Авторизация
 

Патрэбны адказны персанал

 На чарговым пасяджэнні часовай раённай камісіі па садзеянні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года, якое праходзіла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны СТАЛЬМАЧОНАК, скаардынавалі далейшую падрыхтоўчую работу служб раёна. 

Начальнік аддзела статыстыкі Наталля Новік нагадала, што перапіс насельніцтва пройдзе сёлета з 4 па 30 кастрычніка. Да важнай дзяржаўнай кампаніі правялі значную работу. Перш за ўсё ўдакладнялі пералік і межы населеных пунктаў, наводзілі парадак у адраснай гаспадарцы раёна. Шмат дзе ўстанавілі, замянілі аншлагі, нумарныя знакі, шыльдачкі з нумарамі пад’ездаў і кватэр. Рэгістратары з планшэтнымі камп’ютарамі ў час падворнага абходу адзначылі на карце кожны жылы дом у Міёрах і Дзісне, удакладнілі пералік і характарыстыкі ўсіх пабудоў, дзе жыве ці можа жыць насельніцтва. Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама арганізаваў збор інфармацыі пра колькасць пастаянна пражываючых жыхароў у спецыяльных установах Міёршчыны. Спісы населеных пунктаў і вяскоўцаў прадставілі сельвыканкамы.


Сабраўшы неабходныя звесткі, тэрыторыю раёна ўмоўна падзялілі: у нас створаць адзін змешаны перапісны участак, які складаецца з 26 асноўных лічыльных. 11 размесцяцца ў гарадской мясцовасці, 15 – у сельскай. У Міёрах будзе дзейнічаць 9, у Дзісне – 2, у Туркоўскім, Узмёнскім, Мікалаёўскім сельсаветах па адным. У астатніх па два лічыльныя ўчасткі, на кожным – па перапісчыку. На адзін лічыльны ўчастак у сярэднім даводзіцца 810 рэспандэнтаў.


Каб арганізавана правесці адказную кампанію, важна правільна падабраць часовы перапісны персанал. Спатрэбіцца 31 чалавек, з якіх адзін загадчык перапіснога ўчастка і яго памочнік, астатнія перапісчыкі. На перыяд удзелу ў кампаніі далучаныя вызваляюцца ад работы з захаваннем працоўнага месца (пасады) і свайго сярэдняга заробку. Работа загадчыкам і яго памочнікам зойме 37 рабочых дзён: з 17 верасня па 6 лістапада. Перапісчыкі будуць заняты з 27 верасня па 5 лістапада.


Для работы персанала неабходны памяшканні. Вырашылі, што перапісны ўчастак, так званы штаб па перапісе насельніцтва, размесціцца ў кабінеце аддзела статыстыкі па вуліцы Камуністычнай, 8. Тут жа будзе стацыянарны ўчастак па горадзе Міёры. У Дзісне ён размесціцца ў гарвыканкаме. Сюды можна прыходзіць для вуснага апытання ўсім, хто не можа ці не жадае сустракаць перапісчыкаў дома. Акрамя таго, кожнаму будзе прадастаўлена магчымасць самастойна, у любы час сутак з 4 па 18 кастрычніка запоўніць перапісныя лісты ў сетцы інтэрнэт. А з 21 па 30 кастрычніка перапісчыкі наведаюцца для анкетавання па месцы жыхарства рэспандэнтаў, працягнецца апытанне і на стацыянарным участку. Замест традыцыйных папяровых носьбітаў рэгістратары правядуць перапіс з выкарыстаннем планшэтных камп’ютараў, што значна павысіць хуткасць работы і якасць запаўнення перапісных бланкаў.


Як заўважыла Наталля Новік, у праграму перапісу насельніцтва 2019 года ўключана 49 пытанняў. Яны маюць дачыненне да міграцыйных працэсаў, занятасці, дадатковай адукацыі і планавання нараджэння дзяцей. Будзе ўключаны раздзел па сельскай гаспадарцы. 

Фота для ілюстрацыі. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта