Чарговыя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства адбудуцца ў чацвер, 13 чэрвеня, на тэрыторыі Завуццеўскага сельсавета. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведаюцца ў мехмайстэрні ААТ “Папшулі” і УП “Цітова”, Цвецінскі Дом фальклору, скіруюцца па пэўных адрасах у вёскі.
У калектывах размова пойдзе аб выкананні патрабаванняў Дэкрэта № 3 “Аб садзеянні занятасці насельніцтва”, пра ўмацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны ў рамках Дырэктывы № 1, правілы паводзін на вадаёмах, супрацьпажарную бяспеку, адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні.
На асабістым прыёме ў Завуццеўскім сельвыканкаме выслухае грамадзян старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер’евіч Кузняцоў. Звяртайцеся з 8.30 да 9.30.