Авторизация
 

Да дэпутата звярталіся жыхары Перабродскага сельсавета

 Нядаўна жыхары раёна зноў мелі магчымасць звярнуцца да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай выбарчай акрузе №28 Андрэя ЮНІЦЫНА. Ён правёў асабісты прыём грамадзян і “прамую тэлефонную лінію” ў Перабродскім сельвыканкаме.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міёрскага райвыканкама Вячаслаў Бялько з дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аленай Шамёнак шукаюць спонсараў. Як патлумачылі парламентарыю, дапамога патрэбна на капітальны рамонт і рэканструкцыю будынка, выдзеленага для пашырэння плошчы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Цяпер яно размяшчаецца на базе тэрытарыяльнага цэнтра. Тут дзесяць пастаянных наведвальнікаў, аднак у падтрымцы і клопаце маюць патрэбу куды больш. У новым памяшканні змогуць размяшчаць да шасцідзесяці чалавек, створаць і старэйшыя групы.


— У аддзяленні мы дапамагаем прыстасоўвацца да існавання ў розных сферах жыццядзейнасці, — тлумачыла Алена Венядзіктаўна. — Маецца на ўвазе ўменне ўзаемадзейнічаць між сабой, авалодваць працоўнымі навыкамі і па магчымасці карыстацца імі, займацца творчасцю, фізкультурна-аздараўленчай дзейнасцю. Як паказвае наш вопыт, калі людзі з падобнымі праблемамі збіраюцца разам і падтрымліваюць адзін аднаго, адчуваюць вялікія пазітыўныя перамены ў сваім лёсе. У адрамантаваным будынку можна даць такую магчымасць усім жадаючым.
З просьбай падтрымаць добрую справу звярталіся ў міжнароднае грамадскае аб’яднанне “ЭкаБудаўнік”, якое рэалізуе шматлікія дабрачынныя праекты. Яго валанцёры зацікавіліся прапановай, прыехалі, прааналізавалі сітуацыю. Магчыма, возьмуцца, але на падрыхтоўчы этап мяркуюць патраціць не менш за тры гады. Андрэй Юр’евіч пастараецца задзейнічць свае сувязі і паўплываць на сітуацыю.


У сельскай мясцовасці яшчэ не страцілі актуальнасці праблемы гандлёвага абслугоўвання. На прыёме ў дэпутата жыхаркі Пераброддзя звярнулі ўвагу, што іх вёска далёка не глыбінка, а магазін зачынілі. Два разы на тыдзень прыязджае аўталаўка, да канца маршрута тавараў не хапае. Як патлумачыў старшыня сельсавета Віктар Дзеравянчык, у Пераброддзі кадравая праблема. Няма каму стаць за прылавак — у выніку на магазіне замок. Са свайго боку Віктар Мікалаевіч гатовы прадставіць кандыдатуру і неабходную падтрымку. Чакаюць яе і ад праўлення райспажыўтаварыства, каб не знікала ў прадаўцоў жадання гандляваць.


жыхара Янова Уладзіміра Вішнякова і яго аднавяскоўцаў клапоціць тэхнічная праблема. У дачным пасёлку не мараць пра газіфікацыю. Але ведаюць, што, згодна з Указам Прэзідэнта, маюць права падключацца да электраабагрэву. Толькі не могуць. Пасля капітальнай рэканструкцыі лініі электраперадач на мясцовасці замест адной магутнай падстанцыі ўстанавілі два трансфарматары па 25 кілават кожны. Гэтага недастаткова ў разліку на 23 спажыўцоў электраэнергіі, многія з якіх жывуць у Янове круглы год і выкарыстоўваюць для ацяплення сваіх дамоў электракатлы. Як знайсці выйсце, пыталіся ў профільных структур, але пакуль дакладнага адказу не атрымалі. Дэпутат будзе разбірацца ў праблеме.


На сустрэчу з парламентарыем завітаў кіраўнік ВУПКУ “Міёрскі” Васіль Міхалкіў. Старшыня Перабродскага сельвыканкама назваў яго адным са сваіх надзейных памочнікаў. З паўслова адгукаецца на ўсе просьбы і прапановы па пытаннях навядзення парадку на зямлі. Узор для пераймання не толькі тэрыторыя сельгаспрадпрыемства, пачышчаны ўсе навакольныя азёры, крыніца. Сіламі гаспадаркі рэканструявана Перабродская царква, паўсюдна стала прыгожа і акуратна. На парадку дня акультурыць сёлета Забалоццеўскі парк. І тут давядзецца кіравацца літарай закона “Аб раслінным свеце”, пра які нагадаў Андрэй Юр’евіч. 

Для даведкі
Памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 — Ірына Валянцінаўна Гукава. Яе працоўнае месца знаходзіцца ў Полацкім райвыканкаме па вуліцы Талстога, дом 6, кабінет 306.
Прыём грамадзян:
аўторак — з 14.00 да 17.00;
чацвер — з 10.00 да 13.00.
Тэлефон 8 (0214) 42 83 37.

Фота з архіва рэдакцыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта