Авторизация
 

Уступная кампанія: лідзіравала "Правазнаўства"

 Завяршылася ўступная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі Віцебскай вобласці. Сёлета для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні зарэгістраваліся 25759 чалавек, што на 3132 менш, чым летась (28891). Прайшлі іспыты 24649 (у мінулым годзе 27541).

За парушэнне парадку цэнтралізаванага тэсціравання выдалены адзін абітурыент, у якога быў з сабой мабільны тэлефон. Летась зафіксавалі два аналагічныя парушэнні. Іншых не выявілі.


Выпрабаванні па прадметах, якія не ўваходзілі ў цэнтралізаванае тэсціраванне, праводзіліся ва ўсіх вышэйшых навучальных установах вобласці, акрамя Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Там – выключна на падставе сертыфікатаў ЦТ.


Сёлета ва ўступных іспытах на бюджэтную форму навучання ў пяці дзяржаўных вну Віцебскай вобласці прынялі ўдзел 3357 абітурыентаў пры плане набору 2035. Сярэдні конкурс на поўны тэрмін навучання склаў 1,65 чалавека на месца (летась 1,52). У лідарах Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. М. Машэрава, дзе на «Правазнаўства» было 12,7 чалавека на месца, на аналагічную спецыяльнасць у Полацкім дзяржуніверсітэце – 5,75. Карысталася папулярнасцю адкрытая сёлета з улікам шырокага попыту «Дызайн» (віртуальнага асяродку) – 4,3 чалавека на месца. У вет- акадэмію на «Ветэрынарную санітарыю і экспертызу» конкурс склаў 3,4, на «Стаматалогію» ў медуніверсітэце – 2,7.


Па выніках уступных выпрабаванняў на дзённае аддзяленне (за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты) залічаны 2947 (2035 і 912) чалавек.


З агульнай колькасці паступіўшых на дзённае аддзяленне 274 – медалісты, 65 маюць дыплом з адзнакай. Па-за конкурсу на падставе льгот, вызначаных Правіламі прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені, зацверджаных Указам ад 07.02.2006 № 80 (са змяненнямі), залічаны 42, без уступных выпрабаванняў – 81.


Скончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў гарадах 2345 чалавек, у сельскай мясцовасці – 321, маюць сярэднюю спецыяльную 203, прафесіянальна-тэхнічную – 49. Паступілі 36 іншаземцаў.


У цэлым уступныя іспыты прайшлі ва ўмовах спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату. Забяспечаны роўныя ўмовы для абітурыентаў пры паступленні ў вну, а таксама абарона іх законных правоў і інтарэсаў.

Фота для ілюстрацыі. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта