Стаўка мяняецца

Праўленне ААТ “ААБ Беларусбанк” прыняло рашэнне (пратакол №64.1 ад 10. 06.2011 г.) “Аб устанаўленні памеру працэнтнай стаўкі па крэдытнаму дагавору, які заключаны (заключаемы) у адпаведнасці з палажэннем аб сістэме будаўнічых зберажэнняў”. Цяпер удзельнікі сістэмы будаўнічых зберажэнняў, якія не заключылі крэдытныя дагаворы, маюць таксама магчымасць атрымаць крэдыт на новых умовах, для гэтага ім неабходна заключыць дадатковае пагадненне.

Адначасова паведамляем, што з 1 чэрвеня ў рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў дзейнічаюць наступныя ўмовы:

памер стаўкі працэнтнага даходу па ўкладу “Жыллёва-накапляльны” — стаўка рэфінансавання Нацбанка;

памер працэнтнай стаўкі па крэдыту — па жаданню ўдзельніка — стаўка рэфінансавання Нацбанка плюс адзін працэнтны пункт, якая мяняецца пры змяненні стаўкі рэфінансавання, ці сярэднеўзвешаная стаўка рэфінансавання Нацбанка за перыяд з месяца заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў па месяц, які папярэднічае месяцу заключэння крэдытнага дагавору, павялічаная на адзін працэнтны пункт, якая застаецца нязменнай на працягу тэрміну дзеяння крэдытнага дагавору.

За тлумачэннямі звяртайцеся ў сектар крэдытавання насельніцтва ЦБП №213 ААТ “ААБ Беларусбанк” па адрасу: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 24, тэл.: 4-17-00.

 

А. ЮШКЕВІЧ,

 дырэктар ЦБП №213.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.