У сераду, 22 мая, звяртайцеся да старшыні Павяцкага сельвыканкама Віктара Віктаравіча БАНДАРЭНКІ. Тэлефануйце з 10 да 11 гадзін на нумар 5 22 18.
***
У сераду, 22 мая, вас выслухае старшыня Новапагосцкага сельвыканкама Раіса Аляксандраўна ГЕРНАТ. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін на нумар 5 46 42. *** У чацвер, 23 мая, дырэктар філіяла ВУ “Браслаўгаз” Вадзім Рамуальдавіч ШУКЕЛЬ адкажа на пытанні газазабеспячэння насельніцтва раёна, газіфікацыі прыродным газам індывідуальных жылых дамоў, аплаты за выкарыстаны прыродны газ. Звяртайцеся з 10 да 11 гадзін на нумар 4 22 74.
***
У пятніцу, 24 мая, з 10 да 12 гадзін галоўны спецыяліст упраўлення пенсіённага забеспячэння камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Тамара Аляксандраўна БАБРОВІЧ пракансультуе па пытаннях пенсіённага забеспячэння ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (г. Міёры, вул. Камуністычная, 8, кабінет 4). У гэты ж час ёй можна патэлефанаваць па нумары 4 16 14.
***
У суботу, 25 мая, намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Алена Усцінаўна ШАЛОНЬКА выслухае з 9 да 12 гадзін. Звяртайцеся па нумары 4 14 02.