Авторизация
 

Як прайшоў прыём грамадзян у Міёрах дэпутатам Уладзімірам Мацвеевым

 Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе №15, генеральны дырэктар КУП “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір МАЦВЕЕЎ 15 студзеня сустрэўся з прадстаўнікамі калектываў аддзела па адукацыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, правёў асабісты прыём грамадзян і “прамую лінію” ў раённым выканаўчым камітэце.

Улічваючы сферу дзейнасці народнага абранніка, гаварылі ў асноўным пра дарогі. Уладзімір Сямёнавіч заўважыў, што ў гэтай галіне з’явілася пэўная стабільнасць. Выконваецца праграма па развіцці мясцовых дарог. Што да Міёр, летась прывялі ў парадак пад’езды да горада, праводзіцца ямкавы рамонт. На 2019 год запланавана аднаўленне 14 кіламетраў (летась — 16) дарог. Аднак гэта толькі папярэдняя, не зацверджаная лічба.


На думку дэпутата, неабходна даваць населеным пунктам больш магчымасцей для развіцця. Для гэтага патрэбна фінансавая самастойнасць. Найбольш актуальныя задачы ў дарожнай сферы — тэхнічнае пераўзбраенне, рост заробкаў і павышэнне кадравага патэнцыялу. Не менш важныя эфектыўнае планаванне дзейнасці і працоўная дысцыпліна.


На прыём звярнуўся былы работнік ільнозавода Віктар Шчарбіцкі. На заслужаным адпачынку, але перыядычна падпрацоўвае. Родам з Язненшчыны, з 1984 года жыве ў Міёрах: спачатку пад дахам ільнозавадскога інтэрната, цяпер кватэру здымае. Свайго жылля няма. Пенсіянер стаіць на чарзе для паляпшэння жыллёвых умоў. Аднак будаваць ці куп- ляць кватэру адмаўляецца. Адзіны выхад — атрымаць камерцыйнае жыллё, што яму і прапанавалі раней у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Растлумачылі парадак прадастаўлення жылых памяшканняў. Гэта не задаволіла мужчыну. Ён сам знайшоў патрэбную кватэру, толькі дамовіцца з яе гаспадарамі не можа — яны даўно выехалі ў Латвію.


Бабруйчанін Віктар Нішт са сваёй сям’ёй у Міёрах нядаўна. Наладжвае абсталяванне на металапракатным заво- дзе, будзе працаваць там інжынерам. Жыве ў службовай кватэры па вуліцы Дружнай. Машыны няма, таму дабірацца на работу і весці дзіця ў садок даводзіцца пешшу. Маршрут пралягае праз вуліцы Я.Томкі і Верхнядзвінскую. Маладога тату непако- іць небяспечны ўчастак: няма тратуараў, абдаюць пырскамі аўтамабілі, дарогу ад кальцавой да вуліцы Леніна асвятляюць толькі два ліхтары. Дагэтуль разам з калегам накіравалі электронны зварот у аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллё- ва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Адказ іх не задаволіў. Начальнік аддзела Жанна Падаляка патлумачыла: “У сувязі з будаўніцтвам у хуткім часе магазіна Санта Рытэйл у мікрараёне Русачкі будзе праводзіцца рэканструкцыя і частковае ўладкаванне вуліцы Верхнядзвінскай. У планах — узвядзенне раённай паліклінікі і кардыясасудзістага цэнтра. Разам з гэтым будзе весціся паэтапнае добраўпарадкаванне ўчастка вуліцы Верхнядзвінскай ад аб’язной дарогі да вуліцы Я.Томкі. Работы па ямкавым рамонце і прафіляванні абочын праводзяцца своечасова. Сітуацыя зменіцца, аднак на гэта неабходны час”. Уладзімір Сямёнавіч узяў праблему пад асабісты кантроль. У першую чаргу неабходна прыняць меры па бяспецы руху.


Дарожная тэма непакоіла і Пятра Францавіча Лаўрыновіча. Ён застаўся адзін на хутары Асавыя Новапагосцкага сельсавета. Шлях замятае снегам, перастаў ездзіць аўтамагазін. Адзіная сувязь з навакольным светам — паштальён. Начальнік філіяла “Міёрскае ДРБУ-203” КУП “Віцебскаблдарбуд” Ніна Пяткевіч патлумачыла, што дарога знаходзіцца на землях Дзісенскага лясгасу. Яго работнікі перыядычна ачышчаюць яе ад снегу, таму праблем не ўзнікае. Пасля званка ветэрана з сітуацыяй аператыўна разабраліся дарожнікі.


Уладзімір Сямёнавіч падкрэсліў, што ніводнае пытанне не павінна застацца па-за ўвагай мясцовай і дзяржаўнай улады. Трэба выязджаць і вырашаць праблемы на месцах. Не адгаворкі, а рэальныя дзеянні і чалавечы падыход дапамогуць знайсці выйсце. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта