Авторизация
 

"Прамая лінія" і сустрэчы ў калектывах

23 сакавіка кіраўнік спраў райвыканкама Валерый Анатольевіч ДРАБА адкажа на пытанні жыхароў раёна. Тэлефануйце з 9 да 12 гадзін на нумар 4 20 31. 

***

26 сакавіка, у аўторак, на сувязі начальнік аддзела прызначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Ірына Баляславаўна ІВАНОВА. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін на нумар 4 16 14.

Сустрэчы ў калектывах

Чарговыя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства адбудуцца ў аўторак, 26 сакавіка, на тэрыторыі Павяцкага сельсавета. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведаюцца ў мехмайстэрні ВУПКУ “Міёрскі”, ААТ “Мерыца”, філіяла “Павяцце” УП “Чэрасы”, скіруюцца ў вёскі Суромшчына, Бабарыкі, Александрына, Чурылава Дальняе і Бліжняе, Орцы і іншыя.


У Год малой радзімы размова пойдзе пра навядзенне парадку на зямлі, развіццё будаўнічай галіны, умацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны ў рамках Дырэктывы №1, правілы паводзін у перыяд паводкі, аб адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні. Сёлета споўнілася дваццаць пяць год з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гісторыю асноўнага Закона краіны павінны ведаць яе грамадзяне.


У аўторак, 26 сакавіка, у адміністрацыйным будынку ААТ “Мерыца” на асабістым прыёме выслухае грамадзян старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер’евіч Кузняцоў. Звяртайцеся з 10 да 11 гадзін. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта