Авторизация
 

Дзісненскаму лясгасу аб’яўлена Падзяка аблвыканкама

 На выніковай калегіі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама сродкі масавай інфармацыі Віцебшчыны заклікалі быць канкурэнтнымі і эфектыўнымі. 

Перш за ўсё звернута ўвага на падрыхтоўку аналітычных матэрыялаў. Аператыўна, рознабакова і ўзважана, з далучэннем кампетэнтных структур і экспертаў трэба аналізаваць вострыя тэмы, якія выклікалі рэзананс у грамадстве ці інтэрнэт-сферы. Аднак толькі якаснага зместу недастаткова. Свежыя навіны знаходзяць, у асноўным, у інтэрнэце, што ўплывае на папулярнасць газет. Таму асноўная задача пашыраць іх прысутнасць у веб-прасторы.


Адпавядаць запытам часу патрабаваў ад ідэалагічнай вертыкалі вобласці намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін. Найперш важная падрыхтоўка кадраў, уключаючы работу з актывам БРСМ, і арганізацыя інфармавання насельніцтва. Друкаванай і электроннай прэсе неабходна актыўней асвятляць сустрэчы з насельніцтвам, у працоўных калектывах, якія наглядна паказваюць, што на мясцовым узроўні прадпрымаюць для вырашэння надзённых праблем вяскоўцаў.


На калегіі падвялі вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў вытворчых і сельскагаспадарчых калектывах. Узнагароджаных вялікі спіс, у тым ліку Дзісенскі лясгас, якому аб’яўлена Падзяка аблвыканкама.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта