Авторизация
 

На Дошку гонару Міёрскага раёна

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне “Аб занясенні на Дошку гонару Міёрскага раёна”. 

Высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2018 год дасягнулі:


- сярод арганізацый сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін: СУП “Цітова” (дырэктар Ф. Вершалоўскі), “Чэрасы” (дырэктар А. Януковіч);
- сярод арганізацый прамысловасці, жыллёва-камунальнай, лясной і дарожнай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарта, сувязі і сферы паслуг, а таксама тых, якія займаюцца вытворчасцю электраэнергіі, газу, паліва і вады: “Міёрскі камбікормавы завод” (дырэктар С. Мацвееў), Міёрскае ДРБУ-203 (начальнік Н. Пяткевіч), Дзісенскі лясгас (дырэктар А. Драгун);


- сярод устаноў сацыяльнай сферы (адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, культуры, медыцыны): Дзісенская СШ (дырэктар Т. Ромель), Язненскі СДК (дырэктар Л. Бервячонак), Міёрская ЦРБ (галоўны ўрач А. Сівая);
- сярод прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання: Новапагосцкі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня Р. Гернат).
Пералічаныя калектывы заносяцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваюцца дыпломамі райвыканкама.

На раённую дошку гонару заносяцца партрэты перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы. У іх ліку:


 Алена Фадзееўна БАЛАШ

Дырэктар Дзісенскага гарадскога Дома рамёстваў.
Творчы, ініцыятыўны, кампетэнтны кіраўнік. Умела і граматна вырашае пытанні дзейнасці Дома рамёстваў і работы калектыву. Валодае многімі відамі і тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, умее зацікавіць і захапіць работай у гуртках, няспынна ўдасканальвае свой прафесійны ўзровень. Пад яе кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле вядзецца мэтанакіраваная работа па адраджэнні і захаванні традыцый нацыянальнай беларускай культуры. Дзякуючы гэтаму адноўлены зімовы жаночы строй Дзісеншчыны канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. У Доме рамёстваў дзевяць гурткоў. Вырабляюць разнастайную сувенірную прадукцыю.

 Віктар Уладзіміравіч МАТКОЎ

Складальнік фаршу каўбаснага ўчастка Міёрскага мясакамбіната.
Пачынаў на вытворчасці ў 2007 годзе грузчыкам у каўбасным участку. Прафесію складальніка фаршу засвоіў у працэсе работы. Рэалізуе сябе ў ёй з 2012 года, мае шосты разрад.


Вопыт работы і атрыманыя практычныя веды на вытворчасці дазваляюць Віктару ўмела разлічваць патрэбу ў разнастайных відах сыравіны згодна з рэцэптурай і асартыментам вырабаў, асноўных і дапаможных матэрыялах. Заданне майстра выконвае якасна і ў тэрмін. За 2018 год склаў фаршу для вытворчасці больш за 1 мільён кілаграмаў гатовай прадукцыі і паўфабрыкатаў. Штодзённыя нормы выпрацоўвае на 101 %.

 Юрый Леанідавіч РАЗВАДОЎСКІ

Трактарыст мехатрада Міёрскага льнозавода.
На прадпрыемстве заняты з ліпеня 2003 года. Зарэкамендаваў сябе прафесійна падрыхтаваным работнікам з багатым практычным вопытам. З пастаўленымі задачамі спраўляецца якасна і ў аптымальныя тэрміны дасягае высокіх вынікаў. У перыяд нарыхтоўкі льнотрасты даведзеныя нормы выпрацоўкі выконваў на 150 %. У беражлівых руках трактарыста заўсёды дагледжаная і ў спраўным стане тэхніка. Рацыянальна расходуе паліўна-энергетычныя рэсурсы, чым паляпшае эканоміку прадпрыемства.
Першы працягвае руку дапамогі маладым механізатарам, якія заступаюць на працу ў ільнаводчую сферу.

 Марына Паўлаўна СТАВІНСКАЯ

Цялятніца ААТ “Туркова”.
У гаспадарцы звыш 20 гадоў. Вопытная, адказная. Спакойная, але актыўная. На ферме праводзіць большую частку сутак. Усіх гадаванцаў трэба напаіць, накарміць, дагледзець. Некалі прысесці, перадыхнуць. У клопаце пра жывёлу забывае пра ўсе свае праблемы і недамаганні. І цяляты да яе з ласкай. Менавіта таму высокія паказчыкі ў рабоце сярод жывёлаводаў. Летась сярэднясутачная прывага на дарошчванні ва ўзросце да шасці месяцаў склала 680 грам, што больш мінулагодняга ўзроўню.
Дома таксама клапатлівая гаспадыня, на яе сядзібе ўзорны парадак. Карыстаецца заслужанай павагай у калектыве.

 Аляксандр Аляксеевіч МАЛЯЎКА

Настаўнік інфарматыкі Міёрскай СШ № 2.
Своечасова заўважае і заахвочвае поспехі слабага вучня, прымусіць працаваць у меру здольнасцей моцнага. Пры тлумачэнні новага матэрыялу выкарыстоўвае відэаўрокі. Шмат увагі надае пазакласнай рабоце па прадмеце. Другі год праводзіць факультатыў “Стварэнне камп’ютарных гульняў на мове візуальнага праграмавання Scratch” для пяцікласнікаў, “Займальная інфарматыка” – для шасцікласнікаў. Захапіўся практыка-арыентаваным курсам “Аснова канструявання з EV3”, накіраваным на навучанне азам канструявання з робататэхнічнага канструктара Lego education EV3. На занятках ёсць магчымасць для даследчай дзейнасці, што падагравае інтарэс школьнікаў да праграмавання і тэхнічных навук.

 Уладзімір Пятровіч ХАРЫТОВІЧ

Машыніст бульдозера Міёрскага ПМС.
Заняты на прадпрыемстве з 1999 года. Спачатку трактарыстам, пасля перавялі машыністам бульдозера. Умее хутка арыентавацца ў зменлівай абстаноўцы, неадкладна выпраўляе паломкі. Распачатую справу заўсёды даводзіць да лагічнага завяршэння.
Летась прымаў удзел у рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы “Праўда” ў райаграсэрвісе, “Мічурына” ў ААТ “Чэрасы”, “Язна” ў КУП “Язна”. Выпрацоўка па бульдозерных работах склала 119,4 тысячы м3. За добрасумленнае стаўленне да працоўных абавязкаў, кваліфікаванае выкананне пастаўленых задач неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі, дыпломамі “Віцебскмеліяводгас”.

 Лукер’я Паўлаўна ЛАГУНЁНАК

Урач-педыятр участковы педыятрычнага аддзялення паліклінікі Міёрскай ЦРБ.
З 1982 года, пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута, лечыць дзяцей на Міёршчыне. Час паказаў, што гэта адданы справе ўрач, з высокай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкай.


Дзякуючы прафесіяналізму і кампетэнцыі Лукер’і Паўлаўны летась выкананы асноўныя паказчыкі дзейнасці педыятрычнай службы паліклінікі. На 119 % забяспечваецца медыцынскае абслугоўванне дзіцячага насельніцтва па аб’ёмах дапамогі на амбулаторным прыёме і дома. Знізіўся паказчык захворваемасці з часовай стратай непрацаздольнасці. Сто працэнтаў складае паказчык паўнаты прафілактычных аглядаў дзяцей.

 Алена Анатольеўна ПЛЕХТАН

Кіраўнік гуртка І кваліфікацыйнай катэгорыі аддзялення дзённага знаходжання

для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна.
Уменне зацікавіць, развіць творчыя здольнасці – гэтыя прафесійныя якасці ў поўнай меры праяўляюцца пры рабоце з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Эфектыўна працуе пад яе кіраўніцтвам рэабілітацыйна-працоўная майстэрня “Лаўка цудаў”. Спецыялізуецца пераважна на сувенірах, звязаных з самабытнасцю Міёрскага краю. Прадукцыя карыстаецца попытам не толькі ў турыстаў, але і ў карэнных жыхароў раёна. Прыбытак ад рэалізацыі летась склаў 2720 беларускіх рублёў, у параўнанні з 2017 годам сума павялічылася на 262 %.

 Леанід Сяргеевіч УДОБКІН

Вадзіцель аўтамабіля Міёрскага раёна газазабеспячэння.
У галіне з 1992 года. Зарэкамендаваў сябе ініцыятыўным і адказным работнікам. Тэхнічна падкаваны. Своечасова і якасна праводзіць абслугоўванне службовага аўтамабіля. За мінулы год вадзіцель аварыйна-ўзнаўленчай брыгады выканаў неабходныя работы па 60 аварыйных апавяшчэннях, 125 рамонтна-тэхнічных заяўках. Правёў абслугоўванне 90 катлоў, 43 адзінак газавыкарыстальнага абсталявання.
У конкурсе прафесійнага майстэрства сярод каманд вытворчага ўпраўлення “Браслаўгаз” неаднаразова займаў лідзіруючыя пазіцыі ў складзе аварыйна-ўзнаўленчай брыгады.

 Мікалай Аляксеевіч НІКІЦІЧ

Вадзіцель Язненскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
З багатым працоўным вопытам. На прадпрыемстве заняты з 2011 года, мае права кіраваць усёй групай транспартных сродкаў. Заўсёды асцярожны і ўважлівы на дарозе. Адказны пры выкананні пастаўленых задач і вытворчых заданняў. Стрыманы і добразычлівы з калегамі. З задавальненнем удзельнічае ў жыцці калектыву. Толькі да лепшых вынікаў імкнецца ў рабоце. За 2018 год грузаабарот склаў 348,5 тысячы кіламетраў ці 107,9 % да ўзроўню 2017-га. На 20 тысяч рублёў аказаў транспартных паслуг іншым арганізацыям, што склала 111,6 %. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у кіраўніцтва прадпрыемства.

 Ігар Уладзіслававіч ЗЯМЕЦ

Старшы прапаршчык унутранай службы, камандзір аддзялення пажарна-аварыйна-выратавальнай

часці № 1 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
У МУС, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях служыць звыш 20 гадоў, на займаемай пасадзе з восені 2016-га.
Да прафесійных абавязкаў ставіцца з пачуццём высокай адказнасці, разбіраецца ў кожным канкрэтным выпадку, робіць правільныя высновы. У экстранных сітуацыях дзейнічае смела і рашуча, праяўляючы разумную ініцыятыву. За 2018 год прымаў удзел у ліквідацыі 12 пажараў. Пры гэтым асабовы састаў выратаваў 18 пабудоў, матэрыяльных каштоўнасцей на суму звыш 60 тысяч рублёў.

 Сяргей Аляксандравіч МІХАЙЛАЎ

Трактарыст-машыніст СУП “Чэрасы”.
Заданні выконвае дакладна ў тэрмін, пры гэтым не лічыцца з асабістым часам. Умела эксплуатуе замацаваную сельгастэхніку. У вясенне – асенні перыяд заняты на трактары Беларус-3022, пры дапамозе якога культывуе і дыскуе глебу, сее кукурузу, перавозіць кармы. З агрэгатам АПП-6Д пасеяў азімых 302 гектары і выканаў 3097 умоўных эталонных гектараў. Летась заняў другое месца ў абласным спаборніцтве сярод трактарыстаў-машыністаў на нарыхтоўцы травяных кармоў на камбінаваных рулонных прэс-падборшчыках-упакавальніках. Назапасіў 4468 тон травяных кармоў: запрасаваў і ўпакаваў у стрэйч-плёнку 8056 рулонаў.

 Уладзімір Уладзіміравіч ГЛЕБКА

Трактарыст-машыніст ААТ “Мікалаёўскі”.
Вопытны, у прафесіі з 1999-га. З тэхнікай на “ты”. Не дае пустых абяцанняў. Штогод дасягае высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых. Летась на камбайне КЗС-1218 намалаціў 1098 тон і заняў першае месца ў гаспадарцы, сярод камбайнераў сельгасарганізацый раёна – другое. У 2017-ым з намалотам у 977 тон абышоў усіх калег у “Мікалаёўскім”.


 На працягу года кіруе Амкадорам 320-Е. Галоўная задача – пагрузіць кармы для дастаўкі жывёле. За справу бярэцца з аптымізмам, заўсёды гатовы падставіць плячо дапамогі. За старанні і добразычлівасць работніка паважаюць у калектыве, цэніць кіраўніцтва.

 Даната Целесфораўна ШЧАЛКУН

Намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі СУП “Цітова”.
На пасадзе з 2013 года. Здольная выразна акрэсліваць задачы і якасна арганізоўваць іх выкананне. Кваліфікавана аналізуе праблемныя сітуацыі, аператыўна прымае рашэнні і прагназуе наступствы. Імкнецца да лепшых паказчыкаў развіцця жывёлагадоўчай галіны. За мінулы год валавая вытворчасць малака вырасла на 134,2 % да папярэдняга, у фізічнай вазе склала 3855,7 тоны. Надой на карову – 6101 кг (+132,5 %). Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы склала 683 грама, а гэта +100,6 %. На 113,2 % атрымалі больш галоў цялят. Вытворчасць мяса (вырошчванне) свіней склала 736,3 тоны (103,3 %).

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 287
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 519
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 670
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 465
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 535
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 мая 2020
Андрей, Богдан, Василий, Давид, Денис, Ираклий, Лев, Макар, Михаил, Павел, Петр, Федор, Федот, Юлиан, Александра, Клавдия, Кристина, Фаина, Юлия, Семен

Именины 30 мая 2020
Адриан, Степан, Евдокия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта