсуецца 50 % мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце ў дачыненні да транспартных сродкаў для асабістага карыстання.
Якім чынам прадастаўляецца прадугледжанае Указам пакрыццё?
– Яго выдзяляюць з рэспубліканскага бюджэту аднаразова на працягу года. Гэта значыць, права на кампенсацыю можа быць рэалізавана асобай, на якую распаўсюджваюцца нормы Указа, як непасрэдна пры дэклараванні мытнаму органу ўвезенага транспартнага сродку, так і на працягу года з моманту выпуску транспартнага сродку ў свабоднае абарачэнне.
Калі не скарысталіся кампенсацыяй пры дэклараванні, якім чынам можна ў наступным рэалізаваць сваё права?
– На працягу года падаць у мытню, у рэгіёне дзейнасці якой праводзілася дэклараванне транспартнага сродку, неабходныя дакументы ці іх натарыяльна засведчаныя копіі. Гэта можа быць пасведчанне інваліда – для інвалідаў I або II групы; пасведчанне шматдзетнай сям'і – для аднаго з бацькоў (усынавіцеля, удачарыцеля) у шматдзетнай сям'і.
Ці могуць інваліды I або II групы скарыстацца паслугамі іншых асоб для дастаўкі транспартнага сродку ў пункт мытнага афармлення?
– Так. Калі пры ўвозе транспартны сродак, у дачыненні да якога выкарыстоўваецца пакрыццё ў адпаведнасцi з Указам, у рэспубліканскім пункце мытнага афармлення, г.зн. непасрэдна на мяжы, не будзе выпушчаны ў свабоднае абарачэнне, то ён падлягае змяшчэнню пад мытную працэдуру мытнага транзіту да ведамаснага пункта мытнага афармлення.
Адна з умоў – забеспячэнне выплаты ўвазных мытных пошлін, падаткаў. Сума разлічваецца, зыходзячы з памеру мытных плацяжоў, якія падлягаюць выплаце пры выпуску транспартнага сродку ў свабоднае абарачэнне.
Пры змяшчэнні транспартнага сродку пад мытную працэдуру мытнага транзіту асобай, якія ўвезла яго на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь ад імя інваліда I ці II групы або аднаго з бацькоў (усынавіцеля, удачарыцеля) у шматдзетнай сям'і на падставе натарыяльна засведчанай даверанасці, ад уласнага імя забеспячэнне павінна быць прадастаўлена ў памеры ўсёй сумы мытных пошлін, падаткаў, якая падлягае выплаце, г.зн. поўнасцю.
У якім выпадку вяртаецца 50 % мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце ў дачыненні да транспартных сродкаў для асабістага карыстання?
– Змясціць транспартны сродак пад мытную працэдуру мытнага транзіту павінен сам інвалід I або II груп, бацькі (усынавіцелі, удачарыцелі) у шматдзетных сем'ях цi мытны прадстаўнік ад імя і па даручэнні гэтых асоб.
А калі асобай, якая змяшчае транспартны сродак пад мытную працэдуру мытнага транзіту, выступіць апякун інваліда I ці II групы?
– Пры гэтым, калі інвалід недзеяздольны ці абмежавана дзеяздольны, забеспячэнне прадастаўляецца ў памеры 50 % ад сумы мытных пошлін, падаткаў, якая падлягае выплаце.
Іншаземец, інвалід I або II групы, які мае від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, можа прэтэндаваць на кампенсацыю?
– Так, бо ў адпаведнасці з заканадаўствам, замежныя грамадзяне, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, з'яўляюцца фізічнымі асобамі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Ці распаўсюджваецца дзеянне Указа на бацькоў-выхавацеляў у дзіцячых дамах сямейнага тыпу, у тым ліку, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў?
– Сёння дзеянне Указа распаўсюджваецца толькі на інвалідаў I або II групы, а таксама на бацькоў (усынавiцеляў, удачарыцеляў) у шматдзетных сем'ях, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Ці можна вывезці за межы нашай краіны транспартны сродак, выпушчаны з вяртаннем мытных пошлін, падаткаў?
– Так. Транспартныя сродкі, выпушчаныя ў свабоднае абарачэнне з выкарыстаннем кампенсацыі ў адпаведнасці з Указам, не з'яўляюцца ўмоўна выпушчанымі таварамі і могуць быць выкарыстаны за межамі Рэспублікі Беларусь.
Ці можа правам на пакрыццё мытных пошлін, падаткаў у адпаведнасці з нормамі Указа скарыстацца мачаха або айчым у шматдзетнай сям'і?
– Пацвярджае дадзенае права пасведчанне шмат- дзетнай сям'і. Калі мачыха (айчым) на падставе звестак, указаных у дакуменце, з'яўляюцца бацькамі (усынавіцелямі, удачарыцелямі), то маюць права на кампенсацыю.
Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах Віцебскай мытні.