Авторизация
 

Тэхагляд для суднаў

 Згодна з артыкулам 18.8 КаАП, за асобныя віды грубых правапарушэнняў прадугледжана пакаранне ад 10 да 50 базавых велічынь. У 2018 годзе за навігацыйны перыяд праведзена 46 праверак бяспекі суднаходства. Па Браслаўскім участку 73 чалавекі прыцягнуты да адказнасці.

Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах кантралюе бяспеку суднаходства маламерных суднаў і іх эксплуатацыю. Арганізуе навучанне і праверку ведаў па правілах кіравання маторнымі суднамі. Ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю і класіфікацыю, тэхагляд маламерных суднаў. Удзельнічае ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных наступстваў на водных аб’ектах, у пошуку і выратаванні людзей на вадзе.

Каб забяспечыць бяспеку плавання і пэўнага тэхнічнага стану маламерных суднаў, згодна з Пастановай Савета Міністраў ад 28.12.2013 № 1149, абавязковай рэгістрацыі належаць усе судны за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш за 225 кілаграмаў. Маторныя ўсе павінны прайсці рэгістрацыю. Для гэтага неабходна прадаставіць у інспекцыю судна, кіраўніцтва па эксплуатацыі з адзнакай аб продажы, пашпарт і квітанцыю аб аплаце.


З 26.04.2017 набыў моц Указ Прэзідэнта № 21, згодна з якім тэхнічны агляд суднаў праводзіцца ў наступныя тэрміны: для вяслярных, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, — пяць гадоў; для маторных, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, — тры гады; для ўсіх маламерных, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, — два гады; для ўсіх маламерных, з года выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў, — год.


Кожнае судна павінна эксплуатавацца з нанесенымі рэгістрацыйнымі нумарамі, у спраўным тэхнічным стане з захаваннем умоў, якія забяспечваюць яго правільнае выкарыстанне, бяспеку плавання, што ўстаноўлены дзяржінспекцыяй: па раёне плавання, адлегласці ад берага, дапушчальнай вышыні хвалі, асадку, наводным борце, межавай магутнасці і колькасці рухавікоў, грузападымальнасці, пасажыраўмяшчальнасці, абсталяванні выратавальнымі і супрацьпажарнымі сродкамі, сігнальнымі агнямі (у цёмны час сутак).
На Браслаўскім участку праводзіцца навучанне грамадзян па падрыхтоўцы вадзіцеляў маторных суднаў. Пасведчанні неабходны для кіравання суднамі з магутнасцю рухавіка звыш 3,7 кВт (5 конскіх сіл).


Па рэгістрацыі і тэхаглядзе суднаў звяртайцеся ў Браслаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (вул. Дзяржынскага, 63). Дні прыёму — кожныя аўторак і серада месяца да 8.06.2019-га. Тэлефон 8 (02153) 6 25 16, 8 029 512 98 13.


Прыём у Міёрах пройдзе з 9.00 да 13.00 20 красавіка, 17 мая і 7 чэрвеня у РАНС (вул. Камуністычная, 39А); у Шаркаўшчыне — 26 красавіка і 25 мая з 9.00 да 13.00 (вул. 17 верасня, 2); у Глыбокім — 25 красавіка, 23 мая і 1 чэрвеня з 9.00 да 13.00 (вул. Маскоўская, 129А); у Паставах — 19 красавіка, 11 мая і 6 чэрвеня з 9.00 да 13.00 (вул. Вакзальная, 31Б).

Фота для ілюстрацыі.
Войцех СКУР’ЯТ,
дзяржінспектар
Браслаўскага ўчастка.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта