Авторизация
 

У Сіцькове сустрэліся з Уладзімірам Мацвеевым

 Шчодра залітая сонечным святлом сустракала Сіцькоўская школа дэпутата абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральнага дырэктара «Віцебскаблдарбуд» Уладзіміра МАЦВЕЕВА. Пазнаёміўся з такім жа светлым і пазітыўным педкалектывам, які дае дарогу вясковым вучням у прэстыжныя навучальныя ўстановы, выхоўвае ў любові да гісторыі роднай старонкі. 

На пад'язны шлях сіцькоўскія педагогі не скардзіліся. Усе пытанні гадамі раней вырашыў старшыня райвыканкама. Ганак зрабілі, і цяпер цешацца.


– Нядаўна на Мікалаёва дарогу падрамантавалі, – не ўтойвае задавальнення дырэктар Аксана Шараг. – Гэта значна скараціла час дастаўкі дзяцей на заняткі. Школьны аўтобус за дзень праязджае звыш 105 кіламетраў. Некаторым надта рана даводзіцца прачынацца. Дваіх вучаніц аж з-пад балота Ельня забіраем. Дзяўчынкі ў шостым і сёмым класах. Адна з іх – артыстка, нядаўна ў абласным конкурсе «Здравствуй, мир» заняла трэцяе месца. А яе брат летась скончыў школу і паступіў у ваенную акадэмію.


 Як расказала Аксана Дзмітрыеўна, мінулагодні выпуск незабыўны для педкалектыву. Са сцен школы выйшлі артыстычныя і разумныя хлопцы. Атрымалі высокія балы па цэнтралізаваным тэсціраванні і паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У іх ліку акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў, Мінскі медуніверсітэт, Полацкі дзяржуніверсітэт. Адзін выпускнік звязаў лёс з ІТ-сферай. Дзяўчаты атрымліваюць патрэбныя прафесіі абутніка і цырульніка.


У тыпавой Сіцькоўскай школе, разлічанай на 270 вучняў, разам з выхаванцамі садка 57 дзяцей. У бягучым навучальным годзе працуе пад статусам базавай. Сёлета выпускаюць хлапечае трыа дзевяцікласнікаў.


Вучняў менее, але аптымізму не губляюць. Сіцькова суседнічае з Шаркаўшчынскім раёнам. Педагогі заўсёды разлічвалі на перасяленцаў адтуль. Лепшы для сябе прыстанак знаходзяць тут сем'і і з бліжэйшых сельсаветаў. Сёлета ўсе пяць першакласнікаў са шматдзетных, у кожнай выхоўваюць па чацвёра – пяцёра дзяцей.


У школьным «куточку сціпласці», як называе яго Аксана Дзмітрыеўна, сярод дыпломаў увагу дэпутата прыцягнулі некалькі аднаго пераможцы раённых і рэспубліканскіх этапаў алімпіяд. Васьмікласнік Максім Паклікаеў таксама са шматдзетнай сям'і, якая пераехала з суседняга раёна. Захапляецца краязнаўствам, матэматыкай, паддаецца яму і тэхнічная праца. Уладзімір Мацвееў заўважыў:
– Рознабаковы хлопец. Важна, што ў сельскай мясцовасці такім дзецям дапамагаюць якасна развівацца. Гэта паказчык узроўню педагагічнага калектыву.


 Школа – астравок цывілізацыі ў сельскай мясцовасці. Пакуль яна дзейнічае, ва ўсіх вёсках у акрузе цепліцца жыццё. Не зважаючы на многія праблемы, педагогі не толькі якасна вучаць. Пастаянна праводзяць выхаваўчыя мерапрыемствы, падтрымліваюць інтарэсы сяльчан. На нядаўнім бацькоўскім сходзе арганізавалі экспазіцыю з экспанатамі калекцыянераў. Такіх нямала сярод работнікаў школы, мам і тат дзяцей, пра захапленні некаторых нават не здагадваліся.


Аднак аддаючы, хочацца штосьці атрымліваць узамен. Запыты ў педагогаў звычайныя, зямныя. Напрыклад, дзе прывесці ў парадак прычоску? Бліжэйшую цырульню ў Дзісне зачынілі. Там і прамысловых тавараў не стае, трэба скіроўвацца за пакупкамі ў больш буйны горад. Недзе і будаўнічую дошку набыць. Раней на базе кожнай гаспадаркі дзейнічала свая піларама, цяпер няма. Цікавіцца вясковая інтэ- лігенцыя, куды здаць лішкі вырашчанай сельскагаспадарчай прадукцыі. Свая, экалагічна чыстая, попытам у гандлёвых аператараў не карыстаецца. Полацкім, напрыклад, прасцей завозіць яе фурамі з суседніх краін, чым прымаць па тоне ад мясцовага насельніцтва.


Ведаюць педагогі, чаму адыходзіць у нябыт ручная праца, ніхто з маладых не хоча ісці ў сельскую гаспадарку, набываць рабочую прафесію. Прычын нямала, адна з іх у адсутнасці працоўнага выхавання дома. І ў школе на адпаведныя ўрокі гадзін няшмат, упор больш на тэорыю. У савецкі час юнакі ўмелі бадай што ўсё рабіць з выкарыстаннем цяслярных і электраінструментаў, абсталявання і матэрыялаў з дрэва. Цяпер маладыя мужчыны не могуць нават цвік забіць. Педагог па профілі ўпэўнены, што заняткі павінны быць вытворчымі і наведваць іх трэба з ранняга ўзросту. Як і далучаць да сельгасработ, якія законам дазваляюцца цяпер толькі з 14 – 16 гадоў, і то са згоды бацькоў. Праца звязана з асновамі ўсіх навук. Менавіта яна выхоўвае дысцыпліну, асцярожнасць, настойлівасць, уседлівасць і ўважлівасць. У рэшце рэшт фарміруе ў дзіцяці чалавека. На гэта трэба арыентавацца ў сучасным грамадстве.


Візіт госця завяршыўся экскурсіяй у школьны музей, дзе больш за 1000 экспанатаў. Гісторыя родных мясцін захоўваецца з асаблівай цеплынёй, як і ўсё астатняе, што знаходзіцца ў надзейных руках нераўнадушных вясковых педагогаў. На гэта звярнуў увагу Уладзімір Мацвееў і назваў Сіцькоўскую школу асабліва духоўным асяродкам, дзе бяруць за аснову толькі лепшае. 

Фотаматэрыял аўтара. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта