Авторизация
 

Асноўныя пытанні разгледжаны ў Міёрскім РВК

 На парадку дня пасяджэння райвыканкама, якое адбылося ў мінулую пятніцу, значылася шэсць пытанняў. Перш за ўсё прааналізавалі зробленае да вясенне-палявых работ. Ад таго, наколькі паспяхова пройдзе пасяўная кампанія, залежыць не толькі дабрабыт працаўнікоў сяла, але і ўсяго раёна.

Што пасеем, тое пажнём
Пра прынятыя меры па падрыхтоўцы сельгасарганізацый да вясенніх палявых работ і яшчэ нявырашаныя праблемы ў дадзеным накірунку праінфармаваў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Гагалінскі. Як адзначана, насеннага матэрыялу зерневых і зернебабовых назапасілі звыш плана—3 тысячы 242 тоны, у тым ліку 555 тон пшаніцы, 1 тысяча 179 — ячменю, 652 — аўсу і 856 тон зернебабовых. Не хапае яго ў ААТ “Гвардзейскі”, а ў ААТ “Туркова” і “Пад’ельцы” сфарміраваны невялікі рэзервовы фонд. Для паляпшэння рэпрадукцыйнага складу яравых зерневых плануюць завезці 144 тоны элітнага насення з эксперыментальных баз абласцей.


Сельгасарганізацыям неабходна пасеяць 3 тысячы 352 га шматгадовых траў на пашы (50 працэнтаў ад наяўнасці), а таксама правесці перазалужэнне палепшаных угоддзяў на 4 тысячы 382 га, агульны план падсеву — 7 тысяч 734 га.


Летась нарыхтавалі 120,7 тоны насення лёну, менавіта такая патрэба Міёрскага завода. Ён на шляху да імклівага развіцця. Сёлета з абласнога бюджэту атрымае 60 тысяч рублёў дапамогі на закуп насення, а для падтрымкі Міёрскай льнаводчай галіны ўсяго выдаткавалі 174 тысячы.


Крыху не хапае насення бульбы. Гэту праблему збіраюцца вырашаць пры дапамозе Талачынскага кансервавага завода. Нямала сродкаў неабходна, каб купіць мінеральныя ўгнаенні. Забяспечанасць гербіцыдамі для хімічнай праполкі азімых складае 10,3 працэнта ад патрэбы, не хапае пратручвальнікаў. У сельгасарганізацыях раёна 408 трактараў, з якіх 59 энерганасычаных. У наяўнасці 128 плугоў, з якіх 51 абаротны, 47 адзінак камбінаваных пасяўных глебаапрацоўчых агрэгатаў, з іх 27 шыроказахопных, 75 культыватараў. Арсенал вялікі, аднак далёка не ўсё пералічанае на сто працэнтаў гатова да напружанай работы на сяўбе з выкананнем тэхналагічных рэгламентаў. На рамонт яшчэ патрэбна 704 тысячы рублёў.


Для правядзення пасяўной кампаніі ў раёне спатрэбіцца 1 тысяча 13 тон дызельнага паліва на 1 тысячу 469 рублёў, а ўсяго гаруча-змазачных матэрыялаў на 1 мільён 170,7 тысячы рублёў.


Усе недахопы даручана выправіць да сярэдзіны сакавіка. Поўная “баявая” гатоўнасць пасадзейнічае паспяховаму правядзенню пасяўной кампаніі ў аптымальны тэрмін.

І страты, і прыбытак
Па інфармацыі начальніка планава-эканамічнага аддзела райвыканкама Раісы Лакотка, за мінулы год выканана сем з трынаццаці даведзеных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, і адзін з трох ключавых. Забяспечылі заданне па тэмпах росту рознічнага гандлю, рознічнага гандлю грамадскага харчавання, інвестыцыях у асноўны капітал, будаўніча-мантажных работах, экспарце тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый, колькасці працаўладкаваных на рабочыя месцы новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, удзельнай вазе знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці ў агульнай суме знешняй дэбіторскай запазычанасці па камунальных арганізацыях.
Летась за студзень-снежань прамысловыя арганізацыі раёна выпусцілі на 39,4 мільёна рублёў прадукцыі ў фактычных цэнах. Індэкс фізічнага аб’ёму склаў 96,3 працэнта. У аграпрамысловым комплексе вырабілі больш чым на 49,6 мільёна рублёў сельгаспрадукцыі ў супастаўных цэнах ці 98,8 працэнта да 2017-га, у тым ліку прадукцыі раслінаводства на 20,5 млн. (104%), жывёлагадоўлі — на 29,1 млн. рублёў (95,4%).


Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) склалі 1,8 млн. долараў ЗША пры заданні 10 мільёнаў.


За мінулы год арганізацыі сектара эканомікі атрымалі 119,8 мільёна рублёў выручкі (111,4% да 2017-га). Ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг прыбытак склаў 1,5 млн. рублёў, аднак 18 суб’ектаў гаспадарання спрацавалі з адмоўным фінансавым вынікам, з іх 14 сельгасарганізацый, дзве гандлёвыя, па адной бытавога абслугоўвання і прамысловая. Канчатковы вынік станоўчы: атрымалі 352 тысячы рублёў чыстага прыбытку, але гэта толькі 24,2 працэнта да 2017-га года, калі ён складаў 1 тысячу 452 тыс. руб. Стратнымі засталіся пяць арганізацый: па дзве гандлёвыя і прамысловыя, сельскагаспадарчая.

Гаспадарчы падыход
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча, у Год малой радзімы ў сельгасабарот уцягнулі 36,1 гектара земляў, раней прадастаўленых грамадзянам для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Знеслі 26 пустуючых дамоў, выдалілі 206 сухіх і аварыйных дрэў, ліквідавалі 52 несанкцыянаваныя звалкі, устанавілі 2 тысячы 650 пагонных метраў новай агароджы і адрамантавалі 1 тысячу 420 м старой.


Сіламі насельніцтва, пры дапамозе шэфаў значна палепшылася тэрыторыя ля месц пахаванняў. Правялі інвентарызацыю трох гарадскіх могілак. 1,8 кіламетра пад’ездаў да іх прыняў на баланс філіял ДРБУ-203.


З 53 населеных пунктаў цяпер арганізавана вывозяцца цвёрдыя камунальныя адходы. На гэту паслугу з насельніцтвам дадаткова заключылі 413 дагавораў. Адрамантавалі восем кантэйнерных пляцовак, абсталявалі пяць і ўстанавілі 15 кантэйнераў у дварах жылых дамоў па вуліцы Камуністычнай у райцэнтры. Такую работу правялі ў Волкаўшчыне. Выкананы работы па рэкультывацыі дзевяці міні-палігонаў.
Па меры неабходнасці праводзілася рамонтнае прафіляванне вуліц індывідуальнай забудоўвы агульнай працягласцю 35,8 кіламетра Міёр і Дзісны. Пры плане 700 м2 ямкавы рамонт выканалі на плошчы 1 тысяча 598 м2. Сіламі філіяла Міёрскае ДРБУ-203 часткова замянілі насціл моста на рацэ Дзісна.


Дзякуючы старанням УП ЖКГ, з далучэннем падрадных арганізацый значна палепшылі выгляд дамы па вуліцах Кастрычніцкай, Камуністычнай, Свярдлова ў райцэнтры. Увод плошчы пасля капітальнага рамонту склаў 2 тысячы 700 м2. У дварах знеслі старыя пабудовы. Працягваўся капітальны рамонт і добраўпарадкаванне вуліцы Камуністычнай, мадэрнізавалі выратавальную станцыю.


На пэўных тэрыторыях Міёр, Дзісны, сельскіх населеных пунктаў высадзілі 3 тысячы 200 саджанцаў сасны, бярозы, елкі. Ля новай райбальніцы з’явіўся яблыневы сад. На рэалізацыю мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні з разнастайных крыніц фінансавання летась патрацілі 44,65 тысячы рублёў. На бягучае ўтрыманне аб’ектаў УП ЖКГ выкарысталі 592,992 тысячы.


Разам з тым, некаторыя пытанні вырашаны не ў поўным аб’ёме. Не хапае кантэйнераў для збору і часовага захоўвання цвёрдых адходаў у сельскіх населеных пунктах, не абсталяваны належным чынам адпаведныя пляцоўкі, не стала штогадовай практыкай ачышчаць калодзежы. Куды больш увагі патрабуюць пытанні збору і вывазу бытавых адходаў, міні-палігоны, мясцовыя дарогі. Пакуль не надта актыўнае імкненне да навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях. Над гэтым і іншым давядзецца працаваць сёлета і ў будучым грамадскасці, кожнаму калектыву і гаспадару ў сваім двары.

Круглы год дарожная бяспека
Пра стан аварыйнасці на дарогах і прынятыя меры па стабілізацыі дарожнай абстаноўкі праінфармаваў намеснік начальніка аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Савейка. Летась на тэрыторыі раёна зарэгістравана сем дарожна-транспартных здарэнняў. У параўнанні з 2017-ым на два менш. Загінулі два чалавекі, 12 атрымалі рознай ступені цяжкасці траўмы. Пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў пацярпела дзіця. Адну аварыю ўчыніў нецвярозы вадзіцель. Два здарэнні зарэгістраваны з удзелам веласіпедыстаў, якія атрымалі траўмы. Пад коламі транспартных сродкаў загінуў пешаход, двум прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні.


Адна з важных задач прафілактыкі ў далейшым—захаваць жыцці ўдзельнікам дарожнага руху. Шмат залежыць ад своечасовага выяўлення, папярэджання і ліквідацыі прычын і ўмоў, што садзейнічаюць транспартным здарэнням, у якіх могуць загінуць і атрымаць цяжкія траўмы дзеці і падлеткі. І тут ёсць праблемы. Небяспечную сітуацыю стварае адсутнасць ля ўстаноў адукацыі райцэнтра гасцявых стаянак для падвозу дзяцей, якіх бацькі вымушаны высаджваць на праезную частку. Патрабуюць уладкавання пешаходныя сувязі корпусаў Міёрскай СШ №2, тэрыторыя ля дзіцячага садка ў Дзісне і Міёрскага садка №3. Тут, а таксама ля Дворнасельскай, Новапагосцкай, Слабадской школ слабая вулічная асветленасць.


Стаіць задача сумеснымі намаганнямі зацікаўленых структур часткова вырашыць праблемы ў першым квартале і ў поўным аб’ёме да пачатку новага навучальнага года. 

Па разгледжаных пытаннях на пасяджэнні райвыканкама прынялі рашэнні. Зацвердзілі кандыдатаў на званне “Чалавек года Міёршчыны” і “Жанчына года Міёршчыны”.

Фота з сайта Міёрскага РВК.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта