Авторизация
 

Падагульненне: ацяпляльны сезон на Міёршчыне, фінансавае становішча і плацежаздольнасць

 Ацяпляльны сезон – спакойны

За ацяпляльны перыяд 2018 – 2019 гг. спалілі  21 тысячу 582,6 м3 шчапы, 9 тысяч 602,09 м3 дроў і 514,54 м3 газу. 24 мая на пасяджэнні райвыканкама прааналізавалі вынікі ацяпляльнага перыяду 2018 – 2019 гг.: бесперабойна аказваліся жыллёва-камунальныя паслугі па цеплазабеспячэнні, водазабеспячэнні і водаадвядзенні для спажыўцоў раёна. На надзейную і зладжаную работу разлічваюць і ў наступным сезоне. Для гэтага неабходна пастарацца.

Згодна інфармацыі намесніка начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Веранікі Вішнеўскай, удзельная вага мясцовых відаў паліва ў першым квартале 2019-га склала ў агульным аб’ёме 90,9 %. Страты цеплавой энергіі ў межах дапушчальнага – 9,6 %. Ва ўсіх кацельнях абсталяваны пляцоўкі і павеці для захоўвання дроў. На прадпрыемствах на выпадак аварыйнай сітуацыі ёсць аўтаномныя перасоўныя крыніцы энергазабеспячэння.


Перад новым ацяпляльным сезонам работы шмат. Плануецца праверыць абсталяванне на кацельнях, правесці гідраўлічныя выпрабаванні цеплатрас, прамыўку і гідраўлічную апрасоўку ўнутраных сістэм ацяплення, паверку прыбораў уліку цеплавой энергіі. Яшчэ патрэбны прафілактычны рамонт інжынерных сістэм ацяплення ў шматпавярховых жылых дамах.


заменяць паўтара кіламетра цеплавых сетак, абсталююць пяць кацельняў, адрамантуюць 3,6 м3 цеплавой ізаляцыі ў дамах, зробяць прафілактычны рамонт і апрасоўку 12 цеплапунктаў, у 70 дамах з цэнтральным ацяпленнем правядуць апрасоўку сістэм ацяплення, правераць стан 50 групавых прыбораў уліку энергіі ў шматпавярхоўках. Да таго ж правядуць рэвізію запорнай апаратуры на ацяпляльных прыборах месцаў агульнага карыстання, за кошт жыльцоў адрамантуюць шэсць пад’ездаў.


Адна з асноўных задач жыллёва-камунальнай гаспадаркі – стварыць запас мясцовых відаў паліва да пачатку новага ацяпляльнага перыяду. А гэта 6 тысяч м3 дроў і 7 тысяч м3 шчапы. Увогуле на сезон неабходна нарыхтаваць 12 тысяч і 25 тысяч адпаведна.
Патрэбу ў паліве задаволяць, запэўніў галоўны ляснічы Дзісенскага лясгасу Дзяніс Леановіч. Ва ўзмоцненым рэжыме працуе новая шчапаздрабнялка. З мінулага сезона засталося 4,4 тысячы м3 дроў. Забяспечылі мясцовым палівам 466 чалавек льготнай катэгорыі, а гэта больш за палову ад іх агульнай колькасці. Чарга іншых маючых патрэбу ўжо скарацілася амаль на трэць. Не ўзнікае праблем з самастойнай нарыхтоўкай паліва: участкі выдзяляюць усім жадаючым.


На пачатак мая гарпаліўзбыт рэалізаваў 1 тысячу 150 тон брыкету і 3 тысячы 665 м3 дроў. Торфабрыкетам забяспечаны 323 домаўладанні, дровамі – 750. На чарзе для атрымання паліва стаялі адпаведна 2 і 150 чалавек.


Да ацяпляльнага сезона Міёрскі раён газазабеспячэння рыхтуе аварыйны запас труб, арматуры, фасонных частак і электратэхнічнага абсталявання, праводзіць сезоннае абслугоўванне рухомага саставу, нарыхтоўвае зімовыя сарты паліва, маслы і змазкі.
Задача раённых электрасетак – правесці капітальны рамонт 69,25 кіламетра паветраных 10 кВ ліній электраперадач, 90 кіламетраў паветраных 0,4 кВ ліній, капрамонт 21 закрытай трансфарматарнай падстанцыі і 63 камплектных трансфарматарных падстанцый, расчысціць 16 гектараў просек 10 кВ ліній.


Ва ўстановах адукацыі Міёршчыны запланаваны рамонт і тэхнічнае абслугоўванне запорнай і рэгулюючай арматуры, паверка кантрольна-вымяральных прыбораў, абнаўленне цеплавой ізаляцыі цеплатрас і трубаправодаў у цеплапунктах і кацельнях, іх касметычны рамонт.
У цэнтральнай раённай бальніцы неабходна правесці паверку цеплалічыльнікаў, манометраў, тэхабслугоўванне запорнай арматуры на цеплавузлах.


Пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду ў раёне павінна быць зарэгістравана 58 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і 52 – цеплакрыніц. Работы неабходна завяршыць да 1 верасня. Але калі абсталяванне і памяшканні ў поўнай гатоўнасці, не варта чакаць да апошняга дня.


Фінансавае становішча і плацежаздольнасць
Апошнія тры гады за студзень – сакавік у раёне змяншаецца колькасць стратных арганізацый. Але няма стабільнасці па атрыманні выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг і сабекошце рэалізацыі. За першы квартал 2019-га арганізацыі раёна атрымалі выручкі 21,2 мільёна рублёў – 88,9 % да мінулагодняга, сабекошт склаў 19 мільёнаў рублёў – 94 %.


Па словах начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Раісы Лакотка, тэмпы росту сабекошту апярэджваюць тэмпы росту выручкі, такая сітуацыя па ўсіх галінах. З 27 арганізацый, якія фарміруюць выручку раёна, 13 маюць перавышэнне ўзроўню анагічнага перыяду, некаторыя ў некалькі разоў. Напрыклад, на ільнозаводзе, у КУП “Язна”, Дзісенскім лясгасе, ПМС. 14 арганізацый не дасягнулі нават мінулагодняга ўзроўню. Сітуацыя несуцяшальная ў ПМК-55 і на мясакамбінаце. Арганізацыі з нізкімі тэмпамі росту выручкі маюць значную ўдзельную вагу ў фарміраванні паказчыка, таму не дасягнуты агульны мінулагодні ўзровень.


У 22 арганізацыях з 27 тэмпы росту сабекошту перавышаюць тэмпы росту выручкі.


За першы квартал атрыманы адмоўны фінансавы вынік ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг. Страты склалі 0,2 мільёна рублёў. Стратныя галіны сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, рознічнага гандлю, прадастаўлення іншых відаў паслуг. Прыбытковыя – прамысловасць, ахова здароўя і сацыяльныя паслугі. Канчатковы фінансавы вынік па раёне за студзень – сакавік 2019 года станоўчы: чысты прыбытак 18 тысяч рублёў, 0,2 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Не выйшлі на станоўчы фінансавы вынік галіны прамысловасці, будаўніцтва, рознічнага гандлю.


Страты ад рэалізацыі адбіліся на рэнтабельнасці продажу і рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг (-1 % і 1,1 %). 19 арганізацый па выніках першага квартала маюць адмоўныя лічбы. Нізкія аб’ёмы ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, будаўніцтве, гандлі. Недаатрымана выручкі мінімум на 2,6 мільёна рублёў. А гэта рэзерв, які можна было б выкарыстаць на выплату заробку і іншыя першачарговыя плацяжы.
Сумарная запазычанасць арганізацый Міёршчыны на 1 красавіка склала 127,3 мільёна рублёў ці 98,6 % да пачатку года, у тым ліку пратэрмінаваная – 44,8 мільёна рублёў або 96,1 % да мінулага года. Змяншаецца колькасць даўгоў. Агульная крэдыторская запазычанасць знізілася да 1 студзеня 2019 года на 1,7 % і склала 99,5 мільёна рублёў.


Зменшылася агульная запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 красавіка 2019-га да пачатку года – 27,7 мільёна рублёў або 99,6 %. Аднак за кошт сельскай гаспадаркі і прамысловасці вырасла пратэрмінаваная – 3,8 мільёна ці 106 %. Іншыя галіны не маюць пратэрмінаваных даўгоў па крэдытах і пазыках.


За студзень – сакавік 2019 года арганізацыі раёна накіравалі 801 тысячу рублёў на пагашэнне крэдытаў банкаў і пазык. 83,1 % сумы пайшло на закрыццё асноўнага доўгу, 16,9 – на налічаныя працэнты. Агульная пералічаная сума складае 3,8 % у выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг. Самы нізкі працэнт выкарыстання выручкі ў дадзеным напрамку ў прадпрыемстваў прамысловасці (1,1 %) і сельскай гаспадаркі (3,8 %).


Зніжаецца сума па запазычанасці перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва. На 1 красавіка яна зменшылася да пачатку года на 183 тысячы рублёў і склала 2,5 мільёна рублёў. Менее і колькасць даўжнікоў перад Фондам: летась было 21, цяпер – 15. Сярод іх 11 сельскагаспадарчых арганізацый, дзве прыватныя, па адной будаўнічай і прамысловай.


Работа па спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці дае вынікі. Зніжаюцца агульныя даўгі па ўсіх напрамках. Неабходна ўзмацніць намаганні па заключэнні дадатковых пагадненняў з указаннем тэрмінаў аплаты, прымяняць іншыя спосабы ўрэгулявання сум пратэрмінаванай запазычанасці. Важна павялічваць выручку ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг.

Фота з архіва рэдакцыі.
Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта