Авторизация
 

Пра абстаноўку на Міёршчыне гаварылі ў райвыканкаме

 Грамадства без правапарушэнняў называлася б ідэальным, але ў рэальнасці пакуль такога не існуе. Негатыўныя праяўленні можна толькі стабілізаваць ці звесці да мінімуму, што па сіле праваахоўным органам. Згодна з распрацаванай сістэмай мер, заснаванай на ўзаемадзеянні ўсіх суб’ектаў прафілактыкі, у дадзеным накірунку праводзіцца аб’ёмная работа. Яна ўключае дзейнасць каардынацыйных саветаў, разнастайных камісій, у тым ліку па справах непаўналетніх, барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, а таксама абследаванні сацыяльна-бытавых умоў грамадзян, нядобранадзейных сем’яў, шматлікія акцыі, рэйдавыя і растлумачальныя мерапрыемствы, канкрэтныя абавязкі кожнай службы раёна. Вынікі сумесных намаганняў прааналізавалі ў мінулую пятніцу на пасяджэнні райвыканкама. 

Па інфармацыі начальніка РАУС Васіля Балада, у 2018 годзе аператыўная абстаноўка на Міёршчыне заставалася падкантрольнай праваахоўным органам. Усяго зарэгістравана 176 злачынстваў, з іх 123 (у 2017 — 131) па лініі крымінальнага вышуку. Раскрыццё склала 73,2 працэнта (2017 — 71%, вобласць — 67,1). Расследавалі ўсе цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, палепшыліся паказчыкі па ўстанаўленні падазроных асоб пры крадзяжах з жылля—з 70,8 працэнта да 75.


На тэрыторыі раёна не зарэгістравана забойстваў, разбояў, падпалаў, махлярства, крадзяжоў транспартных сродкаў, цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін. Менш учынена незаконных дзеянняў у адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, крадзяжоў, у тым ліку з жытлаў грамадзян, маёмасці юрыдычных асоб і дзяржаўнай, а таксама групавых злачынстваў, учыненых непаўналетнімі ці з іх удзелам.


У параўнанні з папярэднім годам паменела адміністрацыйных правапарушэнняў. Усяго зарэгістравана 7898 (2017 — 8377), з якіх 5697 — супраць бяспечнасці руху і эксплуатацыі транспарта, 1068 — супраць грамадскага парадку і маральнасці (150 — за дробнае хуліганства, 864 — распіццё алкагольных напіткаў у грамадскім месцы, з’яўленне там жа ці на рабоце ў нецвярозым стане).


Узмацняць ахову правапарадку, прафілактыку правапарушэнняў на тэрыторыі раёна закліканы добраахвотныя дружыны. Усяго іх 28. Дзейнічаюць у Дзісенскім гарвыканкаме і ў кожным сельскім выканаўчым камітэце, а таксама ў арганізацыях і прадпрыемствах райцэнтра. У Міёрах дзяжураць згодна з графікам, зацверджаным райвыканкамам, штодзённа. У сельскай мясцовасці — у выхадныя і святочныя дні. Сумесна з праваахоўнікамі дружыннікі даставілі ў РАУС 13 правапарушальнікаў, у параўнанні з 2017 годам на 19 менш. Васіль Мікалаевіч заўважыў, што эфектыўнасць гэтай работы значна знізілася. Зафіксавана дзевяць фактаў, калі дружыннікаў не было на дзяжурстве.
У выніку супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем іншаземцаў і асоб без грамадзянства на тэрыторыі раёна, за студзень-снежань летась склалі 642 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку 71 — на грамадзян Латвіі і яе пастаянных жыхароў.


За парушэнне правіл знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь дэпарціравалі трох грамадзян, у тым ліку аднаго з Латвіі.
У рамках акцыі “Арсенал” у грамадзян канфіскавалі тры адзінкі зарэгістраванай зброі, адну — незарэгістраванай і 25 адзінак боепрыпасаў. Добраахвотна здалі 24 адзінкі зарэгістраванай зброі. Па падрыхтаваных матэрыялах узбуджаны тры крымінальныя справы. За парушэнне правіл захоўвання, набыцця, рэгістрацыі і перарэгістрацыі зброі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзевяць чалавек.


Летась на тэрыторыі раёна выявілі адзінаццаць эканамічных злачынстваў (2017 — 15), у тым ліку шэсць крадзяжоў, службовы падлог, злоўжыванне ўладай, падман спажывальніка, крадзеж і махлярства. Чатыры маюць карупцыйную афарбоўку (тры скраданні і злоўжыванне ўладай). Пяць выявілі ў сферы аграпрамысловага комплексу, па два ў дарожнай галіне і гандлі, па адным — у бюджэтнай сферы і з удзелам суб’екта малога прадпрымальніцтва.


Супрацоўнікі ДАІ пастаянна выяўляюць грубыя парушэнні Правіл дарожнага руху, адпрацоўваюць найбольш аварыйна-небяспечныя аўтадарогі, у тым ліку паблізу ад устаноў адукацыі. Разам з тым летась на тэрыторыі раёна зарэгістравана сем дарожна-транспартных здарэнняў (2017 — 9), у выніку якіх два чалавекі загінулі (2017—1), 12 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Адно ДТЗ здарылася на аўтадарозе Верхнядзвінск-Шаркаўшчына-Каз’яны, два — Полацк-Міёры-Браслаў, два мясцовага значэння, столькі ж — у райцэнтры.
Не спыняецца барацьба з алкагалізацыяй насельніцтва. Суд Міёрскага раёна разгледзеў 59 пратаколаў у адносінах асоб за незаконны абарот алкагольнай прадукцыі (2017 — 58). Адабралі 678,1 літра самагону і самагоннай брагі (2017—704,2), 87,7 літра нелегальнай алкагольнай прадукцыі (2017 — 2,5), канфіскавалі 16 самагонных апаратаў. Спынены факт незаконнага абароту тытунёвых вырабаў і некалькі выпадкаў перавозкі металалому.


За распіццё спіртных напіткаў ці з’яўленне ў грамадскім месцы, на рабоце ў стане алкагольнага ап’янення да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 864 чалавекі, у тым ліку 80 — на працоўным месцы. На прымусовае лячэнне ў лячэбны прафілакторый накіравалі 32 асобы.
У вячэрні і начны час праводзіліся рэйды па папярэджанні крадзяжоў з будаўнічых, сельскагаспадарчых і іншых аб’ектаў. За знаходжанне на рабочых месцах нецвярозымі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 16 вартаўнікоў, выяўлена 65 фактаў дробнага скрадання тавара-матэрыяльных каштоўнасцей дзяржмаёмасці і маёмасці юрыдычных асоб, у тым ліку 18 на аб’ектах сельгасвытворчасці, 22 — на гандлёвых. У адрас кіраўнікоў накіравалі 135 прадстаўленняў па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі правапарушэнням. Складзены 31 адміністрацыйны пратакол у адносінах тых, хто недахопы не выправіў.


Пракурор раёна Іван Волчык звярнуў увагу на выканаўчую дысцыпліну кіраўнікоў. Парушэнні, пералічаныя ў акце пракурорскага нагляду, абавязковыя для выпраўлення. Адтэрміноўку можна атрымаць толькі па ўважлівай прычыне, што трэба ўзгадняць з пракуратурай. Нагадаў Іван Адамавіч і пра раннюю прафілактыку злачынстваў карупцыйнага накірунку. Фарміраваць пазіцыю непрыязнасці і асуджэння падобных праяўленняў неабходна ў кожным калектыве раёна. Як было заўважана, лепшае ўздзеянне на розумы падначаленых — уласны прыклад добрасумленнасці і прыстойных паводзін кожнага кіраўніка на працоўным месцы.


Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў адобрыў работу па папярэджанні злачыннасці. Але звярнуў увагу на больш цеснае ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі, абыякавасці тут не месца. Асаблівага кантролю патрабуюць асобы, якія маюць судзімасць, у сферы сямейна-бытавых адносін, неабходна больш узмоцнена супрацьдзейнічаць распаўсюджанню п’янства, асабліва на тэрыторыі сельсаветаў. У тым важная роля ўчастковых.


На пасяджэнні прыняты рашэнні аб рэарганізацыі КУП “Язна” шляхам далучэння да яго ВУПКУ “Юбілейны”, аб абмежаванні продажу алкагольных напіткаў. Разгледжаны вынікі аналізу эфектыўнай дзейнасці камісіі райвыканкама па папярэджанні банкруцтва за 2018 год, жыллёвыя пытанні. 

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта