Авторизация
 

Уладзімір Мацвееў сустрэўся з міярчанамі

 На мінулым тыдні дэпутат Віцебскага абласнога Савета па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральны дырэктар КУП “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір МАЦВЕЕЎ сустрэўся з калектывам райаграсэрвісу, правёў асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме. Адметна, што звароты набываюць новую форму: замест скарг адносна неналежнага стану дарожнага пакрыцця – падзякі за якасны рамонт.

Пры няпростай эканамічнай сітуацыі ў любой сферы цяжка ўтрымацца на плаву. Даводзіцца шукаць работы ў іншай мясцовасці, нават не па профілі. У такіх умовах важна захаваць калектыў, упэўнены Уладзімір Сямёнавіч. Асабліва гэта мае дачыненне да сельскагаспадарчых арганізацый, дзе работы сезонныя, працоўны дзень ненарміраваны, часам затрымліваецца заробак.


Калектыў ААТ “Міёрскі райаграсэрвіс” дружны і працавіты. Кожны адказвае за пэўны ўчастак работы. Дапамагаюць іншым гаспадаркам у асноўных сельскагаспадарчых кампаніях. Сёлета рана справіліся з аб’ёмамі веснавой сяўбы і выехалі на палеткі ААТ “Пад’ельцы”. Хутка пачнецца корманарыхтоўка. Пры адказным стаўленні да сваіх абавязкаў і аплата адпаведная: хто шчыруе з раніцы да вечара, той і зарабляе.


Што да КУП “Віцебскаблдарбуд”, у іх на балансе 15 тысяч 25 кіламетраў дарог, у тым ліку амаль палова гравійных, яшчэ 3 тысячы 200 кіламетраў – грунтовых. Стан некаторых не лепшы: прасцей пабудаваць наноў.


Аграрыі цікавіліся дарогай на Клётаў Двор, чакаюць грэйдара. Непакоіць праезная частка па вуліцы Лермантава: рух вялікагрузнага транспарта забаронены, але фуры і МАЗы ўпарта не заўважаюць знака. Дарога нешырокая, няма тратуараў, абочыны вузкія. Пешаходу тут не месца. Пакрыццё разбіваюць машыны, па некаторых участках праблематычна праехаць. А шлях запатрабаваны, бо вядзе да раённай бальніцы.


Адрамантавана дарога ў Дворным Сяле, за што дзякавалі дэпутату. Набылі новы выгляд аб’язная, пад’езды да горада. Тут выкарысталі новую адносна недарагую тэхналогію – з укладкай чырвонага друзу. У асноўным праграма па рамонце дарог на 2015 – 2020 гг. выканана. Цяпер галоўнае – вызначыць тэрміновыя задачы і ўнесці іх у распрацоўку.


У гэты дзень Уладзімір Мацвееў правёў прыём грамадзян і прамую лінію ў райвыканкаме. Сяльчане прасілі адрамантаваць дарогі ў Пераслоўцы, Брыжынках і Юркаўшчыне. У вёсцы Дворышча – абмежаваць хуткасць руху аўтатранспарта. Яшчэ мясцовае насельніцтва непакоіць бяспека на чыгуначных пуцях. Прасілі пасадзейнічаць ва ўладкаванні пешаходнага пераходу.
Уладзімір Мацвееў узяў агучаныя пытанні пад асабісты кантроль. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта