Згодна з п.103 Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства спаборніцтвы па спартыўным рыбалоўстве ў арандаваных угоддзях неабходна ўзгадняць з іх карыстальнікамі, у рыбалоўных угоддзях фонду запасу — з адпаведнымі райвыканкамамі.
Падобныя мерапрыемствы на гідратэхнічных збудаваннях дадаткова ўзгадняюцца з арганізацыямі па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм, а таксама з тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
За 10 дзён арганізатары павінны пісьмова паведаміць пра час і месца спаборніцтваў па спартыўным рыбалоўстве ў Браслаўскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету (211970, г. Браслаў, вул.Набярэжная, 11А, факс 8 (02153) 6 82 75).
Пры парушэнні дадзенага пункта Правіл вінаватыя будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна з ч.3 арт.15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Фота для ілюстрацыі.
В. ЖУРАЎСКІ,
намеснік начальніка
Браслаўскай МРІ.