Авторизация
 

Крадзёж на працы — забаронены!

 Беражліва адносіцца да маёмасці наймальніка і прымаць меры для папярэджання ўрону – адзін з абавязкаў работніка, устаноўлены заканадаўствам і працоўным дагаворам. Працоўны дагавор можа быць скасаваны, калі работнік учыніў крадзеж маёмасці па месцы працы. Звольніць могуць і за крымінальные злачынства, і за дробны крадзеж, што караецца адміністрацыйна. 

ДРОБНЫ крадзеж – гэта крадзеж маёмасці ў юрыдычнай асобы ў суме, што не перавышае дзесяціразовага памеру базавай велічыні, і ў фізічнай асобы ў суме не больш за двухразовы памер БВ. Выключэнне складаюць крадзяжы ордэна, медалі Рэспублікі Беларусь, СССР або БССР, нагруднага знака да ганаровага звання. Крымінальную адказнасць цягне крадзеж, учынены групай асоб або з пранікненнем у жыллё.

Згодна з артыкулам 10.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, дробны крадзеж караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь або арыштам. За паўторнае правапарушэнне– штраф ад 30 да 50 БВ.

НА практыцы дробныя крадзяжы распаўсюджаны. Напрыклад, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі работніка сельскай гаспадаркі. Украў з фермы рулон саломы – пакаралі штрафам у дзве базавыя велічыні. Сёлета за пяць месяцаў у раёне работнікі арганізацый і прадпрыемстваў учынілі 26 падобных правапарушэнняў.

 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына НЕСЦЯРЭНКА,

памочнік пракурора.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта