Авторизация
 

"Прымерка" генплана па Дзісне

 18 ліпеня ў 15.00 у Дзісенскім гарсавеце пачалося папярэдняе абмеркаванне спецыялістамі навукова-практычнага рэспубліканскага прадпрыемства «БелНДІгорадабудаўніцтва» з прадстаўнікамі мясцовай грамадскасці пытанняў распрацоўкі будучага генплана горада. Адкрыў мерапрыемства старшыня гарвыканкама Яўген БАРАН. Архітэктар Зінаіда ЛЯШОНАК праінфармавала пра мэты і задачы дакумента, патлумачыла падыходы, парадак і прынцыпы працы па планаванні будучыні гарадскіх населеных пунктаў.

Прадоўжыў размову аб перадпраектным даследаванні прапаноў ад фізічных і юрыдычных асоб пра будучыню Дзісны вядучы спецыяліст Уладзімір Тайнікаў. Ён запрасіў гараджан, што сабраліся ў зале, а іх аказалася ўсяго 11, і ўсіх дзісенцаў запоўніць спецыяльныя анкеты. Прозвішча не ўказвалі, але і ананімнымі іх не назавеш: патрэбны адрас пражывання, сацыяльны статус, месца працы, на чым і колькі часу дабіраецеся на работу, дзе купляеце тавары, як часта наведваеце Міёры, Полацк і Наваполацк, у якім доме хацелі б жыць, якія будынкі бачыць і іншыя падрабязнасці. Гэта неабходна для таго, каб вывучыць транспартныя патокі, размяшчэнне гандлёвых і грамадскіх аб’ектаў, якую частку горада развіваць спачатку, іншыя моманты праектавання.


 Анкета размешчана на сайце райвыканкама. Свае адносіны да будучыні горада можна выказаць праз інтэрнэт http://bit.ly/disna2019.
На сценах залы пасяджэнняў гарвыканкама было размешчана шэсць тэматычных плакатаў для прапаноў па будучыні ў Дзісне грамадскай прасторы, культурнай спадчыны, вытворчасці, жылога асяроддзя, зялёнай зоны, транспарта. Тут жа ля іх пачаліся ўдакладненні пазіцый, спрэчкі, прагучалі першыя прапановы. Дарэчы, ніхто з удзельнікаў не зрабіў запісы ў раздзелах «Маем, але не хочам», «Не маем і не хочам». Аўдыторыя аказалася зацікаўленай, запаўняла графы «Маем, хочам развіваць» і «Не маем, але хочам».


Што з гэтага актуальна ў Дзісне? Вытворчыя аб’екты, аграсядзібы, інтэрнэт-кавярня, жыллёвая забудова, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, захаванне і добраўпарадкаванне брукаваных вуліц увогуле і бульвара на вуліцы Пушкіна, навядзенне парадку на пляжах і берагах рэк, наданне статусу гарадскому музею і выкарыстанне для адпачынку і культурных мерапрыемстваў вострава… Усё не пералічваю, бо кожнае дапаўненне прымуць да ўвагі праектыроўшчыкі і распрацоўшчыкі. Ужо азначанае дало падставу Уладзіміру Уладзіміравічу зрабіць выснову: на першым месцы ў гараджан захаванне гістарычнага асяроддзя, клопат пра аб’екты сацыяльнага прызначэння і жыллёвая забудова.
Першыя прапановы ў будучы генеральны план горада Дзісна ўнесены. Старшыня гарвыканкама Яўген Баран і прадстаўнікі УП «БелНДІгорадабудаўніцтва» ў заключэнне запрасілі гараджан і ўсіх жыхароў Міёршчыны зацікаўлена аднесціся да будучыні самага маленькага горада краіны. 

Фотамтэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Извещение о разработке градостроительного проекта «Генеральный план г. Дисна Миорского района»

Миорский районный исполнительный комитет извещает о разработке градостроительного проекта общего планирования «Генеральный план г. Дисна Миорского района» (далее – Генплан).
Цель Генплана – определить стратегию социально-экономического и территориального развития г. Дисна на период до 2030 года, его функциональное зонирование, меры по улучшению качества окружающей среды, развитию системы общественного обслуживания, транспортной и инженерной инфраструктуры.
Заказчик: Миорский районный исполнительный комитет.


Разработчик: УП «БЕЛНИИГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА».
Согласно ст. 4 Закона Республики Беларусь «Об архитектурной, градостроительной и строительной деятельности в Республике Беларусь», физические и юридические лица до утверждения градостроительной документации имеют право вносить предложения, участвовать в обсуждении и принятии решений в области градостроительной деятельности, проводить профессиональные независимые экспертизы градостроительной документации за счёт собственных средств.
Предложения от граждан и юридических лиц по направлениям развития проектируемой территории г. Дисна принимаются до 19 августа 2019 года письменно с пометкой «Генеральный план г. Дисна» по адресам:
- заказчика: Миорский РИК, 211287, г. Миоры, ул. Дзержинского, 17, e-mail: ais@miory.vitebsk-region.gov.by;
- разработчика: УП «БЕЛНИИГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА», 220002, г. Минск, пр. Машерова, 29, e-mail: prim@irup.by.
Поступившие предложения будут рассмотрены территориальным подразделением архитектуры и градостроительства, разработчиком проектной документации и архитектурно-градостроительным советом.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта