Авторизация
 

Курыруе пытанні эканомікі і фінансаў у Міёрскім райвыканкаме Алена Шалонька

 14 мая на пасаду намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні эканомікі і фінансаў, прызначана Алена ШАЛОНЬКА. Гэтыя абавязкі для яе добра знаёмыя. Каля сямі гадоў працавала намеснікам кіраўніка Глыбоцкай раённай вертыкалі. Пазнаёмімся з Аленай Усцінаўнай у першым з ёй інтэрв’ю. 

Алена Усцінаўна, раскажыце, калі ласка, пра сябе. Дзе нарадзіліся, вучыліся, і дзе ў наступным Вашы веды спатрэбіліся?
– Я родам з вёскі Сенькаўцы Глыбоцкага раёна з простай сям’і. Закончыла Глыбоцкую СШ № 3. У 1981 годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя У. У. Куйбышава, дзе атрымала спецыяль- насць “Планаванне сельскай гаспадаркі”. Хоць і мела права выбару, працаваць прыехала ў родны Глыбоцкі раён. Прынялі маладога спецыяліста галоўным эканамістам у калгас “1-ае Мая” з цэнтральнай сядзібай у Гатаўшчыне. Першыя 12 гадоў паспяховай прафесійнай дзейнасці і далі пуцёўку ў далейшае жыццё. Такі ж перыяд адпрацавала на кіруючых пасадах у райсельгасхарчы, узначальвала аддзел эканомікі. Апошнія сем гадоў вырашала найважнейшыя пытанні эканамічнага развіцця Глыбоцкага раёна ў якасці намесніка старшыні райвыканкама. Пасля падала ў адстаўку, але дома надоўга не затрымалася, прапанавалі працаваць на Міёршчыне.


Цяпер модна пытацца, пад якім сузор’ем нарадзіліся. Хто Вы па гараскопе? Ці адпавядае характар знаку задыяка?
– Я Дзева. Усё напісана ў гараскопе. Люблю тое, чым займаюся, прытрымліваюся ва ўсім парадку, імкнуся пастаянна рухацца наперад. Гэта стрыжань майго жыцця. Лёгка знаходжу агульную мову з людзьмі. Не маю непрыяцеляў. Вельмі цаню маладых. Менавіта ад іх ідуць ідэі, вялікі патэнцыял, нястрымнае імкненне да новых здзяйсненняў. Калі бачу такіх, стараюся ўсяляк дапамагчы пры станаўленні, падтрымаць. Шчыра прызнацца, мела магчымасць у сваім раёне ўзначаліць адзін з аддзелаў райвыканкама, нават прайшла ўзгадненне ў аблвыканкаме, але ўбачыла, што без працы застаецца малады перспектыўны спецыяліст, прапанавала яго кандыдатуру.


Даводзілася раней бываць на Міёршчыне?
– У гэтым краі я ўпершыню, але шмат пра яго чула. Толькі добрае гаварылі пра былога старшыню райвыканкама Віктара Іосіфавіча Тарасевіча. Мы землякі, нядаўна пазнаёміліся асабіста. Шмат ведала пра Ельню, пра слаўных мясцовых жыхароў, якіх хваляць за дабрыню і спагадлівасць. З гэтым сутыкнулася з першага дня. Іду па горадзе, нікога не ведаю, але адчуванне такое, быццам наўкол усе свае. Гэта імпануе.


Ці з разуменнем ставяцца да новага прызначэння Вашы блізкія? Напэўна, камусьці давядзецца перасяліцца?
– Мая дружная сям’я ў Глыбокім. Муж працуе на малочна-кансервавым камбінаце. Дачка – педагог. Замужам. У нас добрыя зяць і ўнучкі, старэйшай ужо 15-ы год, малодшай – 10. Жывуць непадалёк.


Мае блізкія – надзейны тыл, мы заўсёды трымаемся разам, падтрымліваем адно аднаго. Да майго прызначэння аднесліся з разуменнем. Што да пераезду, толькі я пакуль буду жыць у краі, дзе працую. Такую магчымасць мне прадаставілі. З сям’ёй буду бачыцца на выхадных. Хаця дачцэ ў Міёрах вельмі спадабалася.


Ужо пазнаёміліся са становішчам спраў па развіцці эканомікі Міёршчыны? Над чым плануеце працаваць у першую чаргу?
– Важна, каб кожны жыхар раёна меў работу, варты заробак і своечасова яго атрымліваў. Першачарговая ўвага на стварэнне рабочых месц. З улікам развіцця металапракатнай вытворчасці, запланаванага будаўніцтва новых аб’ектаў, перспектывы ёсць. Неабходна пашыраць прадпрымальніцкі сектар. Пэўны вопыт і напрацоўкі ў гэтым накірунку маю. Як вядома, Глыбоцкі раён адзін з лідараў нароўні з Лепелем і Паставамі, дзе найбольшае развіццё атрымаў малы бізнес. Яго ўдзельная вага ў фарміраванні бюджэту складае 25 %. Будзем паляпшаць турыстычную прывабнасць краю. Ёсць рэзервы і ў павышэнні выніковасці ўцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці. Чым вышэй даходы ў бюджэце, тым больш актыўна развіваюцца сацыяльная сфера, структуры добраўпарадкавання, жыллёва-камунальная гаспадарка.


Важна, каб моладзь адчувала, што светлыя галовы, таленты, уменне працаваць перш за ўсё запатрабаваны на малой радзіме: у райцэнтры, Дзісне, на сяле. Будуць новыя вытворчасці, рабочыя месцы, варты заробак, яна не стане з’язджаць. Пасадзейнічае і перспектыва камфортнага і цікавага жыцця. Для гэтага трэба развіваць сферу паслуг: насычаць прылаўкі таварамі па даступных цэнах, паляпшаць структуру грамадскага харчавання, каб было дзе адпачываць і культурна бавіць час. У невялікім раёне гэта не так проста, але спрабаваць варта. Будзем вучыцца жыць і ў межах канкурэнцыі. У тым дапаможа вопыт дружнай каманды міёрскіх спецыялістаў і мой, за які ўдзячна малой радзіме, Глыбоцкаму райвыканкаму і непасрэдна яго былому і цяперашняму кіраўніцтву.


Гутарыла Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Именины 11 апреля 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Корнилий, Марк, Михаил, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта