Авторизация
 

У Міёрах абмеркавалі рацыянальнае выкарыстанне зямлі

 Зямля – найвялікшае багацце. Не церпіць абыякавых адносін, а ўмеламу гаспадару абавязкова аддзячыць. Яе рацыянальнае выкарыстанне і ахову абмеркавалі ў райвыканкаме. У пасяджэнні ўдзельнічалі начальнік упраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Ігар ЛЕВЯНКОЎ і старшы інжынер каардынацыйнага ўпраўлення МНС Ігар БУРАК.

Па словах начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Паўла Сушко, агульная плошча Міёрскага раёна складае 178 664 гектары. З іх 77 858 га сельскагаспадарчага прызначэння. Вядзецца работа па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых участкаў.


Плошча меліяраваных земляў складае 37 993 гектары, з іх сельскагаспадарчых – 33 324 га, у тым ліку 22 585 ворыўнай, 10 719 га лугавой, 19 знаходзяцца пад пастаяннымі культурамі.


На тэрыторыі раёна размешчана 9 сельсаветаў з 442 населенымі пунктамі, у тым ліку 12 аграгарадкоў, 317 вёсак, 113 хутароў і два гарады. Вядуць сельскую гаспадарку 14 сельгас-, 3 юрыдычныя арганізацыі і 11 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. Найбуйнейшыя землекарыстальнікі – ААТ «Мікалаёўскі», ВУПКУ «Міёрскі» і Дзісенскі лясгас.


Летась плошча ворыўных земляў павялічылася на 16 гектараў, сельскагаспадарчых, якія належаць арганізацыям – на 31 га, сельскагаспадарчых па раёне – на 55 га. У асноўным за кошт перадачы гаспадаркам участкаў, што знаходзяцца ў межах населеных пунктаў і раней прадастаўляліся грамадзянам, але іх не выкарыстоўвалі па прызначэнні.


Высокія кусты, бур’ян вышэй за рост чалавека, палеглы сенакос. Прырода не заслугоўвае такога догляду. Задача аддзела землеўпарадкавання сумесна з сельвыканкамамі – перадаць землі ў добрыя рукі. У рабоце выкарыстоўваюць праграмныя прыкладанні «Геапартал Зіс», «SAS. Планета», плана-картаграфічны матэрыял. Такім чынам сёлета ўцягнулі ў гаспадарчы абарот 35 гектараў, у тым ліку 9 ворыўных і 26 лугавых земляў сельсаветаў.


Не заўсёды незапатрабаваныя ўчасткі сведчаць пра абыякавасць людзей. Колькасць сельскага насельніцтва памяншаецца. За апошнія пяць гадоў – на 1226 чалавек.


Адзін са спосабаў уцягнуць у гаспадарчы абарот часова незанятыя землі – адабраць і прадаставіць для будаўніцтва і абслугоўвання розных аб’ектаў. Згодна з пунктам 4 Указа Прэзідэнта ад 27.12.2007 № 667 «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў», у раёне фарміруюцца пералікі свабодных участкаў, якія аддаюць насельніцтву для ўзвядзення жылля і калектыўнага садаводства ў садовых таварыствах. На 1 жніўня ў базе іх было 256 агульнай плошчай 51 гектар. У 2019 годзе чатыры выдзелілі грамадзянам, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Восем надзелаў, ад якіх адмовіліся гаспадары, таксама ўключылі ў пералік.


Ад рэалізацыі ўчасткаў у прыватную ўласнасць атрымалі 2216,5 рубля, яшчэ 3150 – па выніках аўкцыёна. Сфарміравана сем зямельных надзелаў, які выставяць на таргі для ўзвядзення жылля: два ў аграгарадку Язна, па адным у Міёрах, Пераброддзі, Мурашках, Зачарэўі і Снегах. Тры свабодныя участкі можна атрымаць для вядзення калектыўнага садаводства.
Пад асаблівай увагай землеўпарадкавальнай службы – знос пустога і ветхага жылля ў сельскай мясцовасці. Вызваленыя землі ўключаюць у сельгасабарот. На тэрыторыі сельсаветаў знеслі 14 дамоў на плошчы 2,8 гектара.


Згодна з даручэннем Савета Міністраў ад 17.01.201 № 06/307-23/653, неабходна завяршыць дзяржрэгістрацыю прадастаўленых гаспадаркам земляў сельскагаспадарчага прызначэння. На 1 жніўня толькі тры сельгасарганізацыі з 14 і тры падсобныя гаспадаркі афіцыйна вызначылі межы ўчасткаў, адна звярнулася ў Міёрскае бюро Полацкага філіяла «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».


На кантролі аддзела землеўпарадкавання выкарыстанне земляў, якія прылягаюць да тэрыторый машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і іншых сельгасаб’ектаў. Наглядаюць за выкарыстаннем унутрыгаспадарчых кар’ераў карысных выкапняў. Рэкультывавана шэсць на плошчы 2,6 га – зямельныя ўчасткі ўцягнуты ў сельскагаспадарчы абарот.


 Важную ролю ў рабоце службы займае кантрольная дзейнасць. За студзень – жнівень правялі 24 праверкі захавання зямельнага заканадаўства. Выдалі 32 прадпісанні юрыдычным асобам і 26 матэрыялаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Прычыны – несвоечасовае асваенне зямельнага ўчастка і зарастанне пустазеллем.


У Дзісне чаргі на атрыманне ўчасткаў няма, адзначыў старшыня гарвыканкама Яўген Баран. Сфарміравана сем зямельных надзелаў. Прадалі з аўкцыёну будынак былога дзіцячага сада. У аптэчным кіёску дзейнічае будаўнічы магазін. Здалі ў арэнду будынак камбіната бытавога абслугоўвання. Вядзецца добраўпарадкаванне і азеляненне горада.


Пра неабходнасць меліяравання глебы, што станоўча адаб’ецца на яе ўрадлівасці, гаварыў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Гагалінскі. Акрэсліў праблемы і напрамкі барацьбы з баршчэўнікам. Завастрыў увагу на арганізацыі эфектыўнага выкарыстання і аховы зямлі.


Ад парадку на зямлі напрамую залежыць яе пажарная бяспека, адзначыў Ігар Бурак. Выратавальнікі раёна звыш 80 разоў з пачатку года выязджалі на тушэнне загаранняў сухой расліннасці. На недапушчэнне зарастання звярнуў увагу Ігар Левянкоў.

Фота Ігара МАТЭЛЕНКА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 381
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 552
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 572
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 904
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта