В Миорах состоялась отчётно-выборная конференция объединения "Белая Русь"
gazeta 4-06-2019, 11:31 485 Афіцыйна
21 мая адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК. З дакладам аб дзейнасці арганізацыі за перыяд з мая 2017 года па красавік сёлета выступіла яе кіраўнік Алена ШАМЁНАК.
Алена Венядзіктаўна падкрэсліла, што РГА “Белая Русь” заклікана стаць стрыжнем, які павінен згуртаваць вакол сябе большасць грамадскіх сіл краіны, накіраваных на стварэнне моцнай і квітнеючай Беларусі. У ім налічваецца больш за 180 тысяч чалавек. Раённая аргструктура створана ў пачатку 2008 года. Яна аб’ядноўвае 293 членаў, гэта вядомыя на Міёршчыне людзі, нераўнадушныя і творчыя. Ва ўзаемадзеянні з іншымі грамадскімі фарміраваннямі, усімі структурамі рэалізуюць сацыяльныя праекты, што дае падставу гаварыць пра “Белую Русь” як арганізацыю рэальных спраў. Так, яна ўдзельнічала ў леташніх выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. 12 яе членаў абраны дэпутатамі раённага Савета і 14 – сельскіх.
Штогадовай стала акцыя “Белая Русь” – ветэранам”, а гэта не толькі ўшанаванне ўдзельнікаў вайны. Аказана садзеянне раённай ветэранскай арганізацыі ў правядзенні спартакіяды. Спансіравана паездка членаў клуба “Бажэна” на “Славянскі базар” і ў замкавы комплекс Мір. Летась рэалізаваны міні-праект “Са смакам дабрыні” па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, яны наведалі канцэрт “Мары збываюцца”. Падрыхтаваны памятныя падарункі да юбілеяў камісіі па справах непаўналетніх, ВЛКСМ, органаў загса і сацыяльнай абароны.
Члены арганізацыі ўдзе- льнічалі ў правядзенні “Дня маці” і святкаванні 8 Сакавіка, арганізацыі конкурсаў “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, “Уладар вёскі” і іншых. З’яўляюцца праваднікамі ідэй здаровага ладу жыцця, прафілактыкі шкодных звычак. Пры фінансавай падтрымцы “Белай Русі” набыты спартыўныя форма і абутак, рыштунак для ДЮСШ, кубкі і медалі для ўзнагароджання пераможцаў турыстычнага злёту працоўнай моладзі, свята “Віцебская лыжня”, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.
Візітнай карткай аб’яднання стала акцыя “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей”, што праводзіцца сумесна з аддзелам загса і іншымі службамі. Традыцыйным – удзел у арганізацыі раённага свята для здольных і таленавітых дзяцей “Зорны россып”, у акцыі “Новы год з “Белай Руссю”. Цяпер гэты пералік дапоўніўся рэспубліканскай акцыяй “У школу – з “Белай Руссю”, у ходзе якой першакласнікі атрымалі падарункі.
Працягваецца практыка матэрыяльнай падтрымкі самых актыўных уласных пярвічак. Так, для пярвічнай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі набыта апаратура для Дзісенскага ГЦК.
За кожнай акцыяй – імкненне звярнуць увагу людзей на праблемы нараджальнасці, павагі да чалавека працы, гістарычнай памяці, падтрымаць мясцовую ўладу ў рэалізацыі сацыяльных, вытворчых і культурных праграм.
Істотна дапоўніла даклад, падрабязна расказала пра дзейнасць пярвічнай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі яе кіраўнік Наталля Калеснік. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур задаволены ўзаемадзеяннем з “Белай Руссю”. Выступоўцы далі станоўчую ацэнку дзейнасці раённай аргструктуры і яе кіраўніцтва, непасрэдна Алены Шамёнак.
На канферэнцыі выбраны савет арганізацыйнай структуры РГА “Белая Русь” з 11 членаў і трох кандыдатаў, кантрольна-рэвізійная камісія.
У прысутнасці членаў канферэнцыі адбылося арганізацыйнае пасяджэнне абранага савета раённай аргструктуры РГА “Белая Русь” у новым складзе. Старшынёўскі пост пры адзінагалосным галасаванні пакінуты за Аленай Шамёнак. Яе намеснікам засталася Марыя Баніфатава. Сакратаром абрана Юлія Вітко. Яны разам з Валерыем Драба і Святланай Біруковай увайшлі ў склад прэзідыума. Яны ж прадставяць раённую арганізацыю на абласной канферэнцыі.
Пры падвядзенні вынікаў канферэнцыі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак пажадала ўсім поспехаў у новым справаздачным перыядзе. Ужо цяпер “Белая Русь” на Міёршчыне вылучаецца сярод іншых грамадскіх аб’яднанняў ініцыятыўнасцю, шырынёй вырашаемых задач, уплывам на рэалізацыю канкрэтных спраў.
Фота з архіва рэдакцыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.