Авторизация
 

У Міёрах прыём грамадзян правёў Пётр Шэршань

 У аўторак, 12 лютага, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, генеральны дырэктар УП “Віцебскаблгаз” Пётр ШЭРШАНЬ правёў асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме.

Алену Барок Пётр Пятровіч памятае. Працяглы час яна працавала ў сістэме газазабеспячэння. Па накіраванні прадпрыемства атрымлівала вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці бухгалтар у Полацкім універсітэце. Аднак пасля таго, як працоўныя адносіны па кантракце з ёй не прадоўжылі, вярнулася на малую радзіму ў Міёры.


Ужо восьмы год жыве з бацькамі. Толькі з працаўладкаваннем не шанцуе: то часовае, то не па профілі. У таварыстве паляўнічых і рыбаловаў думала затрымацца надоўга. Тут выконвала абавязкі па спецыяльнасці, кадравую і сакратарскую работу. З яе слоў, не лічылася з асабістым часам, затрымлівалася звышурочна. Прыходзіла ў выхадныя, каб своечасова падрыхтаваць справаздачнасць. Аднак і там давялося саступіць месца іншаму спецыялісту.


Цяпер зноў у пошуках. Ва ўпраўленні па працы і занятасці насельніцтва прапанавалі вакансію ў ААТ “Пад’ельцы”. Аднак Алене Зыгмундаўне варыянт не падыходзіць: амаль гадзіну дабірацца. Ні маральна, ні фізічна не гатова яна штодзень пешшу пераадольваць далёкія адлегласці.
Для Пятра Пятровіча гэта надуманая праблема. Цяпер вакансіі на вагу золата, людзі не перабіраюць, прапанаванае расхопліваюць уміг. У службе газазабеспячэння раёна, напрыклад, іх няма. У любым выпадку раіў не чакаць прапаноў, а дзейнічаць, самастойна стукацца ва ўсе дзверы прадпрыемстваў і ўстаноў. Можна разаслаць рэзюмэ.


Генеральны дырэктар УП “Віцебскаблгаз” расказаў пра свае крытэрыі адбору спецыялістаў. Цэніць старанных, увішных. Калі работнік забяспечвае ўчастак работы, развіваецца ў прафесіі, асабістыя недахопы ў яго характары адыходзяць далёка на задні план.
— Прыхільнасць працадаўцаў трэба заваёўваць, — адзначыў Пётр Пятровіч. — Харызма таму ў дапамогу. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта