Авторизация
 

Школа мастацтваў у Міёрах і Дзісне — эстэтычнае і духоўнае ўзбагачэнне дзяцей

 Канцэртная, конкурсная, выстаўная дзейнасць — магчымасць хоць на нейкі час адчуць сябе зоркай, што абуджае ў дзяцей жаданне займацца ў школе мастацтваў. А гэта непарыўна звязана з эстэтычным выхаваннем. Да яго цяпер асаблівая ўвага, бо захопленых музыкай, маляваннем і танцамі ўсё менш. Дзеці замыкаюцца на камп’ютарных забавах, адсюль і тэндэнцыя да зніжэння творчага ўзроўню. Школа мастацтваў уносіць значны ўклад у вырашэнне гэтай праблемы. Тут у кожнага ёсць магчымасць самавыявіцца.

Незалежна ад таго, ці стане прафесіяналам у пэўным накірунку, развіць добры густ, абагаціцца духоўна. На мінулым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў старшыня Марыя Баніфатава станоўча ацаніла арганізацыю гэтай работы на Міёршчыне. Аднак ёсць пытанні, на якіх завострана ўвага.

У структуры Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў Дзісенскі, Язненскі філіялы, інструментальныя класы ў аграгарадках Чапукі і Павяцце. Іх дзейнасць забяспечваюць 36 настаўнікаў. Па трох напрамках: харэаграфічным, музычным (па спецыяльнасцях баян, акардэон, фартэпіяна, скрыпка, гітара, балалайка, домра), выяўленчым адукоўваюцца 376 дзяцей. Навучанне платнае, але прадугледжаны льготы, якімі карыстаюцца 109 хлопчыкаў і дзяўчынак. Каб выяўляць асабліва адораных сярод дашкольнікаў, на базе Міёрскай школы дзейнічаюць падрыхтоўчыя аддзяленні.


Як звярнула ўвагу намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка, славіцца школа калектывамі скрыпачоў, дзіцячым хорам, харэаграфічнымі «Дзьмухаўцы», «Задорынкі», «Касавіца», шматлікімі дуэтамі, трыа, квартэтамі, без удзелу якіх не абыходзяцца канцэртныя праграмы раённага ўзроўню. Аркестр баянаў і акардэонаў мае званне «узорны», ансамбль музыкі і песні «Мёрыца» — «народны». Актыўна выступаюць на сцэне інструментальныя калектывы «Каліна» і «Гармонія» педагагічнага складу Дзісенскага філіяла. А іх вучні нядаўна сталі дыпламантамі трэцяга адкрытага рэгіянальнага фестывалю ансамблевай музыкі «Вясёлка сугуччаў» у Шаркаўшчыне.


Конкурсаў шмат. У іх ліку леташні імя Жыновіча, дзе два выхаванцы народнага аддзялення Міёрскай школы атрымалі дыпломы на абласным туры. Кірыл Дзехцяронак па класе гітары, педагог якога Таццяна Бялевіч, удзельнічаў у рэспубліканскім этапе. Тры выхаванцы па класе фартэпіяна — прызёры занальнага тура конкурсу «Натхненне» ў Наваполацку. Юныя і дарослыя творцы паспяхова ўдзельнічаюць у Міжнародным фестывалі «Славянскі базар» у Віцебску, абласных «Дажынках», экалагічным свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
Працягваюць традыцыі народных рамёстваў па саломапляценні, кераміцы, разьбе па дрэве, дэкаратыўным роспісе, а таксама з'яўляюцца дыпламантамі абласной выставы-конкурсу рэдкіх і забытых «Традыцый сучаснасці» ў намінацыі «Навучанне адроджанай рамеснай тэхналогіі».


Вялікае значэнне мае прафарыентацыйная работа. Нямала выпускнікоў школы звязалі лёс з культурай і мастацтвам. Найбольш удачны 2014-ы, калі 10 чалавек прадоўжылі вучобу на прафесійнай аснове, трое з іх вярнуліся ў родную альма-матар дыпламаванымі спецыялістамі. Столькі ж у 2017-2018 навучальным годзе падаліся атрымліваць кваліфікацыю ў Наваполацкі музычны каледж. Сёлета з 42 выпускнікоў Міёрскай школы два плануюць паступаць туды на аддзяленне скрыпкі і харавога дырыжыравання. Вучацца ў Белдзяржуніверсітэце па выяўленчым накірунку. Чатыры былыя выхаванцы Дзісенскага філіяла займаюцца ў Віцебскім каледжы культуры і мастацтва. Дарэчы, выкладчыцкі склад раёна — гэта большасць сваіх выпускнікоў.


Задача мастацка-эстэтычнага выхавання — і надалей захоўваць, абагачаць і развіваць духоўны патэнцыял дзяцей, колькасць якіх у школе мастацтваў павінна прырастаць. Тут без падтрымкі з боку бацькоў не абысціся, у многім непасрэдна ад іх залежыць і рэгулярнасць наведвання заняткаў.


У планах выставы, канцэрты, выступленні аркестра пад адкрытым небам, пленэры і майстар-класы, адкрыццё харавога накірунку. Увага і на матэрыяльна-тэхнічную базу. Патрабуюць рамонту дах будынка ў Дзісне, фасад школы ў райцэнтры, чакаюць аднаўлення арсенал музычных інструментаў, мэбля. Важнае ў рабоце міёрскіх педагогаў і добраўпарадкаванне падведамнай тэрыторыі, якая пакуль не адрозніваецца эстэтычным афармленнем, адпаведным профілю ўстановы. 

Фота з архіва рэдакцыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта