Авторизация
 

Кадравыя прызначэнні ў Міёрах

 Ліпень стаў першым працоўным месяцам на новых пасадах для работнікаў райвыканкама. Намеснікам старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы прызначаны Валерый Анатольевіч ДРАБА.

Пасля заканчэння Кублішчанскай васьмігодкі атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю і дыплом з адзнакай у Пінскім тэхнікуме мясной і малочнай прамысловасці. Пачынаў слесарам на мясцовым мясакамбінаце, затым служыў у арміі. У 1993 годзе з чырвоным дыпломам скончыў Мазырскі педінстытут, дзе атрымаў адукацыю агульнатэхнічных дысцыплін і тэхнічнай працы. Настаўнічаў у Паташнянскай васьмігодцы. Пяць гадоў паспяхова ўзначальваў Чапукоўскую сярэднюю школу. У 1998-ым прызначаны намеснікам, а ў 2002-ім – начальнікам аддзела адукацыі. З 2013-га пасля рэарганізацыі Валерый Анатольевіч узначаліў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У педагагічным асяродку яго вылучалі як рацыянальнага, чалавечнага кіраўніка, умелага гаспадарніка.


Навыкі ўпраўлення ўдасканаліў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. З 2015 года на пасадзе кіраўніка спраў райвыканкама каардынаваў работу апарата і яго структурных падраздзяленняў па пытаннях рэгламенту, унутранага працоўнага распарадку, выканання дакументаў. Намеснікам старшыні райвыканкама курыруе ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт і сацыяльныя ўстановы. Гэтыя галіны ўзаемазвязаны і аб’яднаны агульнай сацыяльнай сферай. Яе стан – адзін з асноўных фактараў, які вылучае прывабнасць рэгіёна. Паляпшэнне якасці жыцця людзей Валерый Анатольевіч лічыць сваёй галоўнай задачай.
У сям’і дарослы сын і дачка-студэнтка.

 На пасаду кіраўніка спраў райвыканкама заступіла Наталія Міхайлаўна БРАДНІЦКАЯ.

Выпускніца Туркоўскай сярэдняй школы напачатку закончыла Гарадоцкі саўгас-тэхнікум па спецыяльнасці «Правазнаўца». Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымала ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце. Лёс распарадзіўся так, што месцам працоўнай дзейнасці стала менавіта малая радзіма – першы вопыт атрымлівала на пасадзе інспектара па кадрах у калгасе імя Кірава. За чатыры гады ў поўнай меры праявіліся прафесійныя навыкі, прававая кампетэнтнасць, працавітасць, арганізаванасць, імкненне да самаадукацыі. Наступным этапам працоўнай дзейнасці стаў аддзел сацыяльнай абароны Міёрскага райвыканкама, куды запрасілі спецыялістам. І ў гэтай сферы праяўляла прафесійную кампетэнтнасць, паглыбляла прававыя веды, за што цанілі на раённым узроўні. У 1997 годзе Наталію Міхайлаўну прызначылі галоўным юрысконсультам райвыканкама, у 2007-ым – начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы. Пра высокі ўзровень самаадукацыі сведчыць і чырвоны дыплом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Дачка закончыла вну, працуе.

 18 ліпеня аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама ўзначаліла Наталля Генадзьеўна ГУСТАВА. 

Нарадзілася ў вёсцы Язна. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіла ў Полацкі сельгастэхнікум, дзе атрымала базавую адукацыю па правазнаўстве. Пазней замацавала і паглыбіла веды ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Першым працоўным месцам маладога спецыяліста стаў Дзісенскі кансервавы завод, дзе юрысконсультам вырашала прававыя пытанні з 1999 да 2003 года. Пасля лёс закінуў у Верхнядзвінскі раён, куды на службу ў РАУС накіравалі мужа. Наталля Генадзьеўна працаўладкавалася ў аграгарадку Лявонішана на аднайменным сельгаспрадпрыемстве. Аказвала прававую падтрымку як юрысконсульт, вяла ўлік працоўных, дакументаабарот як інспектар па кадрах.


У 2009 годзе сям’я вярнулася на родную Міёршчыну. Наталлю Густаву прынялі інспектарам па кадрах у санаторый «Расінка». Яе ўменне весці дыялог, размаўляць з людзьмі, вырашаць складаныя прававыя пытанні ацаніла не толькі адміністрацыя аздараўленчай установы. Спалучэнне такіх характарыстык адрознівае добрага спецыяліста, якому праз паўгода даверылі пасаду галоўнага юрысконсульта ў райвыканкаме. Ім працавала з 2010-га да новага прызначэння.
У сям’і двое дзяцей. Старэйшая дачка студэнтка, малодшая вучыцца ў Міёрскай СШ № 2.

 

З 26 ліпеня галоўным юрысконсультам райвыканкама працуе Марына Сцяпанаўна ЗАКРЭЎСКАЯ.

Родам з вёскі Куты Докшыцкага раёна. Пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла стажыроўку ў Віцебскай абласной калегіі адвакатаў. Па рашэнні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў была вызначана на работу ў Міёры. З 2005-га на працягу васьмі гадоў прадастаўляла юрыдычную дапамогу высокага ўзроўню кваліфікацыі фізічным асобам, абараняла правы чалавека ў судзе на пасадзе адваката юрыдычнай кансультацыі нашага раёна. З 2013-га ў якасці юрысконсульта граматна вырашала прававыя пытанні ў групе цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
У сям’і двое дзяцей.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта