Авторизация
 

Андрэй Юніцын на сустрэчы ў Міёрах

 Андрэй ЮНІЦЫН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28, у складзе якой і Міёрскі раён, сустрэўся нядаўна з кіраўніцтвам райвыканкама і дэпутацкім актывам. У нас ён нярэдкі госць. Рэгулярна праводзіць прыёмы грамадзян у сельсаветах і ўжо вывучыў праблемы людзей на тэрыторыі кожнага. На гэты раз выступіў перад выбаршчыкамі з інфармацыяй пра работу Парламента. 

Як нагадаў Андрэй Юніцын, у дэпутатаў цяпер законатворчы сезон. Шостая сесія стартавала ў пачатку красавіка і прадоўжыцца да канца чэрвеня. Камісіі Палаты прадстаўнікоў прадставілі да разгляду звыш 60 законапраектаў. Пытанні ў іх закранулі амаль увесь спектр задач па развіцці стабільнага дзелавога асяродку, ІТ-сектара, «зялёнай» эканомікі, падтрымцы міру, стабільнасці і грамадскай згоды. Асаблівая ўвага сацыяльнаму блоку, у прыватнасці, законапраектам у сферах ЖКГ, будаўніцтва, аховы здароўя. 

Курс на развіццё
Цэнтральнай падзеяй сесіі стала Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Парламенту. Андрэй Юр'евіч спыніўся на яго галоўных раздзелах. Звярнуў увагу, што падмуркам паспяховай дзяржавы з'яўляецца моцная эканоміка. І яна па-ранейшаму грунтуецца на падставе развіцця буйных прадпрыемстваў і вытворчасцей. Сярод вялікіх гігантаў ёсць работа для малога і сярэдняга бізнесу, які дапамагае фарміраваць канкурэнтнае асяроддзе, рост вытворчасці спажывецкіх тавараў, пашыраць сферу паслуг, ствараць рабочыя месцы. У нашай краіне для яго арганізаваны вартыя ўмовы, падтрымка дзяржавы значная. Прэзідэнт заклікае дзейнічаць глабальна. Трэба, каб прадпрымальныя людзі больш увагі надавалі не дробнаму гандлю, а стварэнню новых вытворчасцей.


Магутны драйвер эканомікі краіны – ІТ-індустрыя. Узяты курс на падтрымку ўнікальнага дзелавога клімату для яе прадстаўнікоў і стварэнне камфортнай абстаноўкі для жыцця людзей ва ўмовах імклівага развіцця тэхналогій. Прыярытэтная ўвага нададзена таксама транспарту, будаўніцтву, лагістыцы, турызму, іншым запатрабаваным абласцям дзейнасці.

Законатворчасць
Асобна парламентарый засяродзіў увагу на рабоце дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па распрацоўцы і прыняцці законапраектаў, якія маюць дачыненне да розных сфер сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця дзяржавы. У Палаце сфарміравана 14 пастаянных камісій. Андрэй Юніцын уваходзіць у склад камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі. Яна ўнесла на разгляд Палаты прадстаўнікоў сем законапраектаў. За падрыхтоўку змяненняў у Закон «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе» адказваў Андрэй Юр’евіч. Палажэнне накіравана на пашырэнне практыкі выкарыстання віртуальнага дакументаабарота ў нашай краіне.
Працуюць у рэспубліцы над стварэннем электроннага ўрада. У 2020 годзе пачнуць выдаваць вопытныя ўзоры ІD-карт і выпрабоўваць іх на практыцы. Дзякуючы новаму дакументу беларусы атрымаюць доступ да многіх электронных паслуг дзяржструктур. Напрыклад, з яго дапамогай можна будзе заказаць даведку.


ІD-карты змесцяць некалькі дадаткаў. Ідэнтыфікацыйны – з усімі звесткамі пра чалавека. Крыптаграфічны – гэта электронны лічбавы подпіс, які дазволіць пры дапамозе дзяржаўнай сістэмы ўзаемадзеяння падключацца і працаваць ва ўсіх інфармацыйных рэсурсах. ІD-карты з часам заменяць пашпарт. Па іх беларусы змогуць выязджаць і за мяжу. Знешне картка нагадае банкаўскую, на ёй размесцяцца каляровы і чорна-белы здымкі ўласніка.


Змяненні і дапаўненні ў Закон «Аб паштовай сувязі», над чым таксама працаваў Андрэй Юніцын, гарантуюць грамадзянам права свабодна перада- ваць і атрымліваць інфармацыю ў сучасных умовах развіцця краіны, карыстацца шырэйшым пералікам паслуг, больш якасна абслугоўвацца.


У наш час вялікай папулярнасцю карыстаюцца інтэрнэт-магазіны, перыядычна дасылаюць пасылкі і сваякі, якія жывуць у іншай краіне. Так ці інакш даводзіцца стаяць у чэргах у паштовых аддзяленнях сувязі, каб атрымаць заказанае ці адрасаванае. Аднак жыццё не стаіць на месцы, ужо і ў Беларусі пачалі працаваць першыя паштаматы. Гэта вялікія металічныя шафы з ячэйкамі розных габарытаў, прызначаныя для самастойнага атрымання пасылак. Як толькі пакет трапляе ў адну з іх, на тэлефон адрасата прыходзіць смс-паведамленне, дзе пасылку можна забраць. Каб скарыстацца паслугамі такога гаджата, трэба стварыць на сайце «Белпошты» ўласны кабінет і прайсці ідэнтыфікацыю.

Пра работу з выбаршчыкамі
Законатворчая – асноўная дзейнасць парламентарыяў. Не менш важная работа ў акрузе. Андрэй Юр'евіч прадстаўляе інтарэсы выбаршчыкаў Полацкага, Верхнядзвінскага, Міёрскага і Расонскага раёнаў, пасёлкаў Міжрэчча і Баравуха. Тэрыторыя маштабная. Аднак дэпутат пабываў у кожным сельсавеце, у тым ліку нашага раёна, дзе на асабістым прыёме выслухаў грамадзян.


Парламентарый падзякаваў кіраўніцтву Міёршчыны за актыўнае супрацоўніцтва, у выніку чаго ўдаецца ўдасканальваць заканадаўства і здымаць праблемныя пытанні. Ён і далей гатовы выступаць правадніком інтарэсаў раёна ў Парламенце, адкрыты для прапаноў. Разлічвае на людзей, якія таксама многае могуць. Андрэй Юр'евіч упэўнены, што толькі актыўная сумесная дзейнасць дазваляе знаходзіць аптымальныя і эфектыўныя рашэнні ва ўсіх сітуацыях.


Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 892
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта