Авторизация
 

Інфармацыйныя групы наведалі сяльчан Завуццеўскага сельсавета

 13 чэрвеня тры інфармацыйныя групы ў складзе работнікаў райвыканкама, райсавета дэпутатаў, прадстаўнікоў аховы здароўя, санітарнай службы, аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях правялі сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства сяльчан у Завуццеўскім сельсавеце. 

Мехмайстэрня ААТ “Папшулі”, затым кантора і чарговы прыпынак групы, якую ўзначальваў намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі, вёска Румполле. Тут 74 жыхары: 39 працаздольнага ўзросту, 16 дзяцей і 19 пенсіянераў. Завіталі да Тамары Сямёнаўны Рыжык. Яна гасцей чакала і суседак паклікала.


– Пенсіянерам добра жыць, – рапартуе ўсмешлівая гаспадыня. – Пенсію атрымліваем рэгулярна і ў тэрмін. Заўчора споўнілася 80, разлічваю на дабаўку.


Старэйшае пакаленне скардзіцца не прывыкла. Рукі мелі, жаданне працаваць было вялікае. Круціліся 24 гадзіны ў суткі. Была адказнасць і перад сям’ёй, і перад дзяржавай. Тамара Сямёнаўна 40 гадоў адпрацавала даяркай. Столькі ж яе клапатлівы і надзейны муж, якога ўжо няма, завіхаўся ў калгасе машыністам бульдозера.


Раней у вёсцы ніколі не заканчвалі свой працоўны дзень ля тэлевізара. Жывёлу трэба пакарміць, падаіць, соткі прапалоць. Па ўспамінах гаспадыні, гаспадар прачынаўся ў дзве гадзіны і пакуль на працу ўручную накошваў на карову. Стагі накладвалі вялікія. Каб хапіла на розную жыўнасць. Цяпер нарыхтоўка сена – механізаваны працэс, можна касілкай скарыстацца, зрулоніць і даставіць да самай пуні. Аднак кароў на падворках аднавяскоўцаў ўсё менш. Са слоў вяскоўцаў, некалі выганялі на пашу 78 галоў, цяпер толькі 6. Пажылыя ўжо не могуць трымаць жывёлу, а маладыя проста не хочуць: клопатаў шмат. Але ж цяпер гэта магчымы варыянт быць занятым у сельскай мясцовасці, калі іншае месца працы не па душы. Стварай асабістую падсобную гаспадарку і зарабляй. Цярпенне, воля і старанне ў дапамогу.


Быць занятымі патрабуе Дэкрэт № 3. Нормы дакумента накіраваны на выкараненне сацыяльнага ўтрыманства беспрацоўных. Кіраўнік інфармацыйнай групы Віктар Гагалінскі нагадаў, што ў ціхім вясковым куточку з поспехам можна аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму. Для гэтага падыдзе звычайная вясковая хатка, да прадуктаў з уласнага агарода ласыя турысты. Рамесная дзейнасць таксама адзін з варыянтаў прымаць удзел у эканоміцы. У службе занятасці пракансультуюць пра парадак арганізацыі ўласнай справы і відах дзейнасці, найбольш запатрабаваных у раёне.


Нагадалі вяскоўцам пра перапіс насельніцтва, які пройдзе сёлета з 4 па 30 кастрычніка. Усім трэба з разуменнем аднесціся да важнай дзяржаўнай кампаніі, забяспечыць перапісчыкам свабодны доступ у хаты. Сабраную інфармацыю выкарыстаюць выключна ў статыстычных мэтах.


Пра пажарную бяспеку гаварыў начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 3 ЛВДС “Дзісна” Сяргей Шастакоў. У пакоі Тамары Сямёнаўны шчыток навідавоку, паўтарылі правілы эксплуатацыі. Сяргей Васільевіч звярнуў увагу, што да пачатку халоднага сезона неабходна выявіць і затынкаваць усе трэшчыны на цаглянай кладцы, умацаваць дзверцы, калі яны аселі ці расхісталіся. Каб папярэдзіць загаранне драўлянай падлогі ці сінтэтычнага пакрыцця, перад топкай трэба прыбіць металічны ліст. Звярнуў увагу, на асбестава-цэментныя трубы, устаноўленыя ў сельскіх хатах для дымаадвядзення. Як сведчыць практыка, пры напале яны маюць уласцівасць разрывацца. Засцеражэ ад непрыемнасцей цагляная кладка, якой трэба абкружыць трубу ў два-тры рады і вышэй узвесці над дахам.
Яшчэ вяскоўцам рэкамендавана ўстанавіць у жылых пакоях пажарныя апавяшчальнікі. Аднак пра загаранне ён папярэдзіць пры ўмове спраўнага элемента сілкавання. За гэтым павінны сачыць самі домаўладальнікі.


 У Завуццеўскім сельсавеце более крадзяжоў. Участковы Віктар Гардукевіч нагадаў быць пільнымі, трымаць маёмасць пад замком. З асцярогай ставіцца да незнаёмцаў. Апошнім часам яны зачасцілі ў Маназыль, Папшулі, Басянкі, дзе жывуць адзінокія састарэлыя. Да іх набіваюцца са сваімі таварамі сумніўнай якасці. Летам нельга пакідаць без нагляду дзяцей.


Галоўны ўрач Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду Святлана Палячэнка спынілася на шкодзе курэння. Звычка правакуе шматлікія хваробы, у тым ліку анкалагічныя. Мноства таксічных кампанентаў трапляе ў паветра, што ўяўляе асаблівую небяспеку пасіўнага ці прымусовага курэння для акружаючых. Ад гэтага бранхіты і захворванні лёгкіх. Прамы шлях да трагедыі і вядомая формула: выпіў, закурыў і заснуў.


Спецыяліст РЦГЭ Дар’я Дарашэнка акцэнтавала ўвагу на сезон актывізацыі кляшчоў. Летась па прычыне іх прысмоктвання за медыцынскай дапамогай ў Міёрскім раёне звярнуліся 17 чалавек, з якіх 6 дзяцей. Захворванняў клешчавым энцэфалітам і хваробай Лайма не зарэгістравана. Аднак няма падстаў для супакаення.


Інфармацыйныя групы нагадвалі сяльчанам і пра культуру гаспадарання на зямлі. Усё элементарна і проста: падтрымліваць у двары парадак, своечасова абкошваць тэрыторыю, рамантаваць і афарбоўваць агароджы, утылізаваць смецце пры дапамозе камунальнікаў, з якімі трэба заключыць дагаворы.


Добраўпарадкаванне ў Завуццеўскім сельсавеце ацанілі рэйдавыя групы райвыканкама, якія напярэдадні аб’ехалі кожны яго куточак. Тут зрабілі нямала. Павысякалі 98 сухіх і аварыйных дрэў, ачысцілі 2,5 кіламетра прыдарожнай паласы. На 4,75 га знішчылі баршчэўнік. Прывялі ў парадак 507 участкаў, прадастаўленых для абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў. Дзве струхнелыя і адну пустуючую хаты знеслі. Пачысцела ў месцы адпачынку “Гаёўка”. У парадку абеліскі і воінскія пахаванні, месцы вечнага спачыну вяскоўцаў. Радуюць вока 312 метраў абноўленай агароджы. Двор Завуццеўскай школы ўпрыгожылі лавачкі. Стараюцца і домаўладальнікі. Нямала дагледжаных сядзіб, дзе з вясны да позняй восені буяюць кветкі.


Добра папрацавалі вяскоўцы падчас суботнікаў. Эфектыўная дапамога падшэфных арганізацый. У першую чаргу падстаўляюць плячо мясцовыя гаспадаркі СУП “Цітова” і ААТ “Папшулі”, працягвае руку дапамогі Дзісенскі лясгас. Не застаюцца ў баку Цвецінскі Дом культуры, мясцовы ФАП, бібліятэка, Завуццеўскі кніжны храм і Папшулёўскі клуб.


Надавалі ўвагу і мясцовым дарогам. СУП “Цітова” адрамантавала вуліцы ў аграгарадку Цвеціна. Лепш стала ехаць да Казлоўцаў, Папшулёў і ў Крупенішча, у чым заслуга ДРБУ-203. Намаганнямі арганізацыі адноўлены і пешаходны мост праз раку Аўта.


Спакойны і маляўнічы куточак Міёршчыны дыхае сваім размераным жыццём. Адсюль ужо не з’язджаюць, але і навасёлаў няма. Наведваюцца хіба толькі, каб паглядзець на некранутую прыроду, паслухаць шум вялікіх дрэў, удыхнуць да галавакружэння чыстага паветра. Над хатамі лётаюць буслы. Пейзаж для сельскай глыбінкі звыклы – гнёзды паўсюль. Толькі народная прыкмета ўжо не такая актуальная – няма прыбаўлення немаўлятак. Па інфармацыі старшыні Завуццеўскага сельсавета Аляксандра Качана, усяго на падведамнай тэрыторыі 48 населеных пунктаў, дзе 1431 жыхар, з якіх 772 – працаздольнага ўзросту, 406 пенсіянераў, 38 інвалідаў І і ІІ групы, 35 адзінокіх састарэлых, 24 шматдзетныя сям’і, 9 нядобранадзейных.


Вяскоўцаў менее, але кожны атулены ўвагай і клопатам. Усё, што хвалюе пэўнага чалавека, вырашаецца на ўзроўні сельсавета. У тым істотна садзейнічаюць дэпутаты Л. Гваздоўская, Ф. Вершалоўскі, В. Кухцінскі, В. Каласёнак, а таксама старэйшыны В. Філіповіч, Л. Панізнік, В. Ісаковіч і іншыя.

Фотаматэрыял аўтара. 

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта