Авторизация
 

Заўтра дзень інфармавання пройдзе ў Дзісне

 21 мая інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведаюць працоўныя калектывы ў Дзісне, сустрэнуцца з мясцовым насельніцтвам.

Прадстаўнікі адказных служб акрэсляць ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, абмяркуюць рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы ад 27.12.2006 г. № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”.


Таксама ў зоне ўвагі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп – правядзенне акцыі “Пламя мира” ў рамках II Еўрапейскіх гульняў, перапіс насельніцтва-2019, грамадская і пагранічная бяспека.


Спецыялісты адказных служб раскажуць пра фарміраванне здаровага ладу жыцця, прафілактыку злачынстваў, правапарушэнняў, п’янства, ужывання і распаўсюджання наркотыкаў, жорсткага абыходжання з дзецьмі. У сувязі з набліжэннем канікул актуальныя правілы паводзін паблізу вадаёмаў і на вадзе.


З 10.30 да 11.30 у Дзісенскім гарвыканкаме па адрасе г. Дзісна, вул. Тэльмана, 1 правядзе выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер’евіч КУЗНЯЦОЎ. 

Фота з архіва.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта